
На 19 ліпеня зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 4124 га, што складае 23% ад запланаванай плошчы ў 17584 га. Намалочана 26665 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 64,7 ц/га.
У тройцы лідараў у Гродзенскай вобласці знаходзяцца Гродзенскі, Карэліцкі і Бераставіцкі раёны, якія сабралі адпаведна 72,9, 64,7 і 57,4 цэнтнера на круг. У раёне лідзіруюць ДП “Племзавод Карэлічы” з ураджайнасцю 98,7 ц/га, СВК “Маяк-Заполле” — 83,1 і СВК “Свіцязянка-2003” — 80.
Азімага рапсу ўбрана 1475 га, што складае 38% ад плана ў 3970 га. Намалочана 5315 т пры ўраджайнасці 36 цэнтнераў на круг.
Другі ўкос праведзены на 86% плошчаў. З першага і другога ўкосаў нарыхтаваны 48% сена. Назапашана 83% запланаванага сенажу. Найважнейшы паказчык — нарыхтоўка травяных кармоў на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. У сярэднім па раёне ён цяпер — 15,1 цэнтнера кармавых адзінак (год таму — 11,4). Прыбаўка да мінулага года складае 3,7 ц к. а.
Лён-даўгунец выцераблены з плошчы 1189 га, што складае 55% ад запланаваных 2150 га. Абгортванне стужак праведзена на 355 га.
Іна ЛЕЙКА























