• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
14.07.2026, 06:40
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Лента новостей

Праздничная программа «Победа в сердцах поколений» состоялась 9 Мая в Кореличах (+видео)

by
09.05.2024
в Лента новостей, Общество, Последние новости
Праздничная программа «Победа в сердцах поколений» состоялась 9 Мая в Кореличах (+видео)
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У 10 гадзін на галоўнай плошчы ўжо сабралася шмат ўдзельнікаў свята. Тут працуюць і пляцоўкі, і я знаёмлюся з іх гаспадарамі.

Не змагла прайсці міма «Партызанскай зямлянкі» КСПУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская». Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Таццяна Сачук расказала аб тым, што яе дзядуля Вахтомаў Віктар Пятровіч быў партызанам, таму было прынята рашэнне такую тэматычную накіраванасць. У зямлянцы — печка для абагрэву і прыгатавання ежы, ёмістасць для мыцця, вядро з кружкай, месца для адпачынку (ляжанка), стол, посуд, ежа, адзенне партызана, зброя, керасінавая лямпа і іншыя экспанаты. «Гэта ўжо адышло ў гісторыю, але каб ускалыхнуць памяць пра вайну, той цяжкі час, рыхтуем такі вось тэматычны падворак. Гэта патрэбна нашым нашчадкам, каб ведалі гісторыю сваіх продкаў, цанілі мір на зямлі і ўпэўнена глядзелі ў будучыню», сказала ідэолаг.

ААТ «Карэлічы-Лён» падрыхтаваў зямлянку пад назвай «Партызанскі атрад за Радзіму». У ёй друкаваная машынка, ляжанка для адпачынку, стол, керасінавая лямпа, афіцэрскі планшэт і іншыя эспанаты. Побач размешчана фотазона, якая прысвечана Дню Перамогі. Мой суразмоўца, трактарыст прадпрыемства Станіслаў Іонаў дзеліцца сваімі ўражаннямі: «Дзень Перамогі асацыіруецца з вельмі вялікім святам. Радуе, што мы жывём пад мірным небам і можам шмат і шчыра працаваць. На льнозаводзе я ўжа чацвёрты год, праца падабаецца, добры заробак атрымліваю. Ёсць сям’я, жонка Анастасія і сын Іван. Маем свой дом у аграгарадку Палужжа. Зычу ўсім міру, спакою, дабра».

Наступная сустрэча адбылася з бібліятэкарам Карэліцкай раённай бібліятэкі Галінай Казак. «На свята раённая бібліятэка прадставіла для дзяцей настольныя гульні «Марскі бой» і «Размалюй Перамогу», складанне пазлаў па тэматыцы вайны. Таксама арганізаваны продаж магнітаў да свята Перамогі, бяспроігрышная латарэя», — адзначыла Галіна Іванаўна. Таксама тут прапанавалі дзіцячую гульню ў шашкі, а ў самых маленькіх карыстаецца попытам дзіцячая пляцоўка з горкамі і побач прыцягвае ўвагу шарыкавы басейн. Шмат жадаючых намаляваць аквагрым. Для ўсіх удзельнікаў свята — фотазона са здымкамі і матэрыяламі газет аб вайне. Шырокую ўвагу прыцягвае кніжная выстава «Мая любімая кніга аб вайне».

— Вельмі добра, што патрыятычная тэма выходзіць на першае месца, і дзецям і моладзі прывіваецца любоў да Радзімы і духоўных каштоўнасцей», — рэзюмавала бібліятэкар Галіна Казак.

Пры сустрэчы са старшынёй раённай ветэранскай арганізацыі Валянцінай Кошур давялося пачуць аповед пра адносіны да свята Вялікай Перамогі. На ўрачыстасці прысутнічаюць ветэраны працы. Яны прыйшлі, каб раздзяліць сваю радасць з нагоды 79-гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ветэраны працы па-ранейшаму застаюцца ў страі: яны з’яўляюцца ўдзельнікамі ўсіх раённых мерапрыемстваў. «Мы, ветэраны, ганарымся за нашу краіну, якая выстаяла ў вайне. На вялікі жаль, засталося толькі тры ветэраны вайны і сем малалетніх вязняў», — сказала ветэранскі лідар раёна і свае пачуцці выказала вершаванымі радкамі:

Не все солдаты встретят День Победы.

