• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
06.10.2026, 03:16
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Спецпроекты Блог Галины Смолянко

ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ШТО ТАКОЕ ШЧАСЦЕ?»

by Редакция Полымя
14.07.2025
в Блог Галины Смолянко
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Кожны мае сваё ўяўленне аб шчасці. Аднаму для яго адчування трэба няшмат, другі ў пошуках гатовы аб’ехаць паўсвету, а трэці, страціўшы яго, толькі тады пачынае цаніць тое, што мае.

ЖЫЦЬ ПАД МІРНЫМ НЕБАМ

У нашым жыцці бывае шмат розных свят. Але, бадай, самае галоўнае — Дзень Перамогі. Свята, якое дае магчымасць у чарговы раз задумацца аб жыцці. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці ветэранам вайны, якіх з кожным годам становіцца ўсё менш і менш. Мы не павінны забываць пра іх подзвіг.

Жыць пад мірным небам — вялікае шчасце. Радавацца новаму дню, блакітнаму небу, яркаму сонцу. А якую радасць прыносіць квецень садоў і журчанне ручайка! Накіруешся ў поле — і ўбачыш неабсяжнасць і прыгажосць родных прастораў.

У нашай краіне ёсць усё для шчаслівага жыцця. Мы не ведаем, што такое вайна, яе вывучалі па фільмах і кніжках. Яна прыносіць боль, слёзы, горыч, і гэта не павінна паўтарыцца.

НАЙВЯЛІКШАЕ БАГАЦЦЕ

Здароўе — найвялікшае багацце. Яго трэба імкнуцца не страціць. Менавіта здаровы чалавек можа адчуваць усю паўнату і радасць жыцця — быць шчаслівым.

У сродках масавай інфармацыі і сацыяльных сетках шмат паведамляецца аб захаванні здароўя і прафілактычных мерах, аб здаровым ладзе жыцця. Камусьці гэта можа паслужыць на карысць: чытач можа ўзяць штосьці патрэбнае для сябе. Гэтую тэму таксама абмяркоўваюць у працоўных калектывах, з суседзямі і ў сем’ ях.

І ўсё ж такі быць здаровым — гэта шчасце. Можна ставіць мэты і іх дасягаць, поўнасцю аддавацца любімай справе, з карысцю праводзіць вольны час, быць добрым сем’янінам і ўсю глыбіню сваёй душы аддаваць блізкім людзям.

ПРАЦА ў РАДАСЦЬ

Прызванне. Гэта пра тых, хто моцна любіць сваю прафесію і шчыра працуе ўсё свядомае жыццё. Чалавек адчувае сябе шчаслівым, бо любімая справа дапамагае ўмацоўваць не толькі дабрабыт сям’і, але і прыносіць задавальненне.

Хто гэтыя людзі? Працаўнікі, якія сумленна служаць абранай прафесіі. Кожны шчаслівы па-свойму, іх можна сустрэць у розных галінах народнай гаспадаркі. Многія з іх, адданыя Бацькаўшчыне і ўлюбёныя ў зямлю, спрадвеку працуюць на ёй. Зярнятка, якое кінута ў зямлю, дае добрыя ўсходы. Хлебаробы атрымліваюць высокія ўраджаі, і на стале заўжды бывае хлеб. Так і сейбіты разумнага, добрага, вечнага імкнуцца закласці ў вучняў тыя зярняткі, каб выхаванцы выраслі сумленнымі, працавітымі, добрымі людзьмі.

А шчасце, аказваецца, побач. Яно ў будзённай працы, на якую хочацца спяшацца кожную раніцу. Праца тады ў радасць, калі прыносіць задавальненне, у вачах з’яўляюцца іскрынкі, а ў грудзях — патаемнае хваляванне. Жыццё праходзіць недарэмна.

КРАНАЕ ДУШУ

Як знайсці ў жыцці тое, што б кранала душу? Каб можна было гэтым жыць і спаўна аддавацца любімаму занятку? У кожнага, вядома, сваё і свой свет захапленняў. Ён самы разнастайны: адны займаюцца спортам, другія разводзяць кветкі, трэція вяжуць — пералік заняткаў бясконцы.

