16 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу Карэліччыны, ветэраны галіны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Гэта ваша свята – людзей, якія працуюць на зямлі, у палях і на фермах, перапрацоўчых прадпрыемствах, каардынуюць працэсы вытворчасці і дбаюць пра паляпшэнне якасці прадукцыі.
Вашы намаганні, адданасць справе і прафесіяналізм зрабілі магчымымі выдатныя вынікі, якія падкрэсліваюць значнасць вашай працы для забеспячэння харчовай бяспекі, развіцця эканомікі раёна і краіны.
Праца працаўнікоў вёскі патрабуе не толькі ведаў і навыкаў, але і велізарнага цярпення, сілы духу і любові да зямлі. Асаблівыя словы падзякі выказваем ветэранам, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню.
У гэты святочны дзень зычым вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у працы і багатых ураджаяў!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
























