
Паважаныя эканамісты, ветэраны эканамічных службаў Карэліцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём эканаміста!
Эканамічная галіна была і застаецца галоўнай апорай росквіту і поспеху нашай краіны. Ваша прафесійная дзейнасць накіравана на павышэнне якасці жыцця насельніцтва і рост інвестыцыйнай прывабнасці Карэліччыны. Ад яе эфектыўнасці, дакладнасці і пісьменнасці ў рашэнні пастаўленых задач залежаць паспяховасць рэалізацыі сацыяльна-эканамічных і шматлікіх іншых праектаў.
Няхай ваша праца прыносіць задавальненне і радасць, душэўнае і матэрыяльнае задавальненне. Жадаем шчасця, кахання, удачы, цяпла і мірнага неба над галавой. Няхай праца для вас заўсёды будзе ў радасць!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў









