• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
10.06.2026, 10:40
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

Главная Власть

«СМІ — гэта «вочы» грамадства, якія павінны быць аб’ектыўнымі»

by
02.08.2016
в Власть
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» выказаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр ВЯРСОЦКІ напярэдадні рэспубліканскага семінара «Аб рабоце СМІ па рэалізацыі задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі».

— Аляксандр Людвігавіч, што ўяўляе сабой сёння «палітра» друкаваных СМІ Гродзенскай вобласці?
— На Гродзеншчыне зарэгістравана 95 сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку 46 газет і 15 часопісаў, з якіх 34 — дзяржаўныя. Падпісны тыраж дзяржаўных выданняў цяпер складае больш за 100 тысяч экзэмпляраў, а агульны разавы перавышае 120 тысяч экзэмпляраў. Па выніках XІІ нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі пяць раённых газет сталі лаўрэатамі, у тым ліку атрымалі тры «Залатыя Літары». «Астравецкая праўда» перамагла ў намінацыі «Лепшы творчы праект» («Неабмежаваныя магчымасці»). Лаўрэатам у гэтай жа намінацыі стала шчучынская «Дзянніца» (праект «Яго вялікасць беларускае слова»). Газета «Перспектива» (Гродзенскі раён) удастоена «Залатой Літары» за «Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі» і дыплома лаўрэата ў намінацыі «Лепшы інтэрнэт-праект». Навагрудская газета «Новае жыццё» адзначана за «Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі». Дыплома лаўрэата ўдастоена «Свіслацкая газета». Абласная газета «Гродзенская праўда» стала дыпламантам у намінацыі «Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі».
— Як развіваюцца рэгіянальныя электронныя СМІ?
— Сярод іх — тэлерадыёкампанія «Гродна», Лідскае тэлерадыёаб’яднанне, гарадскі тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс», 6 студый мясцовага тэлебачання, 19 радыёпраграм, а таксама 24 суб’екты гаспадарання, якія аказваюць паслугі ў сферы кабельнага тэлебачання. У ХІ Нацыянальным конкурсе «Тэлевяршыня» лідчане ўдастоены дыплома І ступені за лепшы праект рэгіянальнага тэлебачання і дыплома ІІІ ступені за лепшую праграму для дзяцей і юнацтва. Падчас рэспубліканскага семінару плануем прэзентацыю HD-фармату, на які першым сярод рэгіянальных тэлерадыёкампаній нядаўна перайшоў канал «Гродна Плюс». Сэнс гэтай тэхналогіі ў тым, што значна палепшылася якасць карцінкі на тэлеэкране. Нягледзячы на цяжкасці фінансавага плана, усё ж накіравалі сродкі на тое, каб гарадскі тэлеканал падняўся на новы ўзровень і быў прывабным для гледачоў.
Дарэчы, зараз аблвыканкам сумесна з раённымі ўладамі працуе над стварэннем тэлебачання ў Астраўцы. Плануем, што з наступнага года гэты праект (безумоўна, важны для рэгіёна, які дынамічна развіваецца) пачне ажыццяўляцца — мажліва, з удзелам дырэкцыі Беларускай АЭС.
— Як лічыце, наколькі прафесіянальна рэгіянальныя СМІ вырашаюць задачы дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі?
— Сродкі масавай інфармацыі — быццам «вочы» грамадства, якія павінны быць уважлівымі і аб’ектыўнымі. І нашы рэгіянальныя СМІ імкнуцца адпавядаць гэтым патрабаванням. Каб, з аднаго боку, даваць жыхарам вобласці поўную інфармацыю пра падзеі, што адбываюцца ў рэгіёне, планы яго развіцця (рэалізацыю тых ці іншых праграм, адкрыццё новых вытворчасцяў, аб’ектаў сацыяльнай сферы і г.д.), а з другога — не замоўчваць існуючыя праблемы і садзейнічаць іх вырашэнню. Напрыклад, на тыя ж суботнія «прамыя лініі» тэлефануюць, бывае, з падзякамі органам улады за вырашэнне таго ці іншага пытання, але ў асноўным людзі звяртаюцца са сваімі праблемамі, сваім болем. Усё гэта знаходзіць месца на старонках абласной і раённых газет, прычым не проста з канстатацыяй гэтай праблемы, а з інфармаваннем, як яна вырашана альбо будзе вырашацца ў перспектыве.
— Наколькі цікавяць матэрыялы рэгіянальнай прэсы чытачоў?
— Каб не быць галаслоўным, спашлюся на такую лічбу. За другі квартал бягучага года ў параўнанні з першым на сайтах толькі раённых газет вобласці колькасць наведвальнікаў павялічылася на 205 тысяч. Ёсць і такі паказчык, як індэкс цытавання СМІ ў інтэрнэце. За апошні час ён у дачыненні да нашых рэгіянальных выданняў таксама значна павялічыўся. Думаю, гэта звязана з тым, што газеты стараюцца не абыходзіць тэмы, якія цікавяць чытачоў, падрабязна асвятляюць тое, што адбываецца ў рэгіёне, даюць анонсы спартыўных, культурных і іншых падзей.
Разам з тым ад журналістаў патрабуецца больш актыўнасці, каб данесці ўсё важнае і цікавае да шырокага кола чытачоў і гледачоў. Вялікае значэнне тут мае і форма падачы матэрыялу, і яго назва, каб зачапіла вока патэнцыяльнага чытача. Аб гэтым, дарэчы, вялася гаворка на навучальным семінары ў рамках медыйнага кластара друкаваных СМІ, які створаны на Гродзеншчыне з удзелам аблвыканкама, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, рэдакцый абласной і раённых газет.
Дарэчы, каб стымуляваць творчую працу, ужо традыцыйна праводзім спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, раённых газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў з уручэннем лаўрэатам прызоў і дыпломаў.
Барыс ПРАКОПЧЫК

Лента новостей

Идёт сбор средств на лечение Мирона Горбата

Идёт сбор средств на лечение Мирона Горбата

10.06.2026
17 ноября —  срок уплаты имущественных налогов

Инспекция МНС по Новогрудскому району информирует о новых правилах перевозки пассажиров

10.06.2026
До 29 градусов, но с грозами. Синоптики дали прогноз на 10 июня

До 29 градусов, но с грозами. Синоптики дали прогноз на 10 июня

10.06.2026
Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

09.06.2026
Школьники побывали в редакции газеты «Полымя»

Школьники побывали в редакции газеты «Полымя»

09.06.2026
Кореличчане приняли участие в кастинге проекта «Звёздный путь»

Кореличчане приняли участие в кастинге проекта «Звёздный путь»

09.06.2026
Под председательством губернатора в облисполкоме прошло заседание комиссии по противодействию коррупции

Под председательством губернатора в облисполкоме прошло заседание комиссии по противодействию коррупции

09.06.2026
Против народа, или Почему Литва выселяет людей ради строительства военного полигона

Против народа, или Почему Литва выселяет людей ради строительства военного полигона

09.06.2026
Команда ЦСОН Кореличского района приняла участие в межрайонной спортландии «Веселые старты»

Команда ЦСОН Кореличского района приняла участие в межрайонной спортландии «Веселые старты»

09.06.2026
Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов

Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов

09.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».