У Карэліцкай дзіцячай бібліятэцы праходзіць «Тыдзень дзіцячай кнігі»

фото 007У Карэліцкай дзіцячай бібліятэцы праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. На яго адкрыццё прыйшлі вучні 3 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы». Яны з цікавасцю слухалі аповед загадчыка Галіны Іванаўны Казак, якая паведаміла пра гісторыю стварэння Тыдня дзіцячай кнігі, 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.
Час вясёлых загадак «На каго сварыўся Гром», урок духоўнасці «Да вытокаў душой дакрануцца», казка «Надзейка-чарадзейка» (падарожжа па казках дзіцячай пісьменніцы Г. Скаржынскай-Савіцкай), хвілінка цікавага паведамлення «Дзе? Калі? Чаму? Навошта?», урок фальклору «Скарбонка народных казак» — мерапрыемствы, якія пройдуць у дзіцячай бібліятэцы на працягу Тыдня.
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Кацярыны НЯЧАЙ.

Добавить комментарий