14 кастрычніка, на Пакровы, у аграгарадку Ярэмічы асвяцілі Паклонны крыж — сёмы па ліку на тэрыторыі Ярэміцкага сельсавета. Усе святыні ўстаноўлены ў гэтым годзе ў Сіняўскай Слабадзе, Антанёве, Вялікай Вобрыне, Быковічах, Пагарэлцы, Новым Сяле.


Арганізатар добрай справы ў аграгарадку Ярэмічы — ініцыятыўная група на чале са старастай вёскі Ірынай Паплаўскай. Вясковы лідар удзячна жыхарам населенага пункта, якія адгукнуліся. За кароткі час былі сабраны грошы, устаноўлены крыж, вызначана дата цырымоніі.
На праваслаўнае свята ярэміччане прыйшлі на святое месца. Чын асвячэння Паклоннага крыжа выканаў настаяцель царквы Ушэсця Гасподняга аграгарадка Ярэмічы, іерэй Міхаіл Назарэвіч. Святар адзначыў, што вяскоўцы ўсё больш звяртаюцца да веры, і цяпер ва ўраджэнцаў і жыхароў аграгарадка ёсць магчымасць прыйсці на святое месца, падумаць аб жыцці і памаліцца. Дарэчы, каля Паклоннага крыжа ўстаноўлена ікона Пакрова Боскай Маці. Святая — заступніца ў нашых справах, яна любіць кожнага з нас.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Юліі ГУЦУЛЯК
























