• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.08.2026, 03:47
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

Главная Последние новости

Юные кореличчане рассуждают о значимости молодого поколения в жизни страны

by Редакция Полымя
29.06.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

СКАЗАНА 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА: 

— Матываваная, адукаваная, актыўная моладзь — гэта, па сутнасці, стратэгічны рэсурс развіцця любой краіны. Бо ад таго, якую змену мы выхаваем, наколькі падрыхтуем да самастойнага жыцця, залежыць будучыня дзяржавы, прагрэс або дэградацыя грамадства. «Кожны бацька жадае свайму дзіцяці шчасця. Ён імкнецца даць яму самае лепшае, навучыць усяму, што можа спатрэбіцца ў будучыні. Так і дзяржава – імкнецца выхаваць годнае маладое пакаленне. Ведайце: ваша Радзіма тут, менавіта на роднай зямлі вашы таленты могуць раскрыцца і прынесці сапраўднае натхненне для рэалізацыі ідэй і задум. 

Урачысты сход да Дня Незалежнасці, 1 ліпеня 2023 года

З 23 па 29 чэрвеня ў Беларусі пад натхняльным слоганам «Усё залежыць ад нас» праходзіць маштабная падзея – рэспубліканскі Марафон моладзі і студэнцтва. Гэтая ўрачыстасць не проста чарада мерапрыемстваў. Гэта магчымасць для кожнага маладога чалавека праявіць сябе, унесці ўклад у развіццё свайго горада і краіны, адчуць датычнасць да вялікай справы. І, згодна агульнаму слогану “Усё залежыць ад нас» — ад энергіі, ініцыятывы і веры ў будучыню нашай сучаснай моладзі.

Карэспандэнт газеты “Полымя” сустрэлася з маладымі перспектыўнымі карэліччанамі і  спытала:  “Ці праўда, што будучыня залежыць ад моладзі?”

Першы сакратар Карэліцкага РК ГА «БРСМ» Таццяна Шэўчык адзначае:

— У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для самарэалізацыі моладзі. «Функцыя дзяржавы — даць моладзі жыццёвы трамплін» — словы Прэзідэнта ператвараюцца ў жыццё праз цэлую сістэму падтрымкі таленавітай моладзі.

БРСМ стымулюе маладых людзей займаць актыўную жыццёвую пазіцыю, і, ствараючы сацыяльныя «ліфты», прадастаўляе юнакам і дзяўчатам шырокі спектр магчымасцяў. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці БРСМ з’яўляюцца: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне (у тым ліку рух моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП); працаўладкаванне моладзі (студатрадаўскі рух); падтрымка таленавітай і адоранай моладзі; прапаганда здаровага ладу жыцця; развіццё валанцёрскага руху; міжнароднае супрацоўніцтва; праца з моладдзю; падтрымка маладзёжных ініцыятыў.

Яркімі прыкладамі маладзёжнай ініцыятывы сталі Усебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; Нацыянальны патрыятычны праект «Кветкі Вялікай Перамогі”, сімвалам якога з’яўляецца кветка яблыні ў спалучэнні з чырвона-зялёнай стужачкай, электронны альбом памяці “Беларусь памятае. Родныя асобы Перамогі”, конкурс “Уладар сяла” і шмат іншых праектаў, у якіх з задавальненнем прымае ўдзел  моладзь Карэліччыны. 

Асабіста я ўдзячна Кіраўніку дзяржавы і прадстаўнікам нашай улады за магчымасць нам, маладым людзям, удзельнічаць у сацыяльна значных праектах і праграмах.

Метадыст Карэліцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Дзіяна Марцінеўская сцвярджае:

— Што з’яўляецца асноватворным фактарам спакойнага і шчаслівага жыцця чалавека? Безумоўна, упэўненасць у заўтрашнім дні. А хто гэтую ўпэўненасць гарантуе? Натуральна, моладзь. І вядома ж, у нашай дзяржаве роля моладзі, яе выхаванне, адукацыя, адаптацыя да сучасных рэалій стаіць  у шэрагу асноўных пазіцый.

Кіраўніком дзяржавы і Парламентам падрыхтавана і ўвасоблена мноства праектаў і праграм, накіраваных на развіццё і павышэнне кваліфікацыі маладога пакалення ва ўсіх сферах. Адметны той факт, наколькі павялічылася ўвага з боку ўлады да новага пакалення. На ўсіх узроўнях маладым людзям аказваецца рознабаковая падтрымка. Час не стаіць на месцы, і сённяшняя моладзь ужо заўтра стане прымаць рашэнні, ад якіх будзе залежаць і лёс дзяржавы, і лёс кожнага яе грамадзяніна. Сёння з упэўненасцю магу сказаць, што на ўроках мінулага  будуецца  светлае заўтра.  Таму мы, педагогі, павінны надаваць вялікую ўвагу патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. 

Для дасягнення гэтай мэты неабходна вывучаць гісторыю сваёй краіны, ствараць умовы для выхавання пачуцця любові, гонару за сваю Радзіму, гатоўнасці яе абараняць, развіваць у падлеткаў павагу, міласэрнасць да ветэранаў вайны і працы, сем’яў загінулых абаронцаў Айчыны, састарэлых людзей.

Дзяржава аказвае моладзі падтрымку ў яе ўсебаковым развіцці і стварае неабходныя ўмовы для яе свабоднага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці краіны. Гэта вельмі важны момант, які накіраваны на самарэалізацыю моладзі ва ўсіх сферах, уключаючы адукацыю, навуку і вольны час.

Выпускнік сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы  Ягор Сякач лічыць: 

—       На маладых людзей у сучасных умовах ускладзена адказная задача – зберагчы Беларусь і закласці падмурак яе развіцця для наступнага пакалення. Улічваючы значнасць гэтай місіі, важна, каб мы, маладыя, былі патрыётамі, паважалі сваю гісторыю, культуру і традыцыі, падзялялі духоўныя каштоўнасці, выразна ўсведамлялі адказнасць не толькі за сябе, але і за сваіх бацькоў, бабуль і дзядуляў, за сваіх продкаў, многія з якіх аддалі свае жыцці, каб сёння мы жылі ў свабоднай і незалежнай краіне. Толькі ў гэтым выпадку, маючы перад сабой падобныя грамадзянскія і маральныя арыенціры, адчуваючы падстаўленае дзяржавай цвёрдае плячо падтрымкі, можна ствараць як на карысць усёй краіны, так і сябе асабіста. Сёлета на выпускным,  на галоўнай плошчы райцэнтра,  мне было прыемна і ганарова атрымаць залаты медаль  і прэмію Ігната Дамейкі за выдатную вучобу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы і раёна.

У маім асабістым спісе жаданняў шмат пунктаў, калі падумаць, пра што марыць сучасная моладзь, то часцей за ўсё  гаворка ідзе пра самаразвіццё і жаданне пазнаваць нешта новае. Хацелася б скокнуць з парашутам, пакінуць яркі след у гісторыі сваёй краіны і шмат падарожнічаць. У першую чаргу мае маршруты будуць пралягаць па Беларусі. У нашай краіны багатая гісторыя, і многія месцы хочацца ўбачыць у рэальнасці. Так, я ўжо быў у многіх цікавых месцах Сінявокай, але наперадзе яшчэ больш падарожжаў. Ну, а пасля  можна пазнаёміцца і з гісторыяй іншых краін, лічу, каб пачаць вывучаць іншыя краіны, трэба спачатку вывучыць сваю. 

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара і з архіва газеты “Полымя”

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».