• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
15.11.2026, 10:47
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Свет веры

Уладзімір і Алена Матусевіч з Турца — аб веры, надзеі і любові да людзей

by Галина Смолянко
15.02.2026
в Свет веры
Уладзімір і Алена Матусевіч з Турца — аб веры, надзеі і любові да людзей
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Кожны чалавек прыходзіць да веры ў Бога ў свой час. Многім яна дапамагае ўпэўнена стаяць у жыцці на нагах і пераадольваць цяжкасці.

Як прыйшлі да веры ў сям’і Уладзіміра Мікалаевіча і Алены Уладзіміраўны Матусевіч з аграгарадка Турэц, журналіст раённай газеты «Полымя» даведалася падчас сустрэчы.

— Давайце азірнёмся ў мінулае і ўспомнім пра тое, калі вы ўпершыню прыйшлі ў царкву.

У.М.: — З дзяцінства хадзіў у царкву ў Турцы. Наведвалі святыню з мамай. Стаялі на службе і слухалі багаслужэнні.

А.У.: — Я сама хадзіла ў царкву. Мамы не стала, калі было чатыры гады. Тут адчувала сябе спакойна і добра думалася.

— Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Турэц вызначаецца сваёй велічнасцю і святасцю. Яе відаць здалёк. Што значыць святыня для вас?

У.М.: — Царква ў мяне выклікае радасць і адчуванне святасці. Яна дае жаданне жыць.

А.У.: — Для мяне святыня як глыток крынічнай вады: наведаеш яе — і лягчэй становіцца на душы.

— Як часта ходзіце ў царкву? На вялікія праваслаўныя святы ці тады, калі просіць душа?

У. М.і А.У.: — Увесь час хадзілі кожную нядзелю і на ўсе праваслаўныя святы. Нас прываблівае царква, тут можна паслухаць  Божае слова. А клікалі званы — і сядзець у хаце было немагчыма. Цяпер прыходзім сюды радзей па стане здароўя.

— Як адзначаеце праваслаўныя святы і якія з іх найбольш любімыя?

У.М.: Каляды, Вадохрышча, Вялікдзень, Пакровы. Ніякай працы не плануем на гэтыя дні. Да свят прыбіраемся ў хаце і гатуем смачныя стравы.

А.У.: — Свякроў Марыя Фёдараўна была веруючай і мне прывіла любоў да Бога. Яна хадзіла ў царкву. Дапамагала гадаваць дзяцей. Разам адзначалі святы.

— Ваша вера ў Бога перадалася дзецям?

У.М. і А.У.: — Дзеці вераць у Бога, хаця ў царкву не ходзяць. Выраслі працавітымі і добрымі. Наведваюць родную хату і дапамагаюць па доме. У нас дочкі Наталля і Вольга, чацвёра ўнукаў і шэсць праўнукаў.

— Хто быў лепшымі дарадцамі ў справе веравызнання?

У.М. і А.У.: — Святары, малітваслоў, жыццё.

— Як складаліся стасункі з аднавяскоўцамі і суседзямі на працягу  жыцця?

У.М.: — Няма чаго грашыць, пра нас не павінен ніхто сказаць дрэннага слова. Мы стараліся ладзіць з людзьмі. Нездарма гавораць, як ты да людзей — так і яны да цябе.

А.У.: — Сапраўды, ні з кім не сварыліся. Па-суседску жылі добра і стараліся сябраваць.

— І вось падкралася старасць. Скажыце, вера ў Бога дапамагае на пенсіі трымацца больш упэўнена ў жыцці?

У.М.: — Я звяртаюся да Бога ў цяжкую хвіліну — і атрымліваю падтрымку. Дзякуй Богу, дажыў да дзевяноста гадоў!

А.У.: — Без малітвы не кладзёмся спаць. Так заведзена ў нашай сям’і.

— Якую ролю надаяце малітве?

У.М.: — Молімся, каб Бог дапамог у жыцці і каб паслаў здароўе.

А.У.: — Чытаем «Ойча наш». Ёсць малітваслоў, які дапамагае прамаўляць іншыя малітвы.

— Што дае вам вера ў Бога?

У.М.: — Супакаенне — лягчэй становіцца на душы. І надзею ў заўтрашні дзень.

А.У.: — І Бог дапамагае. Без веры і малітвы немагчыма ў жыцці.

— На вашу думку, што трэба чалавеку для шчасця?

У.М.: — Галоўнае — здароўе. Не трэба крыўдзіць людзей — і ўсё будзе добра.

А.У.: — Каб у сям’і існавала ўзаемаразуменне — гэта і ёсць шчасце.

— У вас за плячыма — вялікае пражытае жыццё.  Скажыце, шкадавання аб тым, што чагосьці не паспелі зрабіць, няма?

У.М.: — За 90 гадоў жыцця паспеў шмат. Галоўныя спадарожнікі — здароўе і праца, а  адсюль — радасць жыцця.

А.У.: — Усяго было ўдосталь, асабліва працы. Бог не абдзяліў сям’ёй, спадарожнікам жыцця, дзецьмі. А гэта апора, падтрымка, шчасце.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».