• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
11.06.2026, 18:55
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Последние новости

О важности Указа Президента Беларуси «О социальной поддержке» рассуждают кореличчане

by Редакция Полымя
22.02.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У канцы кастрычніка мінулага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ “Аб сацыяльнай падтрымцы”, асноўныя палажэнні якога ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2025 года.  Пра тое, што мяняецца ў жыцці людзей, больш падрабязна даведаліся ў начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне  Карэліцкага райвыканкама Іны Богуш.

Дакумент, паводле яе слоў, прадугледжвае меры, накіраваныя на адмену абмежавання памераў пенсій працуючым пенсіянерам, спрашчэнне парадку прызначэння і атрымання пенсіі, а таксама дадатковую сацыяльную падтрымку сем’яў з дзецьмі, бацькоў дзяцей-інвалідаў.

— Іна Аляксандраўна,  якія змены адбыліся ў пенсійных выплатах, якімі сталі патрабаванні да страхавога стажу?

— Страхавы стаж (стаж працы з выплатай страхавых узносаў у ФСАН) з 2025-га і ў наступныя гады складае 20 гадоў. Наяўнасць такога стажу абавязкова для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце і за выслугу гадоў. Жанчыны выходзяць на пенсію ва ўзросце 58 гадоў, мужчыны — у 63 гады. Неабходна адзначыць, што з 1 студзеня 2025 года жанчынам, якія нарадзілі чацвярых дзяцей і выхавалі іх да 8-гадовага ўзросту, страхавы стаж для прызначэння пенсіі па ўзросце зніжаецца з 10 гадоў да 5 гадоў, як гэта прадугледжана для жанчын з пяццю і больш дзецьмі. 

Акрамя гэтага, спрошчаны парадак звароту за прызначэннем пенсіі. Так, напрыклад, да 2025 года заяву аб прызначэнні пенсіі па ўзросце трэба было падаваць у дзень набыцця права на яе, гэта значыць у дзень дасягнення работнікам пенсійнага ўзросту. А ўжо з пачатку 2025 года для спрашчэння гэтай працэдуры ўводзіцца права звароту з заявай як за месяц да ўзнікнення права на пенсію, так і на працягу аднаго месяца пасля.

Змены не закранаюць пенсіі па інваліднасці альбо з нагоды страты карміцеля (яе можна атрымаць за мінулы перыяд).

— Як улічваецца дэкрэтны водпуск пры назначэнні пенсіі?

— Перыяды водпуску па доглядзе дзіцяці да трох гадоў улічваюцца ў агульны стаж і тым самым улічваюцца пры вылічэнні памеру пенсіі. Пры тым гэтыя перыяды ўключаюцца ў стаж толькі аднаму з бацькоў або працаздольных асоб, якія  ажыццяўлялі догляд. 

Аднак для назначэння працоўнай пенсіі неабходны не толькі агульны стаж, але і стаж работы з выплатай страхавых узносаў у пенсіённы фонд, так званы страхавы стаж. Таму перыяды водпуску (догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў) у страхавы стаж не залічваюцца.

— Што самае важнае ў новым Законе “Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў”?

— Тут праведзена комплексная карэкціроўка заканадаўства па пытаннях ветэранаў з улікам практыкі яго прымянення. Так, актуалізаваны катэгорыі ветэранаў, ільготы і гарантыі, якія прадастаўляюцца ім і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў. Гэта адбываецца ў тым ліку ў рамках гарманізацыі  заканадаўстваў Беларусі і Расіі.

Зусім нядаўна мы адзначалі Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Хочацца засяродзіць увагу на навацыях, звязаных з гэтай катэгорыяй ветэранаў.  Так, сёння на Карэліччыне пражываюць 57 ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, з іх  тры інваліды.

Ветэранам баявых дзеянняў з ліку ваеннаслужачых прадастаўлена права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, выраб і рамонт зубных пратэзаў, пазачарговае абслугоўванне ў арганізацыях аховы здароўя і  шпіталізацыю.

Таксама для ветэранаў баявых дзеянняў, хто атрымаў статус інваліда ў мірны час, зніжаны пенсійны ўзрост на пяць гадоў. Да таго ж ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў з ліку работнікаў, якія накіроўваліся ў Афганістан у 1979-1989 гадах, устаноўлена штомесячнае павышэнне памеру пенсіі на 100% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце. З 1 лютага гэта 111,91 рублёў.

— Што новага ў Законе “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей»?

— Так, з 1 лютага па 31 ліпеня 2025 года памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў выраслі на 10,8% і складаюць:

— на першае дзіця — 861,42 руб. (+83,61 руб.);

— на другое і наступных дзяцей — 984,48 руб. (+95,56 руб.);

— на дзіця-інваліда — 1107,54 руб. (+107,5 руб.).

З 1 лютага па 30 красавіка 2025 года павялічыліся і памеры дзяржаўнай дапамогі сем’ям пры нараджэнні дзіцяці: першага — аднаразовая дапамога складае 10 БПМ, або 4476,40 руб.,  другога і наступных дзяцей — 14 БПМ, або 6266,96 руб.

Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, зараз выплачваецца ў памеры 100% БПМ, або 447,64 руб., дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячная) — у памеры 50% БПМ, або 223,82 руб. Памер штомесячнай дапамогі сем’ям на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў на дзіця-інваліда — 70% БПМ, або 313,35 руб., на іншых дзяцей у сям’і — 223,82 руб., або 50% БПМ.

Штомесячныя дапамогі па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складаюць 100% БПМ, або 447,64 руб. (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў), і 120% БПМ, або 537,17 руб. (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў); штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванага ВІЧ, — 70% БПМ, або 313,35 руб.

Пры выхаванні ў сям’і двух і больш дзяцей, адно з якіх ва ўзросце да 3 гадоў, выплачваюцца дзве дапамогі: на дзіця да 3 гадоў (40% СЗП) і дзіця (дзяцей) ад 3 да 18 гадоў (50% БПМ). Сумарны памер дзвюх дапамог складзе 1208,3 руб.

Кацярына КУКАНАВА

Аляксандр Манько, ветэран афганскай вайны:

— Прыняцце Закона па пытаннях ветэранаў — гэта  праяўленне клопату і павагі перш за ўсё да нашых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Вельмі важна, што ў юбілейныя гады, калі мы ўшаноўваем агульнанародны гістарычны подзвіг, дзяржава не толькі захоўвае, але і ўзмацняе сацыяльныя гарантыі падтрымкі такіх людзей. Прыемна і тое, што гэтыя змены закранулі і нас, ветэранаў, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак. Так, зніжаны пенсійны ўзрост на 5 гадоў для асоб, якія атрымалі статус інваліда ў мірны час. Лічу немалаважным і той факт, што воінам-інтэрнацыяналістам прадастаўлена права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне і іншыя льготы. 

Дзіяна Ракач, маці дваіх дзяцей, жыхарка г.п. Карэлічы:

— Думаю, кожны бачыць і разумее, што дзяржава ўвесь час клапоціцца пра бацькоў,  на плячах якіх ляжыць адказная місія — выхаванне дзіцяці. І тое, што  павысіўся памер дапамогі па догляду дзіцяці, з’явілася больш магчымасцей купіць нешта карыснае, безумоўна, радуе.  Лічу, што такая значная  падтрымка — гэта своеасаблівая гарантыя таго, што дзеці будуць забяспечаны ўсім неабходным.

Зоя Зусько, ветэран працы:

— Пенсію атрымліваю ўжо  трэці год, але дагэтуль працую. У недалёкім мінулым я настаўнік пачатковых класаў. Пасля дасягнення пенсійнага ўзросту змяніла сферу дзейнасці і  зараз працую ў філіяле “Баранавіцкі сельскі клуб-бібліятэка”. У мяне  больш 40 гадоў бесперапыннага працоўнага стажу,  ветэран працы. Пенсіяй  задаволена, плюс заробак — хапае. Так, стараюся і дзецям дапамагчы. Чарговаму павышэнню пенсіі, вядома ж, рада. Бачу, што дзяржава падтрымлівае нас, пенсіянераў. Гэта ўжо не першае змяненне пенсіі і ў сумарным эквіваленце для кашалька адчувальна.

Лента новостей

Воспитанники лагеря «Орлёнок» побывали в гостях у мастеров Кореличского районного Центра культуры и народного творчества

Воспитанники лагеря «Орлёнок» побывали в гостях у мастеров Кореличского районного Центра культуры и народного творчества

11.06.2026
Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

11.06.2026
Приглашаем к участию в Международном молодежном конкурсе социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

Приглашаем к участию в Международном молодежном конкурсе социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

11.06.2026
Воспитанники оздоровительного лагеря «Бригантина» побывали в  Кореличской районной газете «Полымя»

Воспитанники оздоровительного лагеря «Бригантина» побывали в  Кореличской районной газете «Полымя»

11.06.2026
Управление по труду, занятости и социальной защите Кореличского райисполкома проводит консультирование граждан предпенсионного возраста

Управление по труду, занятости и социальной защите Кореличского райисполкома проводит консультирование граждан предпенсионного возраста

11.06.2026
Многодетные семьи могут досрочно использовать семейный капитал на обучение в вузе или колледже

Многодетные семьи могут досрочно использовать семейный капитал на обучение в вузе или колледже

11.06.2026
Белорусская партия «Белая Русь» и Народная Демократическая партия Таджикистана договорились о сотрудничестве

Белорусская партия «Белая Русь» и Народная Демократическая партия Таджикистана договорились о сотрудничестве

11.06.2026
Более трети литовцев выступают за смягчение санкций против Беларуси

Более трети литовцев выступают за смягчение санкций против Беларуси

11.06.2026
Беларусбанк внедряет новые стандарты защиты клиентов

Беларусбанк внедряет новые стандарты защиты клиентов

11.06.2026
В канун 3 июля редакция газеты «Полымя» запускает новый фотоконкурс «Люблю Беларусь»

В канун 3 июля редакция газеты «Полымя» запускает новый фотоконкурс «Люблю Беларусь»

11.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».