Последний звонок прозвучал в Лукской средней школе

У гэтым годзе сцены школы пакінулі шасцёра выпускнікоў.

Перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан, які павіншаваў усіх прысутных з завяршэннем навучальнага года:

— Сёння сапраўды апошні званок гучыць для нашых адзінаццацікласнікаў, яны ўжо на парозе новага жыця. Я віншую вас, рабяты, з завяршэннем гэтага няпростага, але вясёлага шляху, пад назвай «школа». Жадаю вам і вашым бацькам цярпення, удачы на ЦТ. Няпросты час надыходзіць і для нашых дзевяцікласнікаў: ім трэба будзе вытрымаць выпрабаванне ў выглядзе чатырох экзаменаў. Жадаю вам поспехаў, а вольны час правядзіце з карысцю — падвучыце, узнавіце веды, падрыхтуйцеся да будучых іспытаў.

Яўген Мікалаевіч уручыў дыплом трэцяй ступені абласнога этапа літаратурнага конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі» вучню восьмага класа Аляксею Ляговічу, адзначыўшы, што сёлета прадстаўнік Карэліччыны ўпершыню стаў дыпламантам гэтага конкурсу.

Павіншаваў вучняў з завяршэннем навучальнага года і традыцыйна ўручыў стыпендыі выдатнікам вучобы, удзельнікам спартыўных спаборніцтваў і конкурсаў дырэктар КСУП «Лукі-Агра» Мікалай Гавіна.

Выступіў перад школьнікамі і ваенны камісар Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў падпалкоўнік Сяргей Бурак, які перадаў у Пакой баявой славы Лукскай СШ падарунак ад Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча — генеральскую форму.





























 


























Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара