• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.11.2026, 12:43
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Лента новостей

Какими заботами своих избирателей живут депутаты Еремичского сельского Совета Людмила Ковалевская и Марина Мельникова

by
23.12.2023
в Лента новостей, Местное управление и самоуправление, Общество, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

На Ярэміцкай зямлі жыве шмат шчырых і працавітых людзей, якія заслугоўваюць павагу і ўвагу. Народныя абраннікі іх падтрымліваюць і аказваюць патрэбную дапамогу.

З дэпутатамі Ярэміцкага сельскага Савета Людмілай Уладзіміраўнай Кавалеўскай і Марынай Уладзіміраўнай Мельнікавай мы пазнаёміліся бліжэй, завітаўшы ў гэты цудоўны куточак Карэліцкага краю.

«Жывём на сваёй зямлі»

Сустрэча першая

Людміла Кавалеўская

Людміла Уладзіміраўна  Кавалеўская нарадзілася ў вёсцы Саленікі на Карэліччыне. Яна лічыць гэтыя мясціны цудоўным краем: недалёка знаходзіцца возера Свіцязь, а месца называе «бярмудскім трохвугольнікам», у які ўваходзілі тры невялікія вёсачкі: Саленікі, Белыя Лугі, Цінявічы. Для жанчыны гэта малая радзіма, а другой радзімай сталі Ярэмічы, цудоўны Прынёманскі край, дзе жыве амаль сорак гадоў і  працуе ў галіне культуры.

— Ярэміччына — гэта самы дарагі куточак майго жыцця, дзе нарадзіўся мой любы сын Сяргей, якім вельмі ганаруся. Ён вырас сапраўдным мужчынам, сумленным чалавекам, уважлівым бацькам і мужам, клапатлівым сынам. Тут, у Ярэмічах, знайшла сваё прызванне і  адбылося станаўленне як асобы, — адзначае Людміла Уладзіміраўна і дадае, што Ярэміцкі Дом культуры стаў для яе другім домам, дзе сустрэла таленавітых і творчых людзей. З удзячнасцю гаворыць ім «Шчыры дзякуй!» і ў першую чаргу Марыі Пятроўне Крэнь за яе невычэрпны талент, аптымізм, добрасумленнасць. Дзякуючы яе творчасці і залатым рукам,  аматарскі калектыў «Закрытыя твары» стаў вядомым ва ўсёй рэспубліцы. Яна згуртавала калектыў у КПП вёскі Ярэмічы, а затым у 1987 годзе  перайшлі працаваць у Дом культуры і пабывалі ў многіх месцах рэспублікі. На рахунку — даволі шмат цікавых мерапрыемстваў і тэатралізаваных пастановак, што дае магчымасць  дарыць радасць людзям.

Людміле Уладзіміраўне даводзіцца сустракацца з дня ў дзень з вяскоўцамі. Падчас сустрэч яны выказваюць свае думкі аб мерапрыемствах і свае пажаданні. Самая высокая ўзнагарода, калі людзі гавораць «дзякуй» і іх апладысменты. Разам з тым давяраюць і свае сакрэты, просяць дапамагчы ў вырашэнні злабадзённых пытанняў. Найчасцей звярнуць увагу на дарогі, асабліва новых вуліц. Абноўлены асфальт на вуліцы Палявая, а па вуліцы Маладзёжнай пытанне застаецца пакуль адкрытым. За дапамогай і парадай звяртаецца да старшыні Ярэміцкага сельсавета Пятра Анатольевіча Навумовіча, і разам вырашаюць, як найлепш зрабіць і вызначаюць задачы на будучае.

Па меркаванні Людмілы Уладзіміраўны Кавалеўскай, людзі ў Ярэмічах цудоўныя, добразычлівыя, таленавітыя, творчыя, гатовыя прыйсці на дапамогу. Яна называе іх багаццем: душэўнай цеплыні хапае на сям’ю і працу, удзел у народным тэатры «Ярэміцкія маскі». Таму яны заслугоўваюць пашаны і павагі.  Ярэміччане прыносяць вялікую радасць і добры настрой аднавяскоўцам і гасцям аграгарадка, а таксама сваё майстэрства паказваюць за межамі раёна.

— Рыхтуемся да новай выбарчай кампаніі, дзе кожны павінен выканаць свой грамадзянскі абавязак і прагаласаваць за кандыдата, які, на яго погляд,  дастойны быць абраным. Наша родная Беларусь прыгажэе з кожным годам і кожным днём. Мы павінны гэта разумець, захаваць і прымножыць. Жывём у сельскай мясцовасці і не можам не заўважыць, як наш быт становіцца  падобным да гарадскога. Тым не менш, дыхаем цудоўным чыстым паветрам,  і галоўнае —  жывём на сваёй зямлі, — сказала напрыканцы сустрэчы дэпутат.

