Паважаныя работнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы!
Віншуем вас з прафесійным святам.
Работнікі землеўпарадкавальнай службы выконваюць самыя розныя задачы ў сферы ўдасканалення зямельных адносін, менавіта таму вашыя адказнасць і вопыт, прафесіяналізм і любоў да роднай зямлі з’яўляюцца залогам захавання і клапатлівага выкарыстання зямельных рэсурсаў. Без працы геадэзістаў і картографаў немагчымы эфектыўны пошук і разведка карысных выкапняў, праектаванне і будаўніцтва ў шматлікіх галінах народнай гаспадаркі.
Жадаем вам далейшых поспехаў у працы, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай прымножыцца ўсё добрае і ўдала складзецца задуманае, а аптымізм і вера ў свае сілы дапамогуць пераадолець любыя перашкоды.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў






















