• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
15.11.2026, 10:55
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Свет веры

В Кореличах прошел крестный ход, приуроченный к 800-летию Свято-Елисеевского Лавришевского мужского монастыря

by Редакция Полымя
10.08.2025
в Свет веры
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

З 10 па 12 жніўня праходзіць Хрэсны ход, прысвечаны 800-годдзю Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра. У першы яго дзень два хрэсныя ходы выйшлі з г. Навагрудка і г.п. Карэлічы.

10 жніўня а дзявятай гадзіне ў царкве святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы адбылося богаслужэнне.

Пасля абеду паломнікі накіраваліся па маршруце Карэлічы — Лясок — Краснае — Жукі — Востухава — Навашыно — Краскоўскія Горы — Шчорсы. У Шчорсах было назначана богаслужэнне ў царкве святога вялікапакутніка Дзмітрыя Салунскага.

11 жніўня ў 8 гадзін богаслужэнне адбудзецца ў Свята-Дзмітрыеўскай царкве в. Шчорсы. Затым удзельнікі Хрэснага ходу накіруюцца ў бок в. Лозкі. На скрыжаванні дарог Любча — Шчорсы — Лозкі — Лаўрышава карэліцкія і навагрудскія паломнікі злучацца і сумесна пойдуць па маршруце: Лозкі — Лаўрышава — Гнесічы — Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр. У святыні пройдзе богаслужэнне.

12 жніўня ў 9 гадзін будзе пачата богаслужэнне ў Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры. Плануецца, што яго ўзначаліць Высокапраасвяшчэннейшы Гурый, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі.

Журналіст Карэліцкай раённай газеты «Полымя» сустрэлася з паломнікамі і папрасіла падзяліцца меркаваннямі.

Лілія Уладзіміраўна ШАСТАК,

жыхарка г.п. Карэлічы: 

— Шмат гадоў удзельнічаю ў Хрэсным ходзе і стараюся прайсці ўвесь маршрут. Гэта няспынная малітва. Ён сімвалізуе наша зямное жыццё, дзе мы павінны быць з Хрыстом, Малітвай, Надзеяй, Любоўю, Верай. Калі аднойчы сходзіш у Хрэсны ход, чакаеш з нецярплівасцю наступнага года і рыхтуешся да яго. Мне запомніліся словы: «Хрэсны ход ёсць Богу служба, гэта з Анёламі дружба».

Піліп Піліпавіч БОГУШ,

жыхар райцэнтра:

— Калі пайшоў на пенсію, стаў прымаць удзел у правядзенні Хрэснага ходу. Іншы раз іду адзін, а бывае разам з жонкай Людмілай Мікалаеўнай, гэта ўжо як дазваляе здароўе. У дарозе молімся аб міры, здароўі, дабрабыце сям’і і дзяцей. Гэта агульная малітва за Карэліцкі край і ўсю Беларусь, яе далейшы росквіт і мір на зямлі. Яна мае вялікую сілу, і мы спадзяёмся, што малітва будзе пачута Богам.

Галіна Уладзіміраўна КОТАВА,

прыхаджанка царквы святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы, 

сястра міласэрнасці Сястрыцтва ў гонар Святой Царыцы Аляксандры Карэліцкага благачыння:

— Раней у царкву хадзіла ў выхадныя дні, а зараз на заслужаным адпачынку наведваю пастаянна. Тут прыходзіць супакаенне для душы і адчуваю благадаць Боскую. У Хрэсны ход іду з надзеяй набрацца сіл на наступны год і памаліцца за родных і блізкіх, беларускую зямлю, падмацавацца Боскай благадаццю, і каб умацаваў Гасподзь.

Ніна Мікалаеўна ЖУК,

жыхарка гарпасёлка Карэлічы:

— Я іду ў Хрэсны ход для таго, каб атрымаць Боскую благадаць і ачысціць душу малітвай, якая суправаждае Хрэсны ход на ўсім шляху. У царкву ў дзяцінстве мяне прывяла бабуля, і вось да сённяшняга дня яе наведваю. Тут адчуваю сябе сваёй, тут мне лёгка, атрымліваю супакаенне і душэўны спакой.

Марыя Анатольеўна БУТКЕВІЧ,

жыхарка райцэнтра:

— Я працягваю працаваць на пенсіі, але заўсёды знаходжу час наведаць царкву святых апосталаў Пятра і Паўла ў г.п. Карэлічы разам з дачкой Вольгай. Сюды нас прывяло гора — страта мужа і зяця ў адным годзе. Хаця царкву наведвалі і раней. Тут мы знаходзім душэўны спакой. Святыня стала для нас лячэбніцай. Хрэсны ход мяне аднаўляе духоўна, быццам лятаю на крылах. Гэта патрэбна для душы, каб прадаўжаць жыць і радавацца імгненням жыцця.

Аляксандр Паўлавіч АБАДЗІНСКІ,

прыхаджанін царквы святых апосталаў Пятра і Паўла, Карэлічы:

— Ужо не першы раз іду ў Хрэсны ход і кожны раз адчуваю вялікае духоўнае яднанне з вернікамі. Так як чалавек мае не толькі цела, а і душу, то, на маю думку, Хрэсны ход прыносіць агульную карысць. Падчас яго правядзення знаёмлюся з паломнікамі з іншых мясцін, у наш камп’ютарны век вельмі карысны жывыя зносіны з людзьмі. Мне хочацца параіць сучаснай моладзі не прапускаць магчымасці паўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах.

Сяргей Васільевіч ВЛАСАВЕЦ,

адзін з арганізатараў Хрэсных хадоў у Беларусі:

— Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр — гэта Боская мясціна, дзе пануюць спакой, радасць, любоў, цішыня. На працягу пятнаццаці гадоў давялося пабываць па ўсёй Беларусі: Брэсце, Баранавічах, Івацэвічах, Гродне, Магілёве, Віцебску. Гэта абарона краіны, дапамога, альтэрнатыва злосці ва ўсім свеце. Хрэсны ход ідзе — ад гэтага сэрца пачынае трапятаць. Гэта Малітва за Беларусь, Расію, Украіну,  увесь праваслаўны свет. Мы ідзём і нясём Любоў, Святло, Радасць. Каласяцца палі збажыной, змяняюцца людзі. Мы молімся за іх — і словы датычаць кожнага чалавека. Чаму зямля кружыцца? Бо ідуць крыжаходцы і ступаюць нагамі  па сваёй зямлі. Каля дваццаці гадоў я не быў ні ў аднаго ўрача. Лічу, што Госпаду трэба верыць, даручаць сябе, родных, блізкіх, краіну. Усё, што пасылае Гасподзь, — Любоў. Дапамажы, Госпадзі, панесці Тваю Любоў!

Галіна СМАЛЯНКА 

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».