«Здароўе — вялікае багацце» 

Сустрэча другая

Марына Уладзіміраўна Мельнікава родам з вёскі Даўгінава Ярэміцкага сельсавета. Закончыла Ярэміцкую сярэднюю школу,  Мінскае медыцынскае вучылішча № 2. З 1995 года працуе ў Ярэмічах.

Ярэміцкі фельчарска- акушэрскі пункт абслугоўвае 11 вёсак і 618 жыхароў, з іх — 60 дзяцей да 18 гадоў. Як апавядае медыцынскі работнік, людзі звяртаюцца са сваімі праблемамі па стане здароўя. Найчасцей  яны скардзяцца на павышаны ціск, захворванне апорна-рухальнай сістэмы, прастудныя захворванні,  і найчасцей гэта людзі пенсійнага ўзросту, якім патрэбны асаблівыя  ўвага і клопат. Хто не можа дайсці да ФАПа (а такіх нямала), фельчар наведвае дома.

Вельмі часта ў гутарках пацыенты расказваюць і пра свае хвалюючыя пытанні. Вяскоўцаў турбуе стан і якасць пітной вады, добраўпарадкаванне дарог. Што датычыць якасці вады, пытанняў цяпер не ўзнікае, хаця вуліца Прынёманская засталася для вырашэння пытання на наступны год.  Даводзілася вырашаць іншыя пытанні: калі быў снегапад, чысцілі дарогі,  калі патухалі ліхтары на вуліцах,  іх замянялі.

— Супрацоўнічаю з прадстаўнікамі мясцовай улады, — гаворыць дэпутат. —  Старшыня Ярэміцкага сельвыканкама Пётр Анатольевіч Навумовіч падтрымлівае ў дэпутацкіх клопатах, а  да кіраўніка справамі сельвыканкама Юліі Вікенцьеўны Гуцуляк можна звярнуцца па  многіх пытаннях, якія  дапаможа вырашыць альбо дасць добрую параду.

Па меркаванні Марыны Уладзіміраўны, здароўе — асноўнае багацце, якое не купіш ні за якія грошы. Медработніку хочацца, каб людзі клапаціліся самі пра сваё здароўе. Нагадала пра неабходнасць штогадовай дыспансерызацыі: гэтым чалавеку ўдасца выявіць  захворванне на ранняй стадыі.

— Я заўсёды адчуваю падтрымку сваіх калег — галоўнага ўрача УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» Дануты Аляксандраўны Скварады і галоўнай медыцынскай сястры Наталлі Сяргееўны Сакаловай, а таксама  загадчыка Турэцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Івана Дамінікавіча Паўлючыка і ўзначальваемага ім калектыву, — адзначае суразмоўца і дадае, што менавіта сумеснае супрацоўніцтва дапамагае трымаць руку на пульсе жыцця і стаяць на абароне  здароўя вяскоўцаў Прынёманскага краю. Жыццё ў аграгарадку не стаіць на месцы. Людзі тут жывуць працавітыя, шчырыя, сціплыя, добразычлівыя, і яна бачыць свой абавязак, як дэпутата і медработніка, аказаць ім своечасовую і патрэбную дапамогу.

Юлія Гуцуляк і Марына Мельнікава

Слова — старшыні Ярэміцкага сельвыканкама Пятру Анатольевічу НАВУМОВІЧУ:

 — На тэрыторыі Ярэміцкага сельскага Савета было абрана 11 дэпутатаў у мясцовы Савет дэпутатаў. Сярод іх — культработнікі, супрацоўнікі медыцынскай галіны, работнікі сельскай гаспадаркі і  пенсіянеры. Самымі актыўнымі ў дэпутацкай дзейнасці з’яўляюцца Людміла Уладзіміраўна Кавалеўская, Марына Уладзіміраўна Мельнікава, Пётр Пятровіч Мацук, Леанід Мікалаевіч Рыжкоўскі і іншыя. Яны вырашалі пытанні добраўпарадкавання тэрыторый, асвятлення вуліц, забеспячэння палівам і іншыя. Дэпутаты былі звязуючым звяном паміж выбаршчыкамі і сельскім Саветам, што садзейнічала вырашэнню пытанняў.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Сяргея СТОЛЯРА

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».