• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 13:23
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Главная Свет веры

Сям’я Гіз з вёскі Баранавічы расказала аб традыцыях святкавання Нараджэння Хрыстова

by Екатерина Жамойда
07.01.2026
в Свет веры
Сям’я Гіз з вёскі Баранавічы расказала аб традыцыях святкавання Нараджэння Хрыстова
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

З 6 на 7 студзеня беларусы адзначаюць праваслаўнае Нараджэнне Хрыстова. Гэта нагода сабрацца ўсёй сям’ёй і ўзгадаць калядныя традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Для сям’і Гіз з вёскі Баранавічы Малюшыцкага сельсавета святкаванне Нараджэння Хрыстова спачатку было традыцыяй. Пазней перарасло ў нешта больш духоўнае.

– Быў час, калі у нашай краіне панавала бязвер’е, – расказвае глава сямейства Аляксандр Аляксандравіч. – Тады святкаванне Нараджэння Хрыстова было проста традыцыяй. Гэтае свята адзначалі нашы продкі, таму і мы святкавалі яго. Калі ў 90-х гадах храмы пачалі адчыняцца, мы сталі хадзіць на службы і вадзіць дзяцей. Стараліся жыць па Божых законах і прывучаць падрастаючае пакаленне.

Больш глыбокае асэнсаванне веры прыйшло да сям’і Гіз пасля сустрэчы з айцом Лазарам з Лаўрышаўскага манастыра Навагрудскай епархіі. Як кажа Ганна Фёдараўна, змяніліся і адносіны да традыцый святкавання Нараджэння Хрыстова.

– На мой погляд, вера перадаецца з малаком маці, але кожны па-рознаму прыходзіць да яе, – расказвае Аляксандр.

Ганна і Аляксандр родам з Карэліцкага раёна, амаль увесь час жылі ў Навагрудку, пасля пераехалі ў бацькоўскі дом Аляксандра і ўжо два гады жывуць у Баранавічах. Асноўнае багацце для іх – сям’я.

– Мы вырасцілі харошых сыноў, якія знайшлі сабе цудоўных жонак, – расказвае Ганна. – І яны падарылі нам пецярых слаўных унукаў.

Вікторыя і Аляксандр рыхтуюць падарункі для родных

Унукі — частыя і жаданыя госці Ганны і Аляксандра. Разам яны спасцігаюць усе таямніцы веры і традыцый. Унук Сашка наведвае нядзельную школу і з’яўляецца асноўным памочнікам у падрыхтоўцы да праваслаўных свят па ўсіх канонах. У госці да Ганны і Аляксандра часта наведваецца яго родная сястра Ала, з якой разам любяць ладзіць чаяванне, весці размовы і ўспамінаць сямейныя традыцыі.

– Да Нараджэння Хрыстова рыхтуемся так, як заўсёды рыхтаваліся нашы дзяды і бацькі, – расказвае Ганна. – Пачынаецца ўсё з Каляднага паста, у час якога мы наведваем храм, прычашчаемся, узносім малітвы. Бліжэй да свята прыбіраем у хаце, упрыгожваем ялінку. Заўсёды ставім жывую. Рыхтуемся да поснай куцці, якая адбываецца 6 студзеня. На стол ставяцца стравы з выкарыстаннем алею, але стравы з рыбы не ставяцца і, вядома, печыва, забаронены алкаголь. Звычайна на стале каша – куцця, аладкі, грыбны квас, кісель, баранкі з макам, піражкі з розным начыннем і іншае. Галоўнае – без мяса і рыбы. Традыцыйна ежу не ўжываем да першай зоркі на небе, гэта прыкладна да пяці гадзін вечара. І перад тым, як сесці за стол, чытаем малітву. За сталом доўга не заседжваемся, бо трэба ісці на вячэрнюю літургію. Калі святкуем у Навагрудку, то ходзім на начную, тады з раніцы ісці ў храм ужо не трэба.

Гаспадыня расказвае, што ў падрыхтоўцы да свята дзеці актыўна прымаюць удзел, ім падабаецца ўпрыгожваць елачку, а напярэдадні свята яны пякуць імбірнае печыва, каб падарыць яго на Нараджэнне Хрыстова.

– Унук Сашка ходзіць у нядзельную школу, дзе разам з астатнімі выхаванцамі напярэдадні свята рыхтуюцца да канцэрта, які адбываецца звычайна на ранішняй службе ў царкве.

Калі ўсе службы адбыліся, сям’я Гіз адпраўляецца святкаваць Каляды, але ўжо не за посным сталом. Наступаюць, як кажуць, праваслаўныя, разгавіны, калі можна ўжываць мясныя стравы і рыбу. Пад вечар наступае самая цікавая частка свята – калядаванне.

– Вельмі прыемна, што такая цікавая традыцыя захавалася і па сённяшні дзень, – расказвае Ганна. – Дзеткі актыўна ходзяць калядаваць, пераапранаюцца ў казу, мядзведзя, цыганоў і іншых традыцыйных герояў, носяць Калядную зорку, спяваюць песні, танчаць, жадаюць гаспадарам здароўя і дабрабыту. І гэта не толькі тут, на мясцовасці, але і ў горадзе.

Сястра Аляксандра Ала ўспамінае:

– Калісь у мяне быў фальклорны гурт “Вербачка”, чалавек пятнаццаць. Тады яшчэ тут, у Баранавічах, існавала музычная школа, дзе я працавала. Мы актыўна хадзілі калядаваць, бралі баян, пераапраналіся, спявалі такія абрадавыя песні, як “Добры вечар, шчодры вечар” і гэдак далей. Дзеткі ўсе былі галасістыя, актыўныя, і нас з нецярпеннем чакалі кожны год. За наша выступленне нам давалі і ўзнагароду: цукеркі, сала, каўбаску – увогуле, чым былі гаспадары багаты.

Для сям’і Гіз Нараджэнне Хрыстова – гэта духоўная радасць, радасць для дзяцей і ўнукаў, якія з задавальненнем рыхтуюць падарункі для родных і блізкіх.

– Мы хочам пажадаць усім веруючым глыбей спасцігаць традыцыі нашых продкаў. Каб гэта свята было не проста святам стала, але нечым іншым, больш духоўным, з радасцю ў душы, якая акрыляе. Вядома, хочацца, каб вернікаў было болей, бо Гасподзь урэшце рэшт наведае кожнага з нас, толькі ў свой час. Жадаем усяго найлепшага, шчасця і дабрабыту!

Кацярына ЖАМОЙДА

Фота аўтара

Теги: Актуально
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».