• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.11.2026, 07:44
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Лента новостей

Управляющая фермой по выращиванию и откорму КРС «Полужье» КСУП «Племзавод Кореличи» Валентина Свирид делится секретами женского счастья

by
08.03.2020
в Лента новостей, Последние новости, Сельское хозяйство
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Адной з прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, імя якой за дасягненні высокіх вынікаў у працоўнай дзейнасці занесена на раённую Дошку пашаны, з’яўляецца ўпраўляючая фермай па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы “Палужжа” КСУП “Племзавод Карэлічы” Валянціна СВІРЫД. Напярэдадні самага вясновага свята – 8 Сакавіка — журналіст “Полымя” сустрэлася з адкрытай і шчырай жанчынай, ад якой так і вее цеплынёй, клопатам і жаночай мудрасцю.

Пачынаючы з першага дня вясны, Валянціна Свірыд прымае віншаванні і падарункі. Справа ў тым, што зусім нядаўна, 1 сакавіка, жанчына адзначыла юбілей – 50-годдзе. Прызнаецца, што пачула шмат цёплых слоў ад сям’і, родных, знаёмых, кіраўніцтва КСУП “Племзавод Карэлічы”. Заўважаю на стале шыкоўны букет чырвоных руж.

– Гэта падарунак ад дзяцей, – злавіўшы мой позірк, адзначае Валянціна Канстанцінаўна. – Акрамя кветак, уручылі нам паездку ў Львоў. Таму 20 сакавіка разам з мужам Сяргеем адправімся ў падарожжа. Не так даўно ўпершыню ў жыцці адпачывалі ў санаторыі “Прыазёрны”. Вельмі спадабалася. Гэта таксама быў падарунак ад дзяцей на жамчужнае вяселле. Нашай сям’і 30 гадоў споўнілася.

Мяркуючы па тым, з якой цеплынёй і пяшчотай жанчына расказвала пра сваіх дзяцей, стала зразумела, што ў іх – яе шчасце. Старэйшая дачка Ніна, сярэдняя Наталля і малодшы Аляксандр ужо выраслі, атрымалі адукацыю, вылецелі з сямейнага гнязда, і кожны самастойна крочыць па сваім жыццёвым шляху. Аднак дом у Палужжы для іх застаецца тым родным месцам, куды яны спяшаюцца пры першай магчымасці, каб у чарговы раз выказаць бацькам словы ўдзячнасці за шчаслівае дзяцінства.

Амаль усё жыццё Валянціны Свірыд звязана з Карэліччынай. Нарадзілася ў Малюшычах у шматдзетнай сям’і. Маці Любоў Мікалаеўна працавала на ферме даяркай, бацька Канстанцін Мікалаевіч таксама ў сельскай гаспадарцы. Быў адзін толькі момант, калі яна пакінула малую радзіму. Пасля заканчэння 10 класаў Малюшыцкай школы паехала да стрыечных сясцёр бацькі ў Калінінград. Адвучылася ў вучылішчы па спецыяльнасці “Швачка”. Аднак аднойчы, прыехаўшы ў водпуск дадому, не змагла больш жыць без знаёмай з маленства Карэліччыны.

– Некаторы час працавала ў комплексна-прыёмным пункце ў Малюшычах, – расказвае жанчына. – Часам дабірацца на працу нязручна было. Таму пасля дэкрэтнага водпуску ўладкавалася на ферму “Палужжа” цялятніцай. Пазней кіраўніцтва племзавода прапанавала пасаду кладаўшчыка на гэтай жа ферме. Адпрацавала 20 гадоў, а ў маі 2014 годзе мяне назначылі ўпраўляючай фермай па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы “Палужжа”.

Валянціна Свірыд прызнаецца, што, стоячы на сцэне раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці падчас злёту перадавікоў Карэліччыны, адчувала пэўны гонар. Не за сябе, а за ўсіх работнікаў фермы.

– Калектыў у нас хоць і невялікі, але вельмі дружны і зладжаны, – дзеліцца ўпраўляючая фермай. – Кожны працуе на сумленне, добра ведае кола сваіх абавязкаў. Таму і паказчыкі атрымліваем добрыя. Сярэднясутачныя прывагі цялят малодшай групы складаюць прыкладна 990 грамаў. Бычкі на адкорме штомесяц прыбаўляюць у вазе каля 1000 грамаў, цёлкі – 780-840 грамаў. На сённяшні дзень на ферме ўтрымліваецца 1058 галоў.

Апынуўшыся на падворку, а затым у доме сям’і Свірыд, адразу зразумела, што тут жывуць сапраўдныя гаспадары. Прысядзібная тэрыторыя добраўпарадкавана, у доме – чысціня і ўтульнасць. Развітвалася з Валянцінай Канстанцінаўнай з унутранай радасцю за яе, бо карэліччанка змагла рэалізаваць сябе ва ўсіх надзвычай важных для жанчыны ролях. Яна – шчаслівая маці. Яна – клапатлівая жонка. Яна – граматны кіраўнік.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».