Метадычная распрацоўка “План работы па фарміраванню асноў культуры харчавання дзяцей дашкольнага ўзросту” выхавальніка дашкольнай адукацыі ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. п. Карэлічы” Ірыны Мікалаеўны Арцюх адзначана Дыпломам трэцяй ступені і прызам у конкурсе метадычных распрацовак для дашкольнай адукацыі “Ступенька ў будучае”.
У спаборніцтве прымалі ўдзел больш за 700 работ педагогаў з усёй краіны. Арганізатарам конкурсу выступіла выдавецтва “Аверсэв” пры інфармацыйна-метадычнай падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі.
З 1989 года Ірына Мікалаеўна працуе ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г. п. Карэлічы і з таго часу заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку. Выхавальнік вышэйшай катэгорыі. У 2000 годзе ёй адной з першых у сістэме дашкольнай адукацыі рашэннем Карэліцкага райвыканкама было прысвоена званне педагога-майстра.
Працяг чытайце ў заўтрашнім нумары газеты «Полымя».
Караліна КУЧУК.
Фото аўтара.






















