• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
10.06.2026, 15:48
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

Главная Последние новости

Районная газета «Полымя» празднует свой 81-й день рождения

by Редакция Полымя
13.02.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Бадай, няма прафесійнага свята, пра якое б ні расказвалася на старонках раёнкі, пра поспехі калектыву і працаўнікоў. Ёсць яно і ў журналістаў, якое прыпадае на 5 мая, — гэта Дзень друку. А вось «Полымя» мае сваю асаблівую дату: масава-палітычная газета пачала свой адлік з 13 лютага 1944 года і сёння прадаўжае ісці ў нагу з часам, і яе святла хапае на ўсіх.

Жыццё настолькі хуткаплыннае, што толькі паспявай сачыць за падзеямі, якія адбываюцца ў раёне, вобласці, краіне. Тут добрым памочнікам з’яўляецца сайт раённай газеты «Полымя», на якім прадстаўлена магчымасць журналістам і пазаштатным аўтарам паведамляць пра навіны, а яго карыстальнікам даведацца шмат змястоўнага і цікавага. Тут хацелася б адзначыць адну важную акалічнасць: інфармацыя змяшчаецца аператыўна, што яшчэ больш прыцягвае чытачоў. Да таго ж, пры жаданні можна падпісацца на навіны ў сацсетках: «ВКонтакте», «Одноклассники», «Facebook», «Instagram», «Telegram», «Тік Ток», «You Tube».

На старонках газеты «Полымя» знаходзяць адлюстраванне розныя кірункі. Гэта дзейнасць раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, пытанні сельскай гаспадаркі, сацыяльнай абароны, медыцыны, адукацыі, культуры, гісторыі, спорту, турызму, маладзёжнай палітыкі, рэлігіі і іншыя. Не менш важна: у полі зроку журналістаў — заўсёды чалавек, які ўмее працаваць і адпачываць. 

Шмат гадоў запар выпускаюцца творчыя праекты сумесна з установамі  раёна: «Сучаснік» (БРСМ), «Будзьце здаровы!» (Карэліцкая ЦРБ), «Актыўнае даўгалецце 65+» (ЦСАН Карэліцкага раёна), «Свет веры» (Карэліцкае благачынне), «Школьный меридиан» (аддзел адукацыі райвыканкама), «Территория безопасности» (РАНС) і іншыя. Папулярнымі рубрыкамі з’яўляюцца «Грамадства», «На планёрцы ў старшыні», «Аградзённік», «Твае людзі, Карэліччына», «Традыцыі і сучаснасць», «Юбілеі», «Акцыі» — пад імі змяшчаюцца матэрыялы на самыя актуальныя тэмы. 

Асобна хочацца ўспомніць пра нашых надзейных памочнікаў — грамадскіх карэспандэнтаў. Больш трыццаці аматараў пяра падтрымліваюць творчае супрацоўніцтва з «Полымя». Сярод самых актыўных і нераўнадушных — Галіна Калтунова з райцэнтра. Яна з’яўляецца кіраўніком літаб’яднання «Рэчанька» пры раённай газеце «Полымя» і піша нарысы пра карэліччан. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская паведамляе пра падзеі і перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці. У настаўніка сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы Ларысы Шуглі асаблівы талент — яе фотаздымкі, якія прыцягваюць сваёй арыгінальнасцю: у вольны ад працы час яна прымае ўдзел у збожжаўборачнай кампаніі і раённых святах.

Хочацца адзначыць, што творчыя сувязі наладжаны з многімі калектывамі раёна, якія аказваюць падтрымку пры правядзенні падпісной кампаніі і прадастаўляюць інфармацыйныя звесткі пры падрыхтоўцы рэдакцыйных матэрыялаў, дзеляцца сваімі меркаваннямі і каментарыямі. Падчас правядзення Дзён падпісчыка ў Карэліцкім раённым вузле паштовай сувязі карэліччане выпісваюць любімую раёнку і выказваюць свае пажаданні ў адрас мясцовага выдання.

Супрацоўнікі газеты «Полымя» зацікаўлены ў тым, каб у раёнкі была будучыня і колькасць падпісчыкаў павялічвалася. Глядзяць у заўтрашні дзень з надзеяй, але не забываюць пра ўчарашні і ветэранаў працы. Сёння мы з удзячнасцю ўспамінаем галоўнага рэдактара, заслужанага журналіста Рэспублікі Беларусь Івана Шлыка, яго намесніка Станіслава Луку, фотакарэспандэнта Леаніда Лейку, галоўнага бухгалтара Ніну Захарчук, тэхнічнага рэдактара Лідзію Луку, карэктара Марыну Худобу, ленатыпіста Таісу Бінько і ўсіх тых, хто стаяў ля вытокаў выдання, і кожны на сваім працоўным месцы ўносіў уклад у выданне «Полымя».

Няхай і надалей Яго Вялікасць Слова служыць землякам і гасцям Карэліцкага краю, а «Полымя» прыходзіць у кожную сям’ю і прыносіць добрыя весткі. Хай ніколі не патухне яго агеньчык і будзе свяціць людзям на іх жыццёвым шляху.

Галіна СМАЛЯНКА

Лента новостей

Летняя работа для подростков: полный гайд

Летняя работа для подростков: полный гайд

10.06.2026
Воспитанники палаточного лагеря «Олимпиец» побывали в редакции газеты «Полымя»

Воспитанники палаточного лагеря «Олимпиец» побывали в редакции газеты «Полымя»

10.06.2026
Продолжается подписка на районную газету «Полымя»

Працягваецца падпіска на раённую  газету «Полымя»

10.06.2026
Спецслужбы Литвы обвиняют Беларусь и РФ в вербовке школьников через соцсети

Спецслужбы Литвы обвиняют Беларусь и РФ в вербовке школьников через соцсети

10.06.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

10.06.2026
Сенатор Игорь Жук о совершенствовании белорусского здравоохранения: «Не на словах, а на деле»

Сенатор Игорь Жук о совершенствовании белорусского здравоохранения: «Не на словах, а на деле»

10.06.2026
Как Молодежный совет при Кореличском районном Совете депутатов превращает инициативы в реальные дела

Как Молодежный совет при Кореличском районном Совете депутатов превращает инициативы в реальные дела

10.06.2026
Кореличский льнозавод внесен в Книгу рекордов Беларуси

Кореличский льнозавод внесен в Книгу рекордов Беларуси

10.06.2026
Фестивальный безвиз вводится для гостей и участников «Славянского базара в Витебске» с 4 по 31 июля

Фестивальный безвиз вводится для гостей и участников «Славянского базара в Витебске» с 4 по 31 июля

10.06.2026
Идёт сбор средств на лечение Мирона Горбата

Идёт сбор средств на лечение Мирона Горбата

10.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».