• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
15.11.2026, 10:54
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Свет веры

Карэліччане прынялі ўдзел у Чытаннях памяці архіепіскапа Міхаіла (Галубовіча) у Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры

by Галина Смолянко
18.03.2026
в Свет веры
Карэліччане прынялі ўдзел у Чытаннях памяці архіепіскапа Міхаіла (Галубовіча) у Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр з’яўляецца мужчынскім мітрапалічым манастыром Беларускай Праваслаўнай Царквы і знаходзіцца ў аграгарадку Жыровічы Слонімскага раёна. Святыня — адзін з галоўных цэнтраў Беларускага праваслаўя, якая прыцягвае вернікаў з розных куткоў краіны. 18 сакавіка  тут адбыліся Чытанні памяці архіепіскапа Міхаіла (Галубовіча).

Архіепіскап Міхаіл быў першым настаяцелем адноўленага Жыровіцкага манастыра, епіскапам Брэсцкім, вікарыем Літоўскай епархіі, затым архіепіскапам Мінскім і Бабруйскім. Пражыў у Жыровічах больш за трыццаць гадоў. 18 сакавіка 1881 года памёр, быў пахаваны ў Жыровіцкім манастыры.

Чытанні сабралі ўдзельнікаў у актавай зале Жыровіцкага манастыра. Іх адкрыццё пачалося з малітвы «Царю Небесный». Затым было зачытана Прывітальнае слова Архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, намесніка Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.

Увазе прысутных быў прадстаўлены шэраг дакладаў: «Жыццё і працы архіепіскапа Міхаіла (Галубовіча): да 145-годдзя са дня смерці» (магістр багаслоўя, магістр гістарычных навук Мікалай Генадзьевіч Малееў); «Успенскі Жыровіцкі манастыр у перыяд настаяцельства епіскапа Брэсцкага Міхаіла (Галубовіча) (1844-1848)» (іерадыякан, магістр багаслаўя Агафон (Грышкавец)); «Памяць аб падзвіжніках царкоўнага адзінства ў некропалі Жыровіцкай абіцелі» (ігумення, бакалаўр багаслоўя Софія (Дземчык)); «Музей Жыровіцкага манастыра як месца памяці аб падзвіжніках царкоўнага адзінства» (протадыякан, кандыдат багаслаўя Георгій Пшэнко)).

Магістр гістарычных навук Мікалай Генадзьевіч Малееў правёў прэзентацыю кнігі «Архиепископ Михаил (Голубович): штрихи к портрету».

Затым адбылася памінальная літыя на месцы пахавання архіепіскапа Міхаіла (Галубовіча) — Яўленскі храм Жыровіцкага манастыра.

Для ўдзельнікаў Чытанняў была арганізавана экскурсія па музеі манастыра.

Слова — удзельнікам чытанняў:

Наталля КАЗАРЭЗ, метадыст сектара маркетынгу ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка»:

— Перш чым прыняць удзел у Чытаннях памяці архіепіскапа Міхаіла, мне вельмі захацелася даведацца пра яго. Жыццёвы шлях быў вызначаны з самага нараджэння: ён нарадзіўся ў сям’і ўніяцкага святара ў Гродзенскай губерні і ў 13 гадоў паступіў вучыцца ў Слуцкую гімназію на Гродзеншчыне. Доўгія 7 гадоў вучыўся ў гімназіі, а затым прадоўжыў вучобу ў Галоўнай духоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце.

Архіепіскап Міхаіл быў адукаваным чалавекам, цудоўна разбіраўся ў царкоўным ладзе і шмат зрабіў для ўмацавання праваслаўя ў Мінскай епархіі. Дзякуючы яго намаганням было пабудавана 20 каменных і 60 драўляных храмаў. Уладыка з асаблівай увагай адносіўся да развіцця асветы і ўладкавання духоўных вучылішчаў. Яго стараннямі былі адкрыты царкоўныя вучылішчы ў кожным прыходзе.

Асабліва ўшанаваны яго ўклад у вяртанне ўніятаў у праваслаўную царкву. Яго імя занесена ў «Энцыклапедыю гісторыі Беларусі».

Алена ГІМПЕЛЬ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы»:

— У адзінаццаць гадзін нас ветліва сустрэў Жыровіцкі манастыр, які, здаецца, не стаіць на зямлі, а плыве над ёю, нібы карабель, які помніць малітвы пяці стагоддзяў.

Самае моцнае ўражанне пакінулі Чытанні. Гэта былі не проста даклады, а жывыя разважанні.

Асобым і вельмі кранальным акордам стала наведванне дома-музея Жыровіцкага манастыра.

Вядома, сам Жыровіцкі манастыр — асаблівае месца. Пасля Чытанняў і музея выходзіш на тэрыторыю  спрадвечнай прыгажосці, чаго так не хапае ў нашы дні.

Дзякуй арганізатарам за прадастаўленую магчымасць пабываць на Чытаннях і ў гэтым святым месцы.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Юрыя ЮРЧЫКА

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».