• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
12.10.2026, 21:56
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Спецпроекты Блог Галины Смолянко

ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

by Галина Смолянко
11.06.2026
в Блог Галины Смолянко
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Мы жывём у суладдзі з прыродай. Азірнёмся навокал: краявіды заварожваюць, асабліва ранняй вясною, калі ўсё навокал абуджаецца і зелянее.
Ёсць з’явы, якія суправаджаюць нас усё жыццё, і без іх не ўяўляем свайго існавання. Дождж, вецер, сонца — яны ўвайшлі ў нашу паўсядзённасць і напаўняюць сваёй непаўторнасцю.

ДОЖДЖ

Адзін з маіх нядаўніх герояў публікацыі падчас інтэрв’ю прызнаўся, што любіць дажджлівае надвор’е. «Здаецца, дождж змывае ўсё дрэннае. Трапіўшы пад яго, хутчэй спяшаешся дамоў, дзе чакаюць родныя людзі», — адзначаў субяседнік. Мне хочацца падзяліць яго пункт погляду наконт таго, што дождж мае ачышчальную сілу, а вось трапіць пад лівень не хочацца. Каму прыемна будзе вымакнуць, як кажуць, да ніткі? Другая справа, калі кроплі дажджу барабаняць па аконных шыбах, а мы сядзім у цёплым пакоі, акунаемся ва ўспаміны. Узгадваюцца дзіцячыя гады, калі пасля ліўня бегалі па лужах, якія ўтвараліся на вясковых вуліцах. Тады намі, дзецьмі, авалодвала такая радасць, ад якой перахоплівала дыханне. Гэтыя ўспаміны немагчыма выкрасліць з памяці.
У вясковых людзей да дажджу свае адносіны. Перад пачаткам сельскагаспадарчых работ яны скіроўваюць позіркі ў неба і просяць Усявышняга, каб не перашкодзіў іх правесці. А вось у засушлівае лета просьбы іншыя: каб неба паслала дождж, бо зямля зусім высахла і чакае гэтага дару прыроды. Нездарма ў народзе гаварылі: «Дождж у пару — усё роўна што золата».
Паэт Пятрусь Броўка пісаў:
І калі часамі дождж заплача,
Шэрым зайцам скочыць па двары…
Не сумуйце, мы яшчэ паскачам
Да апошняй ранішняй зары.

ВЕЦЕР

Народная творчасць багатая на выслоўі і пра вецер. Да прыкладу, прымаўкі: «Вецер — ён і крылы мае, а часам і дах з хаты зрывае» і «У шырокім полі салавей свішча». Як існуе загадка: «Ляціць, не адпачывае, а крылаў не мае».
Яшчэ са школьных гадоў запомніўся крылаты выраз: «Словы на вецер на кідайце». Ён сведчыць аб важнасці сказаных слоў, якія трэба абавязкова трымаць і выконваць абяцанае.
У ветра бывае рознае прызначэнне. У спякотнае надвор’е вільготны аддае прахалодай, і цёплы таксама ў радасць. А вось вятрыска не даспадобы: калі падзьме, пакажацца, што праймае навылёт і можа нарабіць шкоды.
У класіка Якуба Коласа ёсць радкі:
Дожджык сее беспрастанку;
Вецер свішча так, як звер…
Колькі лужын каля ганку!
А гразі, гразі цяпер!…

Нягледзячы на ўмовы надвор’я, стараемся не ўпускаць з-пад увагі прадказанні сіноптыкаў і парады раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. І гэта зразумела: трэба імкнуцца захаваць свае пабудовы і, што важней, засцерагчы свае жыцці. Адным словам, імкнуцца жыць у гармоніі з прыродай і ад гэтага атрымліваць задавальненне.

СОНЦА

Скажыце, ну хто не любіць цёплае сонечнае надвор’е? І хто ж адмовіцца палашчыцца пад яго промнямі? Дзяўчынкі і хлопчыкі праводзяць летнія канікулы на свежым паветры, каб адпачыць і загарэць, каб набрацца сіл перад пачаткам новага навучальнага года. Летнія дзянькі становяцца ім у радасць — яны бавяць вольны час з карысцю.
А колькі існуе эпітэтаў да слова «сонца»! Да прыкладу, добрага і лагоднага чалавека называюць «сонечным» — ён вылучае такія ж сонечныя промні, якія саграюць людзей навокал. З’яўляецца вестуном вялікай радасці і добрага настрою, якія перапаўняюць душу, і хочацца дзяліцца з іншымі людзьмі.
Нашы продкі надавалі вялікае значэнне Яго Вялікасці Сонцу. Яны гаварылі: «Сонца ўстане, так і дзень настане» і «Загляне сонца і ў наша аконца». А якая цудоўная загадка існуе на гэты конт: «Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое ўночы?»! А гэта, як высвятляецца, сонца і месяц.
Не змяніліся адносіны да сонца і сёння. Убачыш на калгасным палетку вялікія сланечнікі і, здаецца, што яны быццам сонцы, — і абавязкова адзначыш пра сябе: «Ну сапраўдныя прыгажуны!» Альбо на гаспадарскім падворку прыцягне погляд добрая паўсотня гарбузоў і абавязкова прыйдзеш у вялікае захапленне: «Сонечныя веліканы!»
А зараз — пра суладдзе з прыродай. Напрыканцы нагадаю вершаваныя радкі паэта Генадзя Бураўкіна:
А потым сонца высветліць блакіт,
І дрэвы ўміг ізноў памаладзелі,
І над ракою ў золаце нядзелі —
Наструнення постаці ракіт…

Галіна СМАЛЯНКА

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».