Не все придут на праздничный парад.

Солдаты смертны, подвиги бессмертны.

Не умирает мужество солдат.

Валянціна Іванаўна пажадала ўсім міру, дабра, шчасця, а роднай Беларусі — далейшага росквіту.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна» прадставіла на свята выставу ў выглядзе пасляваеннага дзіцячага дома. На выставе — каштоўны музейны экспанат, кніга для чытання «Першыя зярняты» 1936 года выдання, а таксама чарнільніца і пер’евая ручка, лічыльнік.

— Мы хацелі паказаць, як праходзіла навучанне дзяцей у пасляваенны перыяд, — апавядае намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Юлія Скварада. — Настаўніца ў строгім касцюме з указкай у руцэ стаіць каля дошкі і дае ўрок дзецям. А яшчэ перадаць асаблівасці таго перыяду, калі ў пасляваенны час патрэбна было наладжваць сістэму адукацыі.

Педагог паведала таксама аб тым, што  два яе дзядулі Скварада Уладзімір Уладзіміравіч і Быкаў Мікалай Міхайлавіч былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, а бабуля Гайдыш Феафанія Іосіфаўна 11 месяцаў правяла ў партызанскім атрадзе. «У дзяцінстве мы збіраліся на гэтае свята ўсёй сям’ёй і хадзілі на парады. І гэтая добрая традыцыя працягваецца і зараз, хаця іх няма сярод нас», — адзначыла суразмоўца. Разам з тым у сваіх вучнях настаўніца імкнецца выхаваць пачуццё грамадзянскасці, патрыятызму, павагі да гістарычнага мінулага нашай краіны. У навучальнай установе ёсць рэсурсы для выхавання грамадзяніна і патрыёта Радзімы: рэсурсны цэнтр, рэспубліканскі інавацыйны праект, комплексны краязнаўчы музей, працуе лялечны тэатр «Благаслаўленне», музейны клуб «Спадчына». Працуюць педагогі, якія любяць сваю справу, вучняў і ўсё робяць для таго, каб дзеці выраслі сапраўднымі людзьмі.

Старшы навуковы супрацоўнік Карэліцкага раённага краязнаўчага музея расказвае Аляксей Караян: «На свята прыйшлі ўсе супрацоўнікі музея, каб паўдзельнічаць у яго правядзенні. Музей прадстаўляе выставу «Памяць у сэрцах захоўваем». На гэтай выставе — фота ўраджэнцаў Карэліцкага раёна і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх — Анатолій Канстанцінавіч Цобкала, Уладзімір Зянонавіч Царук, Павел Арсенцьевіч Жалезняковіч, Яўгеній Ігнацьевіч Крамко і загінулы за вызваленне Карэліччыны Ян Янавіч Фогель. Таксама на экспазіцыі выкарыстаны шэраг прадметаў для стварэння атмасферы вайны; рабочы пацефон, копія газеты «Красная звезда» за 10 мая 1945 года і цэлы шэраг іншых прадметаў».

Навуковы супрацоўнік музея Марыя Аляшкевіч гаворыць аб тым, што святы патрэбныя, асабліва з нагоды такой знамянальнай падзеі, як Дзень Перамогі. Яны згуртоўваюць людзей, і не трэба забываць аб тым вялікім подзвігу, які здзейснілі салдаты дзеля нашага шчаслівага жыцця. Трэба цаніць мір на зямлі і берагчы нашу краіну.

Увазе карэліччан і гасцей Карэліч была паказана вялікая канцэртная праграма, якая прысвячалася Вялікай Перамозе. Добрыя два дзесяткі  нумароў мастацкай самадзейнасці не маглі пакінуць раўнадушнымі слухачоў і суправаджаліся гучнымі апладысментамі. Іх падарылі  творчыя калектывы раёна і індывідуальныя выканаўцы. Радавала тое, што ў іх ліку былі як удзельнікі хораў ветэранаў працы Міра і Карэліч, так і маладыя выканаўцы.

