• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
15.11.2026, 10:48
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Свет веры

Надзея Турко: «У царкве адпачывае душа, а вера дапамагае ў жыцці»

by Редакция Полымя
10.12.2025
в Свет веры
Надзея Турко: «У царкве адпачывае душа, а вера дапамагае ў жыцці»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

«У царкве адпачывае душа, а вера дапамагае ў жыцці», — лічыць шматдзетная маці Надзея Турко з аграгарадка Вялікія Жухавічы

Снег выпаў нечакана. Надзея глянула ў акно і не паверыла сваім вачам. Ад белізны на душы стала спакойна і радасна — навакольныя краявіды заварожвалі. І хаця прыгажосць знаходзіла ў кожнай пары года, але белае покрыва на зямлі чамусьці кранала найбольш. У гэты момант хацелася думаць аб вялікім і ўзвышаным. Нечакана ўсплылі ў памяці гады жыцця і родныя вобразы, такія блізкія сэрцу.

Напачатку ўспомніла пра сваё імя і адзначыла пра сябе, што яно сапраўды незвычайнае. Вялікі сэнс закладзены і ў самым слове «надзея»: без яе чалавеку няпроста ў жыцці. Жанчына таксама спадзяецца на лепшае, асабліва хвалюецца за сыноў і дачок. Марыць, што ўсё ў іх атрымаецца, і яны вызначацца ў жыцці. А пакуль яшчэ дзеці малыя, і сэрца маці трапечацца, сочыць за іх паводзінамі і хвалюецца за кожны крок.

Сын Максім наведваў праваслаўны гурток у Жухавіцкай школе. Яна была рада: гэту навуку за плячыма поруч з ведамі не трэба насіць. Прыслужваў у царкве святых апосталаў Пятра і Паўла аграгарадка Вялікія Жухавічы. Расцэньвала па-добраму: усё ж бліжэй сын да Бога. Хлапчук падрос, стаў хадзіць на службы —  ішлі разам у царкву.

Дачка Ксенія таксама наведвае праваслаўны гурток у  школе. Два гады прымала ўдзел у алімпіядах па праваслаўі. На Каляды ўдзельнікі гуртка выступалі ў мясцовых царкве і сацыяльным пансіянаце «Івушка». Гэта дачцы ў радасць, а сэрца маці радуецца: дзяўчынка расце больш спакойнай і разважлівай.

Стараецца не адстаць ад іх і дзевяцігадовы Мацвей:  з’яўляецца ўдзельнікам праваслаўнага гуртка. Дома дзеліцца сваімі ўражаннямі аб цікавых конкурсах і гульнях, зробленых сувенірах і намаляваных карцінах.

Матуля любіць пагутарыць з кіраўніком гуртка Аленай Збігнеўнай Івашкай і святаром мясцовай царквы Ігарам. Яны з’яўляюцца не толькі цікавымі субяседнікамі, але даюць карысныя парады па выхаванні дзяцей і адказваюць на хвалюючыя пытанні. «Кожнае іх слова ад сэрца — быццам глыток свежай крынічнай вады, — зазначыла пра сябе жанчына. — Выслухаеш іх — і на душы стане спакойна, і свае праблемы здаюцца не такімі значнымі, па-іншаму  глядзіш на навакольны свет і адносіны паміж людзьмі».

У сям’і Турко памятаюць пра праваслаўныя святы: Каляды, Вербніцу, Вялікдзень, Пакровы. У гэтыя дні ўсёй сям’ёй ідуць у мясцовую святыню. А каб найлепш захоўваць традыцыі і ведаць навіны на праваслаўную тэматыку,  чытае літаратуру і знаходзіць карыснае для сябе. Добрымі памочнікамі з’яўляюцца «Малітваслоў» і выявы святых, якім моліцца за здароўе дзяцей.

Дзеці — галоўная радасць і надзея. Яна таксама са шматдзетнай сям’і, у якой выхоўвалася пяцёра дзяцей. У мужавай было чацвёра. Пераканана, што сям’я павінна быць вялікай і дружнай. Гэта вялікае шчасце, калі ў цябе ёсць браты і сёстры. Ім можаш даверыць свае сакрэты, яны цябе зразумеюць і падтрымаюць, і ты для іх найлепшы сябар і дарадца», — разважала далей жанчына.

Яе карані — на карэліцкай зямлі. Сама Надзея родам з райцэнтра, муж Сяргей — з вёскі Трашчычы. Калі яны пажаніліся, спачатку жылі ў Карэлічах. Праз тры гады пераехалі ў Вялікія Жухавічы. Тут мужу далі дом, і ўжо трынаццаць гадоў з’яўляюцца жыхарамі аграгарадка.

Жыццё прадаўжаецца… У гэтым годзе сын Максім паступіў у Навагрудскі сельскагаспадарчы каледж. Сёлета ў сям’і нарадзілася чацвёртае дзіця — дачушка Дар’я, і матуля знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзіцем. Да гэтага часу яна была садаводам у мясцовым сельгаскааператыве. Муж Сяргей працуе механізатарам. «Што можна большага жадаць: ёсць сям’я, дом, праца, а ў аграгарадку ўсё для жыцця,» — задала сабе пытанне. Ціха і спакойна адказала сама  сабе: «Сумленна жыць, шчыра працаваць, выхоўваць дзяцей, з людзьмі ладзіць і верыць у Бога». 

…Надзея з дня ў дзень жыве з верай у Бога. Калі праходзіць каля царквы святых апосталаў Пятра і Паўла ў Вялікіх Жухавічах, абавязкова перахрысціцца. Тут хрысцілі Мацвея і Дашу.

— У царкве адпачывае душа, а вера дапамагае ў жыцці, — зазначыла напрыканцы свайго роздуму і дабавіла: «Сапраўднае шчасце — дзеці. Буду прадаўжаць маліцца — малітва мае вялікую сілу. Нездарма сям’я жыве ў доме па вуліцы Царкоўнай — Бог з намі кожны дзень…»

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ 

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».