А як шанцуе тым, у каго асноўная праца супадае з захапленнем! Тут ужо творчы чалавек можа выкласціся поўнасцю. Акрылёны любімай справай і ідучы да пастаўленай мэты, ён адчувае сябе па-сапраўднаму шчаслівым: у яго ўсё атрымалася.

А як прыемна канстатаваць той факт, што сярод творчых асоб нямала і дзяцей. З імі сустракаешся на розных фестывалях і конкурсах, дзе яны раскрываюць свае таленты. Іх вочы свецяцца радасцю, якой яны шчодра дзеляцца з удзельнікамі мерапрыемства. Хочацца верыць, што гэтыя моманты адны з самых шчаслівых у іх жыцці.

РАДАСЦЬ І НАДЗЕЯ

Дзеці ў сям’і — вялікае шчасце. Ёсць дзеля каго жыць, пра каго клапаціцца, на каго ўскладваць надзеі. У любым узросце для бацькоў яны застаюцца дзецьмі, і за кожнага баліць сэрца, каб усё і заўсёды ладзілася ў іх.

Ну хіба не падарунак лёсу: мець вялікую і дружную сям’ю, у якой усе адзін за аднаго і ў якой старэйшыя клапоцяцца пра меншых, а яны іх паважаюць? Магчыма, тое, што закладзена ў дзяцінстве, яны забяруць з сабою ў вялікае жыццё, і ўсё атрымаецца. У іх добры прыклад — іх сям’я.

Сапраўды, як не ўспомніць вядомыя радкі: «Так не бывае на свеце, каб былі пакінуты дзеці»? У нашай краіне пра дзяўчынак і хлопчыкаў праяўляецца пастаянны клопат з боку  дзяржавы, бацькоў, адпаведных службаў. Дзеці не  абдзелены ўвагай і клопатам. Яны — радасць і надзея.

РОДНЫ КУТОЧАК

Што можа быць даражэй за сустрэчу з родным куточкам? І колькі б часу ні мінула з дня развітання, а з кожным годам цяга становіцца ўсё мацнейшай. Менавіта там, у краіне дзяніства, чалавек можа адчуваць сябе па-сапраўднаму шчаслівым.

Успаміны пра маленькую радзіму вярэдзяць душу. Узгадваюцца дом, бацькі, школа, сябры… І хоць потым было змястоўнае жыццё, якое іншы раз бурліла праз край, але дзіцячыя і юнацкія гады немагчыма забыць. Яны ніколі не паўторацца, а толькі час ад часу ўсплывуць у памяці.

Трэба імкнуцца да сустрэч з маленькай радзімай, і ні ў якім разе не адкладваць гэтую сустрэчу на заўтрашні дзень. І асабліва тады, калі жывуць бацькі, каб не спазніцца і потым не пашкадаваць аб гэтым. Бываць у родным куточку — вялікае шчасце, менавіта тут чалавек можа знайсці для сябе аддушыну, сустрэцца з роднымі мясцінамі і сябрамі дзяцінства.

КАЛІ ТЫ НЕ АДЗІН

Хто з нас не марыць аб вялікай сям’і, узаемным каханні, моцным сяброўстве? Калі чалавек не адзін, калі камусьці патрэбны, калі можа падарыць часцінку сваёй душы іншым, ён адчувае сябе шчаслівым.

Многім у жыцці прыходзіцца перажыць адзіноту. Адны знаходзяць выйсце з гэтага становішча, а другія праводзяць час у перажываннях. І як важна, каб у такія моманты аказаўся той, хто працягне руку дапамогі. Іншы раз дастаткова толькі слоў, якія могуць узняць чалавеку настрой, і ён зноў паверыць у свае сілы і сябе, з’явіцца цікавасць да жыцця, і яму захочацца зноў тварыць.

Для адчування шчасця іншы раз трэба няшмат: каб цябе выслухалі, каб памяталі пра твой дзень нараджэння, каб патэлефанавалі. Тэлефонны званок ад роднага чалавека ці даўняга сябра — штуршок да новых дзеянняў і актыўнага жыцця. Вялікае шчасце — быць патрэбным і дарыць радасць людзям.

Галіна СМАЛЯНКА

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».