• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
16.10.2026, 16:33
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Свет веры

Таццяна Паўловіч:  «Прыходзьце да Бога не толькі ў бядзе, але і ў радасці»

by Галина Смолянко
11.07.2026
в Свет веры
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Царква святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы прываблівае  сваёй веліччу і непаўторнасцю. Вернікі прыходзяць сюды на богаслужэнні. Для кагосьці гэта пошукі дарогі да Бога. Якая  яна ў Таццяны Аляксандраўны Паўловіч з г.п. Карэлічы, і якімі думкамі яна жыве зараз, журналіст раённай газеты «Полымя» пацікавілася падчас сустрэчы.

— Таццяна Аляксандраўна, мы вядзём гутарку напярэдадні Дня святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Што яны значаць для Вас?

— Гэта першыя з вучняў Ісуса Хрыста, у гонар якіх асвешчана наша царква, якіх мы ўшаноўваем і молімся ім на ўсялякую патрэбу. 12 ліпеня — асаблівы дзень, калі святым Пятру і Паўлу — наша асаблівае ўшанаванне. Гэта прастольнае свята, якое памятаю яшчэ з дзяцінства, калі са сваімі родзічамі прыходзіла ў царкву.

— Да Бога кожны прыходзіць сваім шляхам: адных прыводзяць у царкву матулі ці бабулі, другія прыходзяць самі, трэціх прымушаюць  гора і цяжкасці — у святыні знаходзяць свой паратунак для душы. Чым быў выкліканы Ваш прыход да царквы?

— У царкву мяне прыводзіла матуля ці ішла да святыні з бабуляй. Я родам з вёскі Лясок. Мы былі прыхаджанамі царквы святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы. Калі іх не стала, мы з сястрой Лідай занялі іх месцы. Я стаю на богаслужэнні на тым месцы, дзе калісьці стаяла мая матуля.

— Ад чаго атрымліваеце радасць і суцяшэнне ў царкве?

 — Мяне вельмі радуе, калі на літургію збіраецца шмат прыхаджан, і малітва набывае большую моц. А яшчэ тыя змены, якія адбыліся ў  храме ў апошні час — гэта абнаўленне святых ікон і іканастаса, а таксама кветніка на царкоўным двары.

— Як часта наведваеце Петрапаўлаўскую царкву? Вы сустрэлі тут аднадумцаў?

— Кожную нядзелю і ў царкоўныя святы іду на службу. Тут сустрэла аднадумцаў: Алену Іванаўну Бібу, Галіну Уладзіміраўну Котаву, Марыю Уладзіміраўну Махнач і матушку Людмілу. Яны сталі для мяне прыкладам духоўнага жыцця.

— Многія веруючыя моляцца перад іконамі святых аб пазбаўленні ад розных хвароб і цяжкасцяў у жыцці. Да каго звяртаецеся Вы ў сваіх малітвах?

— У першую чаргу звяртаюся да Прасвятой Багародзіцы. Малюся перад Яе абразом і гавару: «Дзякуй Табе, Прасвятая Багародзіца, за Тваё заступніцтва, і пакрый сваім святым амафорам усіх маіх родных і блізкіх і зямлю нашу беларускую».

— «Малітва — гэта подых душы. Без малітвы душа задыхаецца. І чым часцей чалавек моліцца, тым жывей яго душа», — пісаў старац Ілій Ноздрын. Дзе і калі Вы чытаеце малітвы?

— Чытаю кожны дзень дома ранішнія і вячэрнія малітвы, акафісты і Святое Евангелле.

—  Слова мае вялікае значэнне. Вы чытаеце праваслаўную літаратуру, часопісы, газеты? Магчыма, звяртаецеся да сацыяльных сетак, дзе можна атрымаць інфармацыю?

— Пастаянна чытаю штомесячны часопіс «Новогрудские Епархиальные ведомости», літаратуру з царкоўнай бібліятэкі, а таксама навіны на праваслаўную тэматыку ў сацыяльных сетках.

— «Не ўсім дадзена рабіць Вялікае, але кожны можа рабіць малое з Вялікай любоўю», — адзначала Маці Тэрэза. Якія карысныя справы Вы імкнецеся рабіць?

— Калі пайшла на пенсію і стала больш вольнага часу, мяне запрасілі ўдзельнічаць ва ўборцы храма і дзяжурыць у царкве — і гэта стала патрэбай майго жыцця.

— Святыя лічаць, што галоўнае — пакорлівасць. Што Вы скажаце наконт гэтага?

— Згодна з гэтым меркаваннем. Чаго б ні жадаў чалавек у жыцці, але Бог распараджаецца па-свойму, як лепей для чалавека. Трэба ва ўсім спадзявацца на волю Божую.

— Таццяна Аляксандраўна, што можаце сказаць прыхаджанам царквы святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы?

— Мне хочацца сказаць словамі святароў: «Якім бы цяжкім ні здаваўся шлях, ведай: Бог побач, нават калі сэрца стала халодным, нават калі малітва не ідзе — не пакідайце яе. Вер: за кожнай ноччу прыходзіць раніца. Гасподзь ніколі не пакідае тых, хто хоць крыху шукае Яго».

Ад сябе асабіста дабаўлю: прыходзьце да Бога не толькі тады, калі напаткае бяда, але і каб падзяліцца радасцю і падзякаваць Госпада за ўсё.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».