Глыбока кранулі мелодыі ў выкананні ўдзельніка Афганскай вайны Васілія Балабановіча, як і яго словы: «Ветэранаў вайны застаецца ўсё менш і менш. І нам, воінам-інтэрнацыяналістам, прыйдзецца несці знамя за вас, і мы не падвядзём». Дарэчы, на свяце яму быў уручаны юбілейны медаль з нагоды вываду савецкіх войск з Афганістана.

Напрыканцы святочнай праграмы як набат прагучалі словы з песні ў выкананні Ірыны Бондаравай: «Памятайце! Пакуль жывяце, людзі, памятайце!.. Героі жывыя, пакуль жывуць іх імёны!..»

СЛОВА — УДЗЕЛЬНІКАМ СВЯТА:

Ганна ГАВАКА,

настаўнік хіміі

ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы»:

— На свята я прыйшла са сваімі дзецьмі, дачкой Варварай і сынам Міхаілам. Лічу гэты дзень вельмі важным не толькі для краіны, але і для кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі. 9 Мая — гэта не толькі Дзень Перамогі, але і дзень, калі мы ўшаноўваем мужнасць нашых дзядоў і прадзядаў. Лічу, што з самага ранняга дзяцінства неабходна дзецям расказваць аб подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы ніколі не прапускаем гэтае свята і заўсёды наведваем мерапрыемствы, якія праводзяцца ў раёне. Заўсёды захапляе іх маштабнасць, душу перапаўняе гонар за нашых суайчыннікаў і падрастаючае пакаленне. Памяць народа вечная і назаўсёды ў нашых сэрцах. Жадаем усім мірнага неба над галавой.

Наталля і Вячаслаў СВІРЫДАВЫ,

дачка Мілена і сын Марк, г.п. Карэлічы:

— На свята мы прыйшлі ўсёй сям’ёй. Гэта памяць пра дзядулю мужа Кротава Міхаіла Ягоравіча, які ваяваў у Вільнюсе. Наш візіт на свята звязаны з аддачай даніны павагі і памяці ўсім салдатам вайны. Наш сын Марк сёння ва ўрачыстай калоне панясе партрэт ветэрана — моладзь павінна памятаць, любіць і паважаць мінулае. Наш сын збіраецца звязаць сваю будучыню з адным з накірункаў — ваенны ці МНС. Мы падтрымліваем яго выбар: мужчына павінен абараняць Радзіму і быць апорай у сям’і.

Хочацца пажадаць усім добрага здароўя, міру, дабра, дабрабыту, і каб мы ніколі не зведалі жахаў вайны.

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Ларысы ШУГЛІ

Відэа Сяргея СТОЛЯРА

Лента новостей

Навстречу дружбе, отдыху и веселью: в детском оздоровительном лагере «Вясёлка» стартовала третья смена

13.07.2026
Вузы Беларуси начали публиковать стоимость обучения на 2026/2027 учебный год

Вузы Беларуси начали публиковать стоимость обучения на 2026/2027 учебный год

13.07.2026
Президентский спортивный клуб запускает новый республиканский проект — «Марафон 10 000 шагов»

Президентский спортивный клуб запускает новый республиканский проект — «Марафон 10 000 шагов»

13.07.2026
Что грозит Украине: расплата за политическую слепоту

Что грозит Украине: расплата за политическую слепоту

13.07.2026
Безопасность с доставкой на дом

Безопасность с доставкой на дом

13.07.2026
III Международная специализированная выставка жилищно-коммунального хозяйства «НАШ ДОМ»

III Международная специализированная выставка жилищно-коммунального хозяйства «НАШ ДОМ»

13.07.2026
18-19 июля в аэропорту Гродно проведут соревнования по дрэг-рейсингу 2026

18-19 июля в аэропорту Гродно проведут соревнования по дрэг-рейсингу 2026

13.07.2026
Озимый ячмень в Беларуси убран на 40% площадей

Озимый ячмень в Беларуси убран на 40% площадей

13.07.2026
Александр Лукашенко на примере агросервиса в Шклове рассмотрит перспективы развития подобных организаций в стране

Александр Лукашенко на примере агросервиса в Шклове рассмотрит перспективы развития подобных организаций в стране

13.07.2026
Как сделать каникулы яркими и безопасными

Как сделать каникулы яркими и безопасными

13.07.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».