• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
21.09.2026, 13:02
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

Главная Власть

Жыць любоўю да дзяцей. Кіраўніцтва раёна павіншавала са святам карэліцкіх маці

by
14.10.2019
в Власть, Лента новостей, Местное управление и самоуправление, Общество, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У Дзень маці хочацца асаблівым чынам акутаць акіянам цеплыні і любові нашых самых блізкіх людзей. Словы бязмернай падзякі ў іх адрас прагучалі ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна 14 кастрычніка на традыцыйнай сустрэчы мясцовых уладаў з 16 жыхаркамі нашага краю.

Кожная жанчына прыйшла на ўрачыстасць са сваёй гісторыяй жыцця. Розныя лёсы, аб’яднаныя вялікай і самаадданай любоўю да сям’і і да роднай зямлі. У гэтай думцы сышліся ў святочных прамовах старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў і намеснік старшыні райвыканкама Ігар Лазарэвіч. Шмат гаварылі на сустрэчы і пра надзённае. Агучаныя тэмы закраналі самыя розныя галіны, але асноўны акцэнт быў зроблены на ахове мацярынства і дзяцінства.

– Жыццё ставіць перад жанчынамі нямала пытанняў, якія яны паспяхова вырашаюць. Добрыя спецыялісты, руплівыя гаспадыні, цудоўныя маці і проста нашы музы – гэтыя словы можна смела аднесці асабіста да прысутных у зале і, увогуле, да жыхарак Карэліччыны, – падкрэсліў Аляксандр Шкадаў.

Пра жанчыну і маці як бяздонную крыніцу натхнення, дабра і пяшчоты на мове мастацтва расказалі ў нумарах-віншаваннях артысты Карэліцкага РЦКіНТ: Рыта Яроцкая, Міхаіл Башко, Наталля Шпакоўская, Аляксандр Чарапанаў. Выдатны творчы сюрпрыз падрыхтавалі таксама маленькія зорачкі Ганна Кузьміч і Софія Карвіга.

Дык хто ж яны – гэтыя ціхія гераіні ўрачыстай сустрэчы? Звычайныя жанчыны, якіх мы сустракаем на прадпрыемствах і ў арганізацыях, падчас прагулкі на вуліцы ці ў чарзе ў магазіне, мілыя, сціплыя і шчырыя. У сёлетнім спісе: памочнік повара КСУП “Племзавод Карэлічы” Наталля Рэўка, галоўны бухгалтар УКП БАН Ларыса Гінак, рабочая сталовай КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” Алена Долмат, аператар ільночасальнай машыны ААТ “Карэлічы-Лён” Валянціна Уласевіч, намеснік галоўнага бухгалтара ДП “Цырын-Агра” Юлія Сцяцко, дыспетчар мехмайстэрняў СВК “Свіцязянка-2003” Алена Чубрык, медсястра агульнай практыкі Мірскай паліклінікі Карэліцкай ЦРБ Алена Мурашкевіч, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ЦСАН Карэліцкага раёна Ірына Трыбуць, бухгалтар КСУП “Царука” Алена Сак, аператар машыннага даення КСУП “Малюшычы” Таццяна Каратай, бухгалтар ДП “Чарняхоўскі-Агра” Таццяна Гурская, педагог-псіхолаг Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна Галіна Кузьміч, намеснік галоўнага бухгалтара КСУП “Лукі-Агра” Жана Леановіч, інспектар па кадрах СВК “Маяк-Заполле” Вольга Лапата, памочнік упраўляючай МТФ М. Жухавічы СВК “Жухавічы” Лілія Цімашэнка, дырэктар Карэліцкага маладзёжнага цэнтра культуры Тэрэза Коўжуць.

Мы скарысталіся магчымасцю і спыталі ў некаторых з прысутных жанчын, хто такая мама. Вольга Лапата, якая шмат год працуе з кадрамі, адразу адзначыла, што гэта самая важная і неабходная прафесія ў свеце: “Мая матуля аддала ўсё лепшае нам шасцярым. Менавіта яна навучыла мяне адносіцца і да сваіх дзяцей, як да скарбу, імкнуцца, што бы не здарылася, іх зразумець і з ласкай накіраваць на правільны шлях”. Галіна Кузьміч трапна заўважыла: “Мама – гэта Богам падараваны чалавек, які, як анёл-ахоўнік, аберагае, клапоціцца, суцяшае і дае надзею, а яе ўсмешка падтрымае ў любой сітуацыі і напоўніць сіламі”. Шматдзетная маці Юлія Сцяцко працягнула: “Мама валодае асаблівым талентам – любіць усім сэрцам. Яна жыве і дыхае сваімі дзецьмі. Так, яе будні, апроч клопату пра дачок і сыночкаў, напоўнены шматлікімі іншымі справамі, але галоўнае шчасце – сям’я”.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».