15 кастрычніка ў Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан сустрэўся з ідэалагічным актывам раёна. Гэтая сустрэча адбылася напярэдадні адзінага дня інфармавання насельніцтва па асноўнай тэме: «Роля сямейных каштоўнасцей у сучасным грамадстве».

Як адзначыў Яўген Мікалаевіч, зменены фармат правядзення адзінага дня інфарміравання: у кастрычніку замест 6 інфармацыйна-прапагандысцкіх груп Карэліцкага райвыканкама будуць дзейнічаць 16. Мэта — ахапіць інфармацыйна-прапагандысцкай работай як мага больш працоўных калектываў. «Чым больш будзем ведаць жыццёвых пытанняў людзей, тым больш зможам іх вырашыць, ці даць заяўніку адказ, які б яго задавальняў», — адзначыў прамоўца.

На сустрэчы Яўген Чычкан вёў гутарку аб выкананні Дырэктывы №12 “Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы” і рабоце камісій у працоўных калектывах па пытанні прафілактыкі п’янства.
Трэба прадоўжыць далейшую дзейнасць грамадскіх арганізацый раёна, актыўны ўдзел у акцыях і папаўненне радоў.

Яўген Чычкан звярнуў увагу на функцыянаванне сайтаў і груп у сацыяльных сетках арганізацый і прадпрыемстваў. У нас ёсць, што расказаць і чым ганарыцца.
Напрыканцы сустрэчы прамоўца нагадаў аб правядзенні месячніка па навядзенні парадку на зямлі і заклікаў прысутных надаць асаблівую ўвагу месцам пахавання загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Святланы МАЛАХВЕЙ
























