Яравыя культуры пасеяны на 48% плошчаў, або на 10 274 гектарах. Па тэмпах сяўбы на Гродзеншчыне Карэліцкі раён займае трэцяе месца, саступаючы Смаргонскаму (50%), а таксама Слонімскаму (49%) і Ашмянскаму (49%). Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама.
Закрыццё вільгаці праведзена на плошчы 16 420 гектараў.
Пад яравую сяўбу назапашана 7 670 тон дзеючага рэчыва ўсіх відаў мінеральных угнаенняў — 67% да плана, вывезена 421,6 тыс. тон арганічных угнаенняў, унесена на палі 295,7 тыс. т, што складае 61% ад нарыхтаванага.
Азімыя зерневыя цалкам падкормлены адзін раз. Паўторная падкормка праведзена на 93% плошчаў.
Пад сяўбу цукровых буракоў адвялі 3 606 гектараў. Насенне лягло ў глебу на 2 597 гектарах, або 72%.
Завяршаецца сяўба лёну-даўгунцу. Культура пасеяна на 2 070 га — гэта 96% ад плана.
Аднагадовыя травы пасеяны на 1 152 га плошчаў, што складае 77% ад плана.
Іна ЛЕЙКА

























