• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
07.06.2026, 05:48
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

Главная Спецпроекты Активное долголетие 65+

Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

by Галина Смолянко
06.06.2026
в Активное долголетие 65+
Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Пяцьдзясят гадоў крочаць па жыцці рука аб руку Аліна Іосіфаўна і Анатолій Мікалаевіч Адзярэйка з аграгарадка Райца.  Пра іх жыццё, сям’ю, погляды, захапленні журналіст раённай газеты «Полымя» пацікавілася падчас сустрэчы.

— Як вы пазнаёміліся? Гэта было каханне з першага погляду ці вы доўга прыглядаліся адзін да аднаго?

Аліна: «Мы пазнаёміліся на танцах у Райцаўскім сельскім клубе. Мне падабаліся мужчыны грузінскай нацыянальнасці, і ён быў падобны на каўказца, хаця беларус. Толя запрасіў мяне на танец, затым мы пачалі сустракацца.»

Анатолій: «Яна прыехала на працу ў Райцаўскую сярэднюю школу. Элегантная, прыгожая, інтэлігентная, і я, вядома, не мог не звярнуць  увагу. Убачыў — і нават кальнула пад сэрцам. На той час у сельскім клубе быў хор, дзе я спяваў. Аліна да нас далучылася, паколькі была настаўніцай спеваў. Я, вядома, часцей стаў наведваць  рэпетыцыі. Не прапускаў моманту, каб правесці яе дамоў, хаця кватаравала блізка ад клуба. Так мы сустракаліся паўгода, пакуль мяне не прызвалі ў армію. Перад доўгай разлукай вырашылі зарэгістраваць шлюб у Райцаўскім сельскім Савеце, таму провады і вяселле святкавалі ў адзін дзень — 18 мая.»

— Якім запомнілася ваша першае сямейнае гняздо?

Аліна: «Пасля таго, як муж пайшоў служыць у армію, жыла ў яго сям’і. А калі пайшла ў дэкрэтны адпачынак, паехала да бацькоў у Мастоўскі раён, дзе нарадзіла дачку Галіну.»

— Калі вырашылі будаваць свой уласны дом? Хто быў ініцыятарам гэтай патрэбнай, але нялёгкай справы?

Аліна: «Паколькі сям’я павялічылася, а хата бацькоў была невялікай, вырашылі будаваць свой дом. Мужу прапаноўвалі кватэру ў мясцовым калгасе, але ён хацеў дом менавіта на бацькоўскім котлішчы, і я падтрымала.»

Анатолій: «Мама гаварыла заўсёды аб тым, што на гэтым месцы заўсёды свеціць у вокны сонца, а што можа быць лепш за цеплыню і ў сям’і, і ў пакоях. На гэты час у нас ужо было двое дзяцей, дачка Галіна і сын Анатолій, імя якому дала мая матуля.»

— Праца  ва ўсе часы была асновай асноў. Дзе і кім вы працавалі?

Аліна: «Я — настаўніца музыкі і спеваў. З 1975 года і да выхаду на пенсію працавала ў Райцаўскай сярэдняй школе, выкладала гэты прадмет і загадвала школьнай бібліятэкай.»

Анатолій: «Сваё працоўнае жыццё звязаў з сельскай гаспадаркай. У калгае імя Гастэлы спачатку працаваў трактарыстам, а пасля службы ў арміі — газаэлектразваршчыкам. З’яўляюся  «Заслужаным калгаснікам»  СВК «Свіцязянка-2003″. Некалькі скліканняў выбіраўся дэпутатам Райцаўскага сельскага Савета.»

— Сям’я — самае дарагое ў жыцці чалавека. А якімі былі вашы сем’і? Якія ўрокі там атрымалі?

Аліна:  «Сям’я — гэта гняздо, дзе шмат дзяцей. У мяне было чатыры  сястры і два брата, а  ў Толі — дзве сястры і тры брата. Галоўныя ўрокі —  добразычлівасць, узаемавыручка і, вядома, гаспадарлівасць. Мы гэта пранеслі праз усё наша жыццё.»

— Вы крочыце па жыцці разам пяцьдзясят гадоў. На вашу думку, якія асноўныя рысы характару трэба захаваць, каб сям’я была моцнай?

Аліна: «Я старалася быць прынцыповай, але прыслухоўвалася да мужа, імкнулася быць падтрымкай і дарадцай. Падзяляла  яго прынцыпы і погляды на жыццё, ён адказваў мне ўзаемнасцю.»

Анатолій: «Трэба шанаваць і кахаць сваю спадарожніцу жыцця. Быць апорай ва ўсіх няпростых жыццёвых сітуацыях.»

— Хто з’яўляецца лідарам у сям’і?

Аліна: «Муж Анатолій, як гаворыцца, ён — галава,  я — шыя.»

Анатолій: «Пагаджуся з ёю, я старэйшы і мужчына, таму павінен  аберагаць сямейнае гняздо і  любімую сям’ю.»

