Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Карэліцкага раёна на 2026 год
Краязнаўчы каляндар на 2026 год падрыхтаваны на аснове “Спісаў знакамітых людзей Карэліцкага раёна”, дадзеных з архіва Карэліцкага ЗАГСа, краязнаўчай картатэкі Карэліцкай раённай бібліятэкі, фонда Карэліцкага раённага краязнаўчага музея і іншых крыніц.
Адбор юбілейных дат рабіўся ў адпаведнасці са значнасцю для гісторыі, эканомікі і культуры краю.
Дадзенае выданне дапаможа супрацоўнікам бібліятэк і клубаў раёна, музеям у арганізацыі работы, а таксама будзе карысна краязнаўцам і шырокаму колу чытачоў.
У 2026 годзе спаўняецца:
320 гадоў таму (1706) у час Паўночнай вайны 1700-1721 гг. шведы спалілі Карэлічы, узарвалі замак у Навагрудку.
65 гадоў з дня нараджэння кандыдата медыцынскіх навук Ігнатовіч Іны Генадзьеўны (1961, г.п. Мір Карэліцкага раёна).
85 гадоў з дня нараджэння кандыдата медыцынскіх навук Кісцяня Мікалая Аляксандравіча (1941, в. Тарасавічы Карэліцкага раёна).
95 гадоў з дня нараджэння кандыдата тэхнічных навук Конюха Аляксандра Іосіфавіча (1931, в. Турэц Карэліцкага раёна).

120 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы Рытар Іны (Саковіч Аляксандры) (1906, ур. г. Адэсы, бацькі – ур. в. Ярэмічы Карэліцкага раёна – 1997).

140 гадоў з дня нараджэння яўрэйскага паэта, драматурга і публіцыста Давіда Эйнхорна (1886, г.п. Карэлічы – 1973).

120 гадоў з дня нараджэння Ясюка Эмануіла, беларускага грамадска-палітычнага дзеяча (1906, в. Жухавічы Карэліцкага раёна – 1977).
65 гадоў назад (1961) было створана Карэліцкае раённае аддзяленне “Сельгастэхніка” Гродзенскага абласнога аб’яднання “Сельгастэхніка”, з 2001 г. – Адкрытае акцыянернае таварыства “Карэліцкая сельгастэхніка ”.
Студзень
60 гадоў (1966) камунальнаму сельскагаспадарчаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”.

01.01. – 85 гадоў з дня нараджэння беларускага вучонага ў галіне эксперыментальнай батанікі, акадэміка НАН Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Ламана Мікалая Афанасьевіча (1941, в. Загор’е Карэліцкага раёна).

01.01. – 85 гадоў з дня нараджэння Крэмко Віталя Ілліча, спецыяліста ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі (1996). У 1984-2009 гг. – старшыня СВК “Кастрычнік-Гродна” Гродзенскага раёна (1941, в. Беражна Карэліцкага раёна – 2009).

02.01. – 70 гадоў з дня нараджэння беларускага літаратуразнаўца, культуролага, педагога, кандыдата філалагічных навук Кароткага Уладзіміра Георгіевіча (1956, г.п. Мір Карэліцкага раёна).

04.01. – 95 гадоў з дня нараджэння кандыдата філалагічных навук, беларускага мовазнаўца, празаіка, публіцыста Крамко Івана Ігнатавіча (1931, в. Беражна Карэліцкага раёна – 2019).

08.01. – 95 гадоў з дня нараджэння паэта Вярбіцкага Івана Іванавіча (1931, ур. в. Куравічы Навагрудскага р-на, жыў у г.п. Карэлічы – 2018).
17.01. – 85 гадоў з дня нараджэння доктара тэхнічных навук, прафесара, беларускага вучонага ў галіне цеплаэнергетыкі Качана Аркадзя Дзмітрыевіча (1941, в. Вірышча Карэліцкага раёна – 2004).
Люты
09.02. – 70 гадоў з дня нараджэння кандыдата сельскагаспадарчых навук Паўловіча Сяргея Іванавіча (1956, в. Далматаўшчына Карэліцкага раёна).

11.02. – 65 гадоў з дня нараджэння беларускага дзяржаўнага дзеяча Палуяна Уладзіміра Мікалаевіча. У 2009-2014 гг. – міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (1961, в. Некрашэвічы Карэліцкага раёна).
14.02. – 95 гадоў з дня нараджэння кандыдата філалагічных навук Булдыка Івана Мітрафанавіча (1931, в. Церабостынь Карэліцкага раёна).
18.02. – 95 гадоў з дня нараджэння беларускага вучонага ў галіне ветэрынарыі, ветсанэкспертызы, доктара ветэрынарных навук, прафесара Богуша Аляксандра Аляксандравіча (1931, г.п. Карэлічы – 2022).
26.02. (11.03.) – 115 гадоў з дня нараджэння беларускага святара, літаратара, даследчыка беларускай культуры, гісторыі рэлігіі і царквы на Беларусі, асветніка, вучонага, рэлігійнага і грамадскага дзеяча Гарошкі Льва Юр’евіча (1911, в. Трашчычы Карэліцкага раёна – 1977).
Сакавік
04.03. – 85 гадоў з дня нараджэння беларускага вучонага-эканаміста, прафесара Мірачыцкай Ірыны Уладзіміраўны (1941, в. Скорычы Карэліцкага раёна).
07.03. – 85 гадоў з дня нараджэння кандыдата медыцынскіх навук Пяшко Аляксандра Фёдаравіча (1941, в. М. Вобрына Карэліцкага раёна).

08.03.– 125 гадоў з дня нараджэння беларускага выдаўца і рэдактара, актывіста КПЗБ Карповіча Аляксандра Вікенцьевіча (1901, в. Трашчычы Карэліцкага раёна – 1986).
Красавік

01.04. – 80 гадоў з дня нараджэння беларускага матэматыка, педагога, доктара педагагічных навук, прафесара Булдыка Георгія Мітрафанавіча (1946, в. Церабостынь Карэліцкага раёна).

04.04. – 90 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, рэдактара, сцэнарыста Тармолы (Тармолы-Мірскага) Рамана Якубавіча (1936, г.п. Мір Карэліцкага раёна – 2011).
28.04. – 115 гадоў з дня нараджэння актывіста КПЗБ, настаўніка Каляды Васіля Рыгоравіча. У 1959-1969 гг. – дырэктар дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку (1911, в. Кальчычы Карэліцкага раёна).
29.04. – 70 гадоў з дня нараджэння беларускага мовазнаўца, педагога, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Зялёнка Вольгі Георгіеўны (1956, г.п. Мір Карэліцкага раёна).

30.04. – 145 гадоў з дня нараджэння Журбы Янкі (сапр. Івашын Іван Якаўлевіч; 1881-1964), беларускага паэта, перакладчыка, настаўніка. У 1914 г. працаваў настаўнікам у Карэлічах.
Май
02.05. – 75 гадоў з дня нараджэння беларускага педагога-метадыста, матэматыка, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Солтана Генадзя Мікалаевіча (1951, в. Мядзвядка Карэліцкага раёна).

05.05. – 70 гадоў з дня нараджэння беларускага кінаакцёра, заслужанага артыста Беларусі, уладальніка знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За значны асабісты ўклад у развіццё культуры Беларусі” Цярпінскага Анатоля Канстанцінавіча (1956, в. Мінакі Карэліцкага раёна).

10.05. – 85 гадоў з дня нараджэння кандыдата медыцынскіх навук (1973), дацэнта, анестэзіёлага-рэаніматолага Варанко Алены Андрэеўны (1941, в. Малюшычы Карэліцкага раёна).

14.05. – 70 гадоў з дня нараджэння кандыдата сацыялагічных навук, дацэнта Богуш Таццяны Аляксандраўны. З 1982 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы, (1956, г.п. Мір Карэліцкага раёна).

25.05. – 90 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, ваеннага журналіста Смалянкі Анатоля Уладзіміравіча (1936, в. Рудзьма Карэліцкага раёна – 2014).
Чэрвень
85 гадоў таму (26.06.1941) Карэліцкі раён акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 08.07.1944 г. тэрыторыя раёна вызвалена ад акупацыі.

15.06. – 195 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта (Вінцэся) Каратынскага, беларускага і польскага пісьменніка, паэта, публіцыста, перакладчыка (1831, в. Селішча Карэліцкага раёна – 1891).
15.06. – 70 гадоў з дня нараджэння беларускага архітэктара, дзяржаўнага дзеяча, навуковага кіраўніка і аўтара праекта рэстаўрацыі Мірскага замка Бубноўскага Дзмітрыя Сямёнавіча (1956, г.п. Мір Карэліцкага раёна).

19.06. – 115 гадоў з дня нараджэння сына Янкі Маўра, савецкага і беларускага фізіка-тэарэтыка, акадэміка АН БССР (1966), доктара фізіка-матэматычных навук (1955), прафесара (1957), заслужанага дзеяча навукі БССР (1968), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і СССР, Героя Сацыялістычнай Працы (1978) Фёдарава Фёдара Іванавіча (1911, в. Турэц Карэліцкага раёна – 1994). Адзін з заснавальнікаў школы тэарэтычнай фізікі Беларусі.
Ліпень
85 гадоў таму (1941) было створана Карэліцкае гета, куды фашысты сагналі 989 чалавек. У канцы 1942 года ўсе вязні гета былі вывезены ў Навагрудскае гета і знішчаны.
01.07. – 80 гадоў з дня нараджэння кандыдата біялагічных навук Араб’я Мікалая Міхайлавіча (1946, ур. в. В. Вобрына Карэліцкага раёна).

01.07. – 140 гадоў з дня нараджэння яўрэйскага пісьменніка, перакладчыка, драматурга Іцхака Кацэнельсана (1886, г.п. Карэлічы – 1944).

07.07. – 230 гадоў з дня нараджэння беларуска-польскага паэта, драматурга, фалькларыста, этнографа Чачота Яна Тадэвушавіча (1796, в. Малюшычы Карэліцкага раёна – 1847).

14(26).07. – 130 гадоў з дня нараджэння празаіка, беларускага пісьменніка, журналіста Варавы Уладзіміра Аляксеевіча (псеўданім Дзядок) (1896, в. Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёна – 1929).
Жнівень
02.08. – 90 гадоў з дня нараджэння кандыдата эканамічных навук Шавейкі Мікалая Іванавіча (1936, в. Церабостынь Карэліцкага раёна).

07.08. – 70 гадоў з дня нараджэння беларускага дзяржаўнага дзеяча, інжынера – электрыка, кандