• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
26.10.2026, 17:00
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

Главная 80 лет Победы

Заместитель председателя СПК «Жуховичи» Андрей Барановский: «Родина, земля и семья — главные ценности»

by Редакция Полымя
02.07.2025
в 80 лет Победы
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

На Карэліччыне жыве і працуе шмат сумленных, шчырых, таленавітых, адданых справе людзей. Яны праслаўляюць родную старонку і мацуюць яе дабрабыт, а па працы, як вядома, і пашана. 

Сярод занесеных на Карэліцкую раённую Дошку пашаны — намеснік старшыні па раслінаводстве сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Жухавічы» Андрэй Аляксандравіч Бараноўскі. Сёння ён разважае аб каштоўнасцях жыцця.

РАДЗІМА

— Я нарадзіўся ў горадзе Барысаве, — гаворыць Андрэй Аляксандравіч. — Затым пераехалі жыць у вёску Цырын, на радзіму мамы. Тут скончыў 11 класаў Цырынскай сярэдняй школы, затым — Ляхавіцкі аграрны каледж, далей — Гродзенскі аграрны ўніверсітэт.

Радзіма — адна і на ўсё жыццё. Гэта родная Беларусь. Я нарадзіўся ў Барысаве, вучыўся ў Цырыне, жыву ў Малых Жухавічах — усе астраўкі роднай краіны дарагія сэрцу.

ЗЯМЛЯ

Працу на зямлі Андрэй Аляксандравіч лічыць галоўным у сваім жыцці. Таму і выбраў сваю прафесію, каб вырошчваць хлеб, каб працаваць на зямлі, каб забяспечваць краіну і яе жыхароў прадуктамі харчавання.

— На жухавіцкай зямлі каласіцца збажына, растуць цукровыя буракі і азімы рапс, радуе сад — усё дае добрыя ўраджаі. Я ў сваю чаргу задаволены, што мая праца прыносіць плён, і яна вельмі патрэбная. Нагадаю сцвярджэнне аб тым, што зямлю мы атрымліваем не ад бацькоў, а пазычаем у сваіх дзяцей. Мы не павінны нашкодзіць ёй, а перадаць другому пакаленню, — адзначае суразмоўца.

ПРАЦА

Па меркаванні Андрэя Бараноўскага, чалавек павінен працаваць. І якую б прафесію ён ні выбраў у жыцці, яна павінна прыносіць задавальненне. Сваю працу ён любіць за тое, што дае яшчэ і карысць. З працаўнікамі гаспадаркі вырошчваюць будучыя прадукты харчавання — выконваюць харчовую праграму краіны.

Намеснік старшыні сельгаскааператыва называе хлеб вялікім багаццем сям’і. У яго ўкладаецца вялікая праца хлебаробаў, у тым ліку і жухавіцкіх працаўнікоў. Ён вывеў правіла жыцця: «Трэба аддаваць сябе спаўна даручанай справе, а не працаваць спусціўшы рукавы».

ДОМ

— У чалавека павінен быць дом, дзе цябе чакаюць, — перакананы бацька вялікай і дружнай сям’і. 

— У нас ён  у Малых Жухавічах. Жонка Марыя, бухгалтар мясцовага сельгаскааператыва, зараз знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзіцем. У сям’і выхоўваюцца 11-гадовы Максім, 7-гадовая Ксенія і 8-месячны Мацвей. Імкнёмся, каб яны выраслі сумленнымі людзьмі і добра вучыліся ў школе. Увогуле, сям’я — гэта стымул у жыцці, ёсць для каго і дзеля чаго жыць, яшчэ больш і лепш працаваць.

ЧАЛАВЕК

З павагай суразмоўца гаворыць пра былога старшыню сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Жухавічы» Дзмітрыя Дзмітрыевіча Янкоўскага. Адданы сваёй справе, кіраўнік шмат зрабіў для развіцця гаспадаркі і  аграгарадка Вялікія Жухавічы. Яшчэ СВК можа пахваліцца тым, што ў ім працуе шмат моладзі, а працаўнікі адказна адносяцца да даручанай справы.

З 2018 года Андрэй Аляксандравіч Бараноўскі ў СВК «Жухавічы». Напачатку быў вядучым аграномам, затым — галоўным аграномам, з 2025 года — намеснікам старшыні па раслінаводстве. «Удзячны за падтрымку матулі Наталлі Мікалаеўне і сваёй сям’і, — гаворыць ён. — Калі ўсё  ладзіцца дома, хочацца працаваць удвая больш». 

КАРАНІ

Сваёй радзімай Андрэй Аляксандравіч Бараноўскі лічыць Карэліччыну, хоць нарадзіўся ў Барысаве. Ён усё дзяцінства правёў у Цырыне. Тут пачынаў і сваю працоўную дзейнасць. 

Зараз час ад часу наведваецца ў родны куточак. Не мінае і мясцовыя могілкі, дзе пахаваны сваякі. «Малая радзіма — гэта месца, дарагое і блізкае сэрцу», — сцвярджае ён і дадае, што яе нельга нічым у свеце замяніць.

ДАБРЫНЯ

— Дабрыня выратуе свет, — мяркуе суразмоўца. Ён упэўнены, што вакол шмат добрых людзей. Іх сустракае на працы і ў паўсядзённым жыцці. Вяскоўцы  шчырыя і добразычлівыя, каля іх узбагачаецца духоўна. 

Матуля вучыла быць добрым у адносінах да людзей. Першая настаўніца Валянціна Пятроўна Харошка неаднойчы гаварыла: «Да людзей трэба ставіцца так, як хочаш, каб яны ставіліся да цябе».

Галіна СМАЛЯНКА

Фота з архіва «Полымя»

Теги: 80 лет Победы
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».