— Безумоўна, самае вялікае шчасце ў сям’і —  дзеці. Яны — радасць і надзея ў маладосці, апора і падтрымка ў старасці. Якія яны ў вашай сям’і?

Аліна: «Дачка Галіна і сын Анатолій маюць вышэйшую адукацыю. Жывуць у Баранавічах і Мінску. Маем 20-гадовага ўнука Мацвея і 18-гадовую ўнучку Марыю, якія яшчэ вучацца. Яны наведваюцца ў бацькоўскі дом, і мы рады кожнай сустрэчы.»

— Вы ведзяце актыўны лад жыцця на пенсіі?

Аліна: «Я шмат чытаю, гляджу тэлеперадачы, наведваю розныя мерапрыемствы ў сельскіх бібліятэцы і клубе.»

Анатолій: «Я маю ганаровую і адказную пасаду — стараста вёскі. Дваццаць гадоў жыву праблемамі аднавяскоўцаў у роднай Райцы і вёсцы Зелянец. Заўсёды ў руху, а гэта вельмі карысна для здароўя. Больш таго, у курсе ўсіх падзей, пастаянна бываю на сустрэчах з членамі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама і прадстаўнікамі раённай і мясцовых улад. Затым інфармацыю даводжу да сельскіх жыхароў.»

— Вы ўсё жыццё пражылі ў сельскай мясцовасці.  Зямлю моцна любіце?

— Анатолій: «Раней трымалі вялікую асабістую гаспадарку. Зараз садзім агарод, а гаспадарка дробная: куры, каты ды сабачка. Каля дому цвітуць кветкі.»

— Райца вядома  яшчэ і царквою Святой Вялікапакутніцы Варвары. Вы наведваеце святыню?

Анатолій: «Царкву наведваем, але не так часта, як, магчыма, трэба. Вера ў Бога  прыйшла ад бацькоў,  яны наведвалі храм кожную нядзелю. Мама прыслужвала ў царкве, бацька спяваў на клірасе і быў званаром.»

— Хто з’яўляецца сябрамі сям’і?

Аліна: «У нас добрыя суседзі — айцец Аляксей і матушка Таццяна з дзеткамі, таксама сям’я Уласевіч. Мы жывём па суседстве і ўсе святы сустракаем разам.»

— Мінула вясна, калі ўсё навокал абуджалася, зелянела, квітнела, на календары — лета. А якую пару года вы любіце?

Аліна: «Я люблю зіму — зімой радуюся навакольнай прыгажосці і на душы становіцца святлей, а яшчэ рукі адпачываюць ад працы.»

Анатолій: «Мне да спадобы ўсе поры года. Люблю нават дажджлівае надвор’е. Здаецца, дождж змывае ўсё дрэннае. Трапіўшы пад дождж, хутчэй спяшаешся дамоў, дзе чакаюць родныя людзі.»

— Якія парады можаце даць маладым, якія ствараюць свае сем’і?

— Кахайце і паважайце адзін аднаго. Няхай праца будзе ў радасць. У кожнай дробязі жыцця шукайце сваю асалоду. І будзьце абавязкова шчаслівымі. Няхай усё жыццё будзе як песня, але з вашымі словамі і асабістымі мелодыямі.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ і з архіва герояў публікацыі

Теги: новость дня

Лента новостей

Жыццё на пенсіі: колькі ў ім колераў?

Жыццё на пенсіі: колькі ў ім колераў?

06.06.2026
Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

06.06.2026
Народный театр игры «Еремичские маски» отметил 45-летие

Народный театр игры «Еремичские маски» отметил 45-летие

06.06.2026
О безопасности на воде напомнили в Кореличском РОЧС

О безопасности на воде напомнили в Кореличском РОЧС

06.06.2026
В Кореличском районе подросток оборвал куст сирени. Хозяйка подворья вызвала милицию

В Кореличском районе подросток оборвал куст сирени. Хозяйка подворья вызвала милицию

06.06.2026
Все должно работать на благо людей. На какие аспекты в деятельности ЕАЭС обратил внимание Президент Беларуси

Все должно работать на благо людей. На какие аспекты в деятельности ЕАЭС обратил внимание Президент Беларуси

06.06.2026
В Беларуси скошена почти треть трав

В Кореличском районе косовица перешагнула отметку в 50% от плана (+инфографика)

06.06.2026
На планерке у председателя райисполкома: обеспечение биологической защиты, ямочный ремонт дорог и долгострои

На планерке у председателя райисполкома: обеспечение биологической защиты, ямочный ремонт дорог и долгострои

06.06.2026
В Гродно прошло открытие второго дня XV Республиканского фестиваля национальных культур

В Гродно прошло открытие второго дня XV Республиканского фестиваля национальных культур

06.06.2026
В спартакиаде Гродненской области «Золотой колос» команда Кореличского района завоевала второе место

В спартакиаде Гродненской области «Золотой колос» команда Кореличского района завоевала второе место

06.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».