Кореличчанка Александра Пологова заняла второе место на областном этапе республиканского конкурса «Жывая класіка-2017»

У суботу, 20 мая, Гродна прымаў удзельнікаў абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка – 2017».

У конкурсе прынялі ўдзел вучні чатырох узроставых груп. Кожны з удзельнікаў ужо пераможца раённага этапа конкурсу.

На абласной сцэне Карэліччыну прадстаўлялі вучаніцы Жухавіцкай сярэдняй школы Полагава Аляксандра, Шэсцель Яна і Турэцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Крэнь Анастасія і Дубкова Дар’я. Дзяўчынкі прадэманстравалі высокі ўзровень валодання аратарскім мастацтвам, пранікнёна цытуючы вершы Я. Коласа, У. Караткевіча, Я. Сіпакова і М. Маляўкі.

Рашэннем журы Дыплома другой ступені абласнога этапа рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка – 2017» удастоена Аляксандра Полагава, якая прачытала са сцэны верш Уладзіміра Караткевіча «Явар і каліна».

Завяршаючы этап рэспубліканскага конкурсу пройдзе ў Дзень беларускага пісьменства ў Полацку.

 

Добавить комментарий