• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
06.10.2026, 02:33
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Земляки

Настаўнік на ўсё жыццё. Жыццёвы і прафесійны шлях Жанны Вячаславаўны Мулярчык

by Редакция Полымя
04.10.2026
в Земляки, Новости региона, Общество
Настаўнік на ўсё жыццё. Жыццёвы і прафесійны шлях Жанны Вячаславаўны Мулярчык
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Паважаная раёнка! Шчыра прызнаюся: я сумавала… Не, не па табе (выпісваю штомесяц, асабліва люблю твае замалёўкі пра людзей працы), па зносінах з табой у якасці пазаштатнага аўтара, доўгі час  не дасылала табе сваіх лістоў… Нагода да звароту даволі простая. Прыбліжаецца прафесіянальнае свята – Дзень настаўніка. У гэтыя дні асабліва ўспамінаюцца і свае настаўнікі, і калегі-прафесіяналы, якія дапамаглі нашаму станаўленню ў прафесіі. Хочацца распавесці пра Настаўнікаў, якія выхавалі не адно пакаленне вучняў, пакінулі ў іх сэрцы след на ўсё жыццё, і сёння з’яўляюцца арыенцірам для сучаснага пакалення педагогаў. Адным словам, пра якіх гавораць: “Настаўнік на ўсё жыццё”.

Тое, што Жанна Вячаславаўна Мулярчык будзе настаўніцай, стала вядома ў дзень яе нараджэння, бо з’явілася яна на свет у Асташынскай школе (сёння гэта будынак ФАПа). Там у пасляваенныя гады працавалі і жылі яе бацькі – Ганна Іванаўна і Вячаслаў Сцяпанавіч Чачотка. Маці – настаўніцай пачатковых класаў, бацька — дырэктарам. Безумоўна, у сям’і  не было амаль ніякіх другіх размоў, як толькі пра школу і навучанне дзяцей. Таму  з павагай і разуменнем да працы бацькоў і пераязджалі, калі бацьку назначалі дырэктарам у другія школы. Спачатку ў Косічы, затым у Нязнанава (зараз гэта вёскі Навагрудскага раёна). У Нязнанаве, так настаяла маці, і аселі. Купілі дом, абжыліся. Там Жанна Вячаславаўна скончыла васьмігодку, а ў Валеўскай сярэдняй школе – дзесяць класаў.

Пытанне “Кім стаць?” не стаяла. Бясспрэчна, настаўніцай. І прыкладам былі не толькі бацькі-настаўнікі. Жанна Вячаславаўна ўспамінае, што кожны настаўнік у 50-60 гады мінулага стагоддзя быў Асобай, на якога хацелася раўняцца. Сярод настаўнікаў было шмат мужчын, франтавікоў, панавала строгая дысцыпліна. У школе быў культ ведаў, усе імкнуліся добра вучыцца, каб атрымаць адукацыю. Ды і сямейную дынастыю ў трэцім пакаленні вырашыла прадоўжыць. Дзядуля, бацька матулі, Нагорны Іван Мікалаевіч, быў настаўнікам яшчэ царкоўна-прыходскай школы.

Пасля заканчэння матэматычнага факультэта Гродзенскага педагагічнага інстытута працавала ў Кудавіцкай васьмігодцы Навагрудскага раёна. Выйшла замуж, і ўжо Навагран Жанна Вячаславаўна апынулася ў Зубялевіцкай васьмігодцы Ляхавіцкага раёна. Праз некаторы час вернецца на малую радзіму, бліжэй да дома, у Карэліцкі раён. Як і сям’я бацькоў, будзе пераязджаць з сынам і дачкой да месца працы з адной вёскі ў другую: у Скрышаве вучыць дзяцей фізіцы і матэматыцы, у Райцы працаваць у групе падоўжанага дня. І толькі ў 1987 годзе настаўніцкі лёс прывядзе яе ў Цырын.  І так складзецца жыццёвы лёс, што менавіта ў Цырыне яна зменіць прозвішча на Мулярчык, стане другой мамай для сына і дачкі мужа. 

У Цырынскай сярэдняй школе Жанна Вячаславаўна Мулярчык працавала настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі 30 гадоў. Агульны педагагічны стаж яе складае 50 гадоў! Усе вучні Цырынскай школы ўспамінаюць яе як Настаўніка, патрабавальнага не толькі да вучняў, але, у першую чаргу, да сябе! На яе ўроках заўсёды панавала дысцыпліна, адчуваўся сапраўдны культ ведаў, працавалі ўсе: і моцныя вучні, і нават тыя, каму матэматыка давалася цяжка (тэарэтычны матэрыял на памяць маглі адказаць усе). Па яе словах, яна цаніла ў вучнях перш за ўсё працавітасць, бо толькі працай можна было дабіцца паспяховага выніку. І не пералічу тых вучняў, нашых выпускнікоў, якія сваёй настойлівасцю і працай атрымалі ў школе трывалыя веды па матэматыцы і інфарматыцы,   а затым – выдатную адукацыю.  Марына Бяльчыцкая, Марына Гомза і Марына Шайбак па слядах настаўніка абралі прафесію выкладчыка матэматыкі і інфарматыкі. Аляксандр Алексеевіч, Ірына Мулярчык, Аляксей Хілевіч, займаючыся з Жаннай Вячаславаўнай у алімпіяднай групе па матэматыцы і інфарматыцы,  атрымалі адукацыю на факультэце інфармацыйных тэхналогій БНТУ. На вечарах сустрэч з выпускнікамі кожны год чуюцца словы падзякі ў адрас Жанны Вячаславаўны за атрыманыя веды.

Нам, пакаленню настаўнікаў, якія сёння працуюць у школе, пашчасціла працаваць з Жаннай Вячаславаўнай. Яе інтэлігентнасць, арганізаванасць, адднасць прафесіі – былі прыкладам і для нас. У яе было чаму павучыцца. У дзевяностыя, двухтысячныя гады, калі і класы былі па 20-30 чалавек, вучэбная дзейнасць вучняў была арганізавана так, што яна толькі падыходзіла да вучняў і правярала адказы выкананых матэматычных заданняў. У кожным вучні бачыла асобу, з павагай адносілася да кожнага. Мне як кіраўніку  ўстановы адукацыі хацелася, каб такі мудры і вопытны Настаўнік як мага надалей працаваў у школе. Яна, як компас, што ніколі не падвядзе, падкажа дарогу ў прафесіі маладым калегам.

Жанна Вячаславаўна і сёння разам з намі. Яна прысутнічае не толькі на школьных мерапрыемствах, але і прыходзіць проста так – “адчуць пах школы”. Жыве клопатамі сваіх дзяцей, унукаў, праўнука. Мае свае захапленні.

  “Настаўнік на ўсё жыццё” – гэта не толькі пра Жанну Вячаславаўну Мулярчык. Колькі такіх настаўнікаў, ветэранаў педагагічнай працы, жыве толькі ў Карэліцкім раёне! Гэтыя словы — аб удзячнасці за настаўніцкую працу,    аб прызванні, якое суправаджае чалавека на працягу ўсяго жыцця.  Нізкі паклон вам, паважаныя па ўзросце і мудрыя па жыцці, калегі! Са святам!

Наталія АДАМУШКА,

дырэктар Цырынскай

базавай школы

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».