Пабудаваць дом, атрымаць адукацыю або палепшыць здароўе – пытанні важныя. Вырашыць іх шматдзетным сем’ям дапамагае грашовая выплата ад дзяржавы. Маімі суразмоўцамі сталі шматдзетныя бацькі Аляксандр і Анастасія Маліноўскія з г.п. Карэлічы, якія за кошт дзяржаўнай субсідыі і мацярынскага капіталу купілі дом у г.п. Карэлічы.
Нарадзілася сям’я Маліноўскіх у 2011 годзе. Амаль адразу пасля вяселля ім далі пакой у адным з інтэрнатаў райцэнтра, дзе пражылі амаль чатырнаццаць гадоў. У сям’і нарадзілася двое дзетак. Сужэнцы ўвесь час стаялі ў райвыканкаме ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Год таму назад у іх нарадзілася трэцяе дзіця, і ячэйка грамадства набыла новы статус — шматдзетная.
— Мы даўно марылі пра свой дом, прысядзібны ўчастак і таму рашыліся на такое вялікае і патрэбнае ўкладванне грашовых сродкаў. Ільготны крэдыт у Беларусбанку быў аформлены на мяне, бо Анастасія знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку. Пры гэтым яна выступіла паручыцелем, — расказвае галава сям’і Аляксандр. — Большую частку кошту дома па ўказе № 240 пакрыла дзяржаўная субсідыя. У справу пайшоў і ўжо прызначаны на той момант сямейны капітал. Для гэтага трэба было паведаміць аб жаданні выкарыстаць яго датэрмінова (да дасягнення дзіцем 18 гадоў).
Сёння мы шчаслівыя бацькі: жывём у прыгожым вялікім чатырохпакаёвым доме з усімі выгодамі, маем свой невялікі прысядзібны ўчастак, — і ўсё гэта дзякуючы клопату і падтрымцы нашай дзяржавы.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара






