• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
11.06.2026, 01:39
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

Главная Культура

Мастерицы из Кореличского района восстанавливают традиционное искусство вытинанки

by
18.12.2024
в Культура, Лента новостей, Общество, Последние новости
Мастерицы из Кореличского района восстанавливают традиционное искусство вытинанки
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Беларускае мастацтва выцінанкі прызнана шэдэўрам нематэрыяльнай спадчыны і трапіла ў спіс ЮНЕСКА. Рашэнне было прынята на 19-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая праходзіла ў сталіцы  Парагвая, горадзе Асунсьён, з 2 па 7 снежня.  Да ліку носьбітаў  традыцый беларускага мастацтва выцінанкі на Карэліччыне прылічана майстар народнага мастацтва рамёстваў Таццяна Маклюк.

Хутка-хутка пырхаюць нажніцы,  здаецца, што рукі  жывуць уласным жыццём, і з хітра складзенага папяровага ліста як бы само сабой, лёгка, без намаганняў выходзяць лёгкія,  чароўныя карункі. Карэліцкі майстар Таццяна Маклюк ужо на працягу пятнаццаці гадоў стварае ўзоры незямной прыгажосці з простай паперы. Ёй удалося не толькі захаваць унікальную традыцыю беларускай выцінанкі, але і напоўніць яе новым зместам.

Сама Таццяна Міхайлаўна расказвае, што знаёма з выцінанкай з маленства.

– Любіла назіраць  у дзяцінстве,  як бабуля аздабляла хатні інтэр’ер выцінанкамі.  Былі і выразаныя на вокны фіранкі, і сурвэткі-вугольнікі на палічках. Яшчэ больш да работы натхніў сапраўдны  майстар Аляксандр Фёдаравіч Аўчыннікаў, былы метадыст ДУК “Гродзенскі абласны метадычны Цэнтр народнай творчасці”, з работамі якога давялося пазнаёміцца падчас удзелу ў абласным семінары па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, – дзеліцца суразмоўца.

Сёння  ў калекцыі жанчыны больш шасцідзесяці работ, выкананых у розных тэхніках. Ёсць  у яе як тэматычныя работы “Вялікдзень”,  “Мастацтва”, “Народныя абрады і святы”, так  і прыгожыя кветкавыя кампазіцыі. Першапачаткова майстрыха запазычвала эскізы для творчасці ў часопісах, энцыклапедыях, а з цягам часу з’явіліся свае,  вытанчаныя  ўзоры. Па сутнасці, у гэтым няпростым мастацтве няма ніякіх межаў, калі ты валодаеш ім.

– Мне было цікава не проста ствараць выцінанкі, але знайсці свой асабісты стыль, своеасаблівую разынку.  Мой асноўны інструмент – простыя мініацюрныя нажніцы, працуючы якімі,  ствараюцца выцінанкі. Пры гэтым я адчуваю маральнае задавальненне і душэўнае заспакаенне. Так, праца карпатлівая,  патрабуе стараннасці, бо адным рухам  можна сапсаваць найтанчэйшы папяровы узор,  – дзеліцца жанчына.

Не раз работы Таццяны Міхайлаўны адзначаліся Дыпломамі пераможцаў конкурсаў  розных узроўняў. Зараз яны займаюць годнае месца ў выставачнай зале аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Акрамя ўласнай творчасці, жанчына не раз з задавальненнем дзялілася сакрэтамі свайго рамяства з падрастаючым пакаленнем падчас правядзення майстар-класаў.  На належным узроўні гэтым відам творчасці валодаюць яе родныя. Ёсць у гераіні аповеду таксама пераемнікі  і аднадумцы.

Майстрыха Алена Лісоўская з г.п. Карэлічы падзялілася:

– Сучасная выцінанка – не толькі паўтарэнне ўзораў, прыдуманых продкамі: кожны майстар прыўносіць у старадаўняе майстэрства ўласныя ідэі. Каб асвоіць гэты від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, неабходна жаданне, крыху цярпення, а з падручных матэрыялаў – нажніцы, папера і клей. У асноўным выкарыстоўваецца белая папера, часам – чорная і рознакаляровая. Выцінанкі адкрываюць вялікія творчыя магчымасці. Бо з паперы можна выразаць шмат прыгожых і карысных рэчаў: віншавальныя паштоўкі, навагоднія маскі, сняжынкі, валянцінкі і многае іншае.

Алена Лісоўская  захапілася тэхнікай “выцінанка” больш як пятнаццаць гадоў таму. Ёй  падабаецца выразаць вялікія сюжэтныя карціны.  Для жанчыны  гэта не проста хобі, гэта сапраўднае мастацтва, здольнае ўразіць сваёй прыгажосцю,  ажывіць любую прастору і напоўніць яе асаблівым духам творчасці. Яе работы былі прадстаўлены на персанальнай выставе “Жанчына-вясна” ў Карэліцкай раённай бібліятэцы.  Некалькі гадоў запар майстар прымала ўдзел у абласным конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодны падарунак” і была ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені.

Карэліччанка Галіна Лагута  пунктам адліку ў выцінанкавай творчасці называе 2004 год. У той час, вывучыўшыся па спецыяльнасці  мастак-дэкаратар-афарміцель,   яна працавала ў сферы культуры. Як успамінае мастачка, цікавасць да тэхнікі працы з паперай з’явілася ў дзяцінстве. Памятае яна  выцінанкі, якія рабіла яшчэ яе бабуля, потым, як і ў большасці дзяцей,  былі сняжынкі. Зараз жа гэта цудоўныя, прадуманыя і вытанчаныя работы. А вобразы, якія выходзяць з-пад рук і нажніц, укараняюцца не толькі ў традыцыйных беларускіх сюжэтах, але і ў яе ўласнай міфалогіі.

—  Практычна ўсе тэмы святочныя, яны самі нараджаюцца ў галаве, — расказвае суразмоўца. — Пры гэтым хочацца спрабаваць нейкія новаўвядзенні, хоць і адступаць ад традыцый нельга. У інтэрнэце шмат усяго прыгожага, можна нешта падгледзець, але абавязкова потым прапусціць праз сябе, ускладніць, удасканаліць. Выцінанка — гэта своеасаблівая форма самавыяўлення пачуццяў. Гэта гульня сіметрыі. Вельмі цікава, калі малюнак разгортваецца,  то атрымліваецца новая кампазіцыя. У гэтым кірунку можна  адступаць ад народных матываў, выказваць у такой тэхніцы мастацтва філасофскія думкі.  А яшчэ, на маю думку, выцінанка нагадвае каліграфію. У кітайцаў лічылася, што майстэрства прыгожага пісьма развівае шмат духоўных якасцяў і з’яўляецца дзейсным сродкам ад хвароб. Для мяне  таксама  вырабы з паперы — добры тэрапеўтычны сродак: бярэш нажніцы – і атрымліваеш пэўнае задавальненне, і нават дрэнны настрой  мяняецца на добры. Такі своеасаблівы антыдэпрэсант.

Кампетэнтна

Загадчык аддзела  традыцыйннага мастацтва і рамёстваў  Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Юлія Баярэнка:

– Выцінанка – гэта мастацтва выразання карункавых узораў з белай і каляровай паперы. Сучасная выцінанка стала сапраўдным мастацтвам, працягваючы пры гэтым традыцыі продкаў. Сёння яна знаходзіцца на новым вітку свайго развіцця, становячыся не менш папулярнай, чым вышыўка, ткацтва, саломапляценне. Важна дадаць, што ў 2021 годзе беларускае мастацтва “Выцінанка” прылічана да нацыянальнай культурнай спадчыны Беларусі.

У гэтага віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вельмі незвычайны лёс. Былі ў ім перыяды папулярнасці і поўнага забыцця, зорны час імклівага ўзлёту. У сучасны побыт выцінанка ўвайшла так арганічна, што часам мы нават не заўважаем яе прысутнасці, але на нейкім неўсвядомленым узроўні ўпэўнены: гэта сваё, беларускае. Тое, што можа быць складнікам не толькі нацыянальнай, а і сусветнай культурнай спадчыны.

У Гродзенскай вобласці носьбітамі мастацтва выцінанкі  прызнаны  12 майстроў. Арэал распаўсюджвання элемента –  гарады  Навагрудак, Гродна, Ліда, Слонім, Масты, а сярод гарпасёлкаў — Воранава, ёсць таксама ў в. Каробчыцы Гродзенскага раёна, пас. Гудагай Астравецкага раёна, в. Сакольнікі Свіслацкага раёна. Цудоўна і тое, што ў гэтым нешматлікім спісе і наш раён, а  носьбітам традыцый прызнана   Таццяна Маклюк.  Прыемна і тое, што яна не адна працуе ў тэхніцы выцінанка. Хочацца адзначыць майстрых-карэліччанак Алену Лісоўскую, Галіну Лагута. Яны,  як і Таццяна Маклюк,  бяруць у свае  ўмелыя рукі звычайны ліст, складаюць яго напалову, выразаюць па нябачных контурах, разгортваюць і атрымліваюць… цуд. Пераўтварэнне заўсёды цуд. Тое, што прымушае захоплена развесці рукамі, захоплена ахнуць.

Спецыялісты аддзела мастацтва і рамёстваў зацікаўлены ў адраджэнні і далейшым развіцці гэтага віду творчасці ў Карэліцкім раёне. Радуе тое, што ў апошнія дзесяцігоддзі выцінанка  перажывае паўторнае нараджэнне ў гарадской паўсядзённай культуры: выкарыстоўваецца для ўпрыгожвання вокнаў, вітрын падчас святаў і для прыцягнення ўвагі, унутраных інтэр’ераў у грамадскіх месцах. Сёння яна выйшла на прафесійны ўзровень. Лёгкія лініі-мазкі, гнуткія сілуэты… Элегантнае мастацтва.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Лента новостей

Воспитанники лагеря «Орлёнок» совершили экскурсию в СПК «Свитязянка — 2003»

Воспитанники лагеря «Орлёнок» совершили экскурсию в СПК «Свитязянка — 2003»

10.06.2026
Ідэолагі Карэліччыны правялі чарговыя заняткі і абмеркавалі актуальныя пытанні

Ідэолагі Карэліччыны правялі чарговыя заняткі і абмеркавалі актуальныя пытанні

10.06.2026
На областных «Дожинках» в Мостах освятили хлеба нового урожая. Посмотрите на каравай Кореличского района

Кореличский райисполком объявляет об открытии приема заявок на участие в областном фестивале-ярмарке тружеников села «Дожинки–2026»

10.06.2026
Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

10.06.2026
В Кореличском районе с 11 по 14 июня ГАИ усилит контроль за мотоциклистами

В Кореличском районе с 11 по 14 июня ГАИ усилит контроль за мотоциклистами

10.06.2026
Летняя работа для подростков: полный гайд

Летняя работа для подростков: полный гайд

10.06.2026
Воспитанники палаточного лагеря «Олимпиец» побывали в редакции газеты «Полымя»

Воспитанники палаточного лагеря «Олимпиец» побывали в редакции газеты «Полымя»

10.06.2026
Продолжается подписка на районную газету «Полымя»

Працягваецца падпіска на раённую  газету «Полымя»

10.06.2026
Спецслужбы Литвы обвиняют Беларусь и РФ в вербовке школьников через соцсети

Спецслужбы Литвы обвиняют Беларусь и РФ в вербовке школьников через соцсети

10.06.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

10.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».