• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
27.09.2026, 07:08
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Культура

З гісторыі царквы ў Карэлічах

by
20.04.2024
в Культура, Лента новостей, Общество, Последние новости, Свет веры
З  гісторыі царквы ў  Карэлічах
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Карэліцкая царква лічыцца помнікам архітэктуры XIX ст. Знойдзеныя дакументы праліваюць святло на яе даўнюю гісторыю. Першае ўпамінанне пра Карэліцкую царкву, вядомае з архіўных крыніц, знаходзім у інвентары маёнтка Карэлічы за 1594 г. Дакумент выяўлены ў Варшаве ў архіве галоўных старажытных актаў вучонымі НАН Беларусі. Звестак пра царкву ў дакуменце няшмат. Згадваецца, што яна знаходзілася насупраць двара (вядома, што ў пачатку XVI ст. двор Карэлічы стаў уласнасцю князёў Чартарыйскіх).

Дакументы сведчаць, што ў 1680 г. драўляная царква ў Карэлічах  была старая, але крытая новым дахам. Побач размяшчалася хата з бакавою свяцёлкаю, сянямі і пякарняю і гаспадарчыя пабудовы – два свірны, столькі ж адрын і гумно. Каля царквы знаходзіліся могілкі з агароджай. Прэсвітарам Карэліцкай царквы ў дакументах значыцца Аляксандр Плаўскі (на час агляду —  нябожчык). У дакументах 1754 г. сказана, што царква старая, драўляная, крытая гонтам, з двума купаламі. У 1798 г. ксёндз Фама Вашчаловіч правёў агляд уніяцкіх цэркваў Цырынскага і Навагрудскага дэканатаў і пакінуў  запіс, з якога вынікае, што драўляная Карэліцкая царква рамонту не патрабуе, яна пакрыта новым гонтам, а купал – бляхай. Пры царкве дзейнічалі прытулак для бедных і школа, якую ўтрымліваў мясцовы святар Леў Вянцкоўскі.Захаваліся звесткі пра Карэліцкае евангелле 1647 г., перапісчыкам якога быў прэсвітар Карэліцкай царквы Іаан Рыгоравіч Саўка, пра што сведчыць надпіс у рукапіснай кнізе. Другі надпіс паведамляе, што ў 1696 г. руку сваю да кнігі прыклаў карэліцкі прэсвітар Юзаф Плаўскі. Рукапіснае евангелле пісана было паўуставам, мела чатыры каляровыя застаўкі і кінаварныя ініцыялы. Пераплёт зроблены з дошак, на верхняй пасярэдзіне знаходзіўся сярэбраны абраз, па кутах размяшчаліся дзве мініяцюры евангелістаў. Доўгі час у царкве захоўваліся метрычныя кнігі з 1750 г. і спавядальныя роспісы з 1844 г.

У 1818 г. настаяцелем Карэліцкай Петра-Паўлаўскай царквы быў прызначаны Іаан Гамаліцкі (1792 – 1870). Выхоўваўся ён пры Свержаньскім  манастыры, дзе на працягу шасці гадоў (да 1811) вывучаў у семінарыі багаслоўскія навукі. Пасля заканчэння курса навук некалькі гадоў быў галоўным упраўляючым маёнткаў рымска-каталіцкага епіскапа Мікалая Былеўскага ў Магілёўскай губерні. Пакінуў гэту службу ў маі 1815 г. і ажаніўся з дачкою каноніка Шчорсаўскай царквы Антонія Міхальскага. У чэрвені таго ж года  ў Жыровічах быў пасвечаны ў вікарнага святара да Шчорсаўскай царквы. У пачатку 1818 г. Іаан Гамаліцкі стаў настаяцелем Карэліцкай царквы, 28 чэрвеня 1823 г. быў прызначаны благачынным цэркваў Навагрудскага павета. У 1836 г. пераведзены настаяцелем у Навагрудскі сабор, узведзены ў сан протаіерэя, але пры гэтым працягваў узначальваць і карэліцкі прыход. Вікарным святаром Карэліцкай царквы з 1824 г. быў Ігнацій Малышэўскі, з 1829-га – Ігнацій Слаута.

Ігнацій Слаута нарадзіўся ў 1804 г.  Пасля заканчэння 6 класаў Навагрудскага павятовага вучылішча два гады вывучаў багаслоўскія навукі ў Лаўрышаўскай семінарыі, дзе атрымаў атэстат I разрада. 26 кастрычніка 1828 г. быў пасвечаны ў святары і хутка прызначаны вікарным у Карэліцкую царкву, пазней служыў (да 1838 г.) другім святаром пры Навагрудскім саборы і да 1863 г. – у Цырынскай царкве. Апошнім  месцам яго службы стала Валковіцкая царква. Святар карыстаўся любоўю прыхаджан Навагрудчыны, якой ён прысвяціў усё сваё жыццё, а за добрасумленнасць у справе навучання дзяцей у 1862 г. атрымаў удзячнасць епархіяльнага кіраўніцтва.

Іаан Гамаліцкі быў благачынным цэркваў Навагрудскага павета ў час уз’яднання ўніятаў з праваслаўнай царквой і актыўна садзейнічаў гэтаму працэсу. Маючы вялікі аўтарытэт, ён здолеў  выклікаць прыхільнасць духавенства і выканаць адказную місію, ускладзеную на яго ў той складаны час. Па даручэнні начальства ён ажыццяўляў рэвізію цэркваў Навагрудскага, Лідскага, Дзісненскага і Віленскага паветаў. Яго заслугі перад царквой былі адзначаны ўзнагародамі: у 1838 г. – залатым наперсным крыжам, у 1841-м  – ордэнам Святой Ганны 3-й ступені, пазней –  камілаўкаю і медалямі.

У 1842 г. святар пакінуў Навагрудскі сабор і пасаду благачыннага, але працягваў службу ў Карэліцкай царкве. Вопыт айца Іаана аказаўся запатрабаваны – з верасня 1848 да чэрвеня 1856 г. ён займаў пасаду мірскага благачыннага. Іаан Гамаліцкі адышоў у вечнасць  1 снежня 1870 г. на 79-м годзе жыцця. Служэнню царкве ён аддаў 56 гадоў.

Вікарным святаром у Карэліцкай царкве з 1836 г. быў Аляксандр Гаворскі, з 1842-га –  Антоній Гамаліцкі, з 1845-га – Іаан Івановіч. У красавіку 1863 г. быў пасвечаны ў святары да Карэліцкай царквы і прызначаны настаўнікам Карэліцкага народнага вучылішча Іаан Страховіч. Новым вікарыем Карэліцкай Петра-Паўлаўскай царквы ў красавіку 1866 г. стаў Іаан Маркевіч.

Служылі ў Карэліцкай царкве таксама дыяканы Канстанцін Чудзіновіч (з 1848 да 1886 г.), Іаан Жог (з 1886 да 1903 г.), псаломшчыкамі –  Аўгусцін Герасімовіч (1857 – 1885), Іаан Рыбцэвіч (з 1885 г.), Мікалай Ясінскі (1886 – 1889), Флор Вяроўскі (з 1889 г.), Іуліан Вяроўскі (з 1893 г.), Міхаіл Нарановіч (з 1903 да 1909 г.), Платон Нарановіч (з 1909 г., з 1914-га – дыякан).

У 1866 годзе на месцы старой драўлянай царквы  была пабудавана новая, мураваная. На гэту справу казна вылучыла 16000 руб. На званіцы, узведзенай асобна ад царквы, меліся 4 званы, самы меншы важыў 2,5 пуда, вялікія – 5, 6 і 7 пудоў. Царкоўны пагост быў абнесены драўлянаю (сталярнай работы), пафарбаванаю агароджаю. Вось апісанне царквы таго часу ў пісьмовых крыніцах: “Будынак мураваны, складзены з цэглы, мае выгляд прадаўгаватага крыжа з адным адкрытым купалам. Дах жалезны, вокны размешчаны ў адзін рад, дзвярэй трое… Столь, якая падтрымліваецца чатырма драўлянымі слупамі, падшыта дошкамі і падтынкавана, падлога драўляная, сцены пабелены, да ацяплення не прыстасавана. Салея ўзвышана на дзве прыступкі, — на ёй устроены і клірасы. Іканастас пафарбаваны ў белы колер, з пазалочанымі карнізамі, рамамі і разьбою, складаецца з 12 абразоў, размешчаных у тры рады. Памяшканне для рызніцы зроблена каля алтара”. Сярод іншых рэчаў, якія знаходзіліся ў царкве, кідаўся ў вочы срэбраны прыбор літургійных сасудаў. Акрамя рукапіснага евангелля, якое згадвалася вышэй, у царкве меліся тры богаслужэбныя, адно з іх – у аксамітным пераплёце з металічнымі ўпрыгожаннямі і два – у аплікавым акладзе з фініфцю.

