Ветеран труда Наталья Чубрик: «Для качественной жизни важно уметь не только работать, но и отдыхать»
Наталля ЧУБРЫК, ветэран працы, жыхарка аграгарадка Палужжа:
— Вялікае значэнне ў жыцці мае праца. Менавіта плённая праца, фізічная ці разумовая, дае жаданыя вынікі. Я працавала ў калектыве і хачу сказаць: аднаму чалавеку няпроста штосьці істотнае зрабіць. Вельмі добра, калі ў цябе ёсць аднадумцы. З удзячнасцю ўспамінаю Івана Міхайлавіча Шматко, Віктара Леанідавіча Шайбака, Аляксандра Аляксандравіча Багушэвіча, Мікалая Іванавіча Бязмена — надзейных партнёраў, з якімі вырашалі самыя складаныя эканамічныя і вытворчыя пытанні.
Пятнаццаць гадоў адпрацавала на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па эканоміцы Карэліцкага райвыканкама і дзевятнаццаць гадоў — галоўным эканамістам у КСУП «Племзавод «Карэлічы». Мне хочацца пагадзіцца са словамі мысліцеля, які казаў, што паасобку мы адна кропля, а разам мы — акіян. Сапраўды, мы гарэлі работай, былі згуртаванымі ў працы і адпачынку. Умелі працаваць і адпачываць — гэта была якасць нашага жыцця. Калі ж будзеш рабіць справу ад душы, карысць ад гэтага будзе значнай. І яшчэ немалаважна: трэба імкнуцца быць прыстойным у адносінах да людзей, сям’і, калектыву.
Вядучая рубрыкі Галіна СМАЛЯНКА