Вучні дзвюх сярэдніх школ райцэнтра наведалі рэдакцыю газеты “Полымя”, дзе даведаліся пра справу журналіста, спосабы выкарыстання штучнага інтэлекту, праграмы для стварэння штучных выяў і відаэ, паспрабавалі сябе ў ролі фотакораў.


Па ініцыятыве рэдакцыі быў распачаты сумесны праект “Мы памятаем, мы ганарымся”, у ходзе якога будуць аблічбаваныя звесткі пра жыхароў раёна – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў архівах Карэліцкага раённага краязнаўчага музея.