З “Кліравай ведамасці” за 1875 год даведваемся, што ў склад  прыхода апроч м. Карэлічы ўваходзілі вёскі Заполле, Лясок, Красная, Тударава, Руціца, Агароднікі, Качычы, Равіны, Палужжа, Стрэльнікі, Бушкі, Загор’е, Паланая, Руткавічы. Усяго прыхаджан налічвалася 4780 чалавек, з іх 569 – сяляне мястэчка Карэлічы з 66 двароў (267 муж., 303 жан.), астатнія –  з навакольных вёсак. Было яшчэ 40 двароў, у якіх жылі сем’і ваенных (162 муж., 158 жан.). Сярод прыхаджан граматных – усяго 5%.

У прыходзе знаходзіліся яшчэ тры царквы. Драўляная Запольская царква Св. Георгія была пабудавана на запольскіх могілках у 1837 г., а ў  1875 г. перабудавана. Набажэнства ў ёй адбывалася ў дзень Св. Георгія і іншыя дні па жаданні прыхаджан. У той час у вёсцы налічвалася 110 двароў, у якіх пражывалі праваслаўныя прыхаджане (443 муж. і 422 жан.)

У 1858 годзе на сродкі прыхаджан на руціцкіх могілках, дзе хавалі і карэліцкіх жыхароў, была пабудавана драўляная царква Св. Іаана Прадцечы. Званіцы і ўтварных рэчаў, як і ў Запольскай царкве, пры ёй не было, карысталіся начыннем з Карэліцкай царквы. У Руціцы на той час у 15 дварах налічвалася 127 праваслаўных прыхаджан.

У вёсцы Палужжа, дзе пражывала 460 праваслаўных,  знаходзілася прыпісная драўляная царква Св. Прарока Іллі са званіцаю. Дата яе пабудовы невядома, але ў 1868 г. намаганнямі мясцовых сялян яна была адрамантавана, і ў ёй з’явіўся новы іканастас. Былі там і патрэбныя пры набажэнстве рэчы, акрамя богаслужбовых кніг, якія разам з метрычнымі кнігамі з запісамі ад 1779 г. знаходзіліся ў Карэліцкай царкве.

У дакументах 1875 г. занатаваны звесткі пра колькасць прыхаджан  Карэліцкай царквы ў іншых вёсках:  Агароднікі – 19 двароў (78 муж., 80 жан.), Тударава – 22 двары (88 муж., 80 жан.), Красная – 60 двароў (240 муж., 231 жан.), Качычы – 13 двароў (54 муж., 42 жан.), Равіны – 19 двароў (78 муж., 68 жан.), Лясок – 39 двароў (156 муж., 150 жан.), Загор’е – 13 двароў (54 муж., 49 жан.), Стрэльнікі – 12 двароў (51 муж., 51 жан.), Бушкі – 8 двароў (34 муж., 28 жан.), Паланая – 31 двор (124 муж., 129 жан.), Руткавічы – 71 двор (287 муж., 282 жан.).

Пра аднаго з сейбітаў на духоўнай ніве, святара Андрэя Чарнякоўскага, які служыў у Карэліцкім храме з 1871 г., я падрабязна расказала ў сваёй кнізе “Праз паціну часу. Сцежкамі свіцязянскай зямлі”. Яна пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда” ў мінулым годзе.

Святлана КОШУР
Фота Сяргея СТОЛЯРА і з архіва Карэліцкага раённага краязнаўчага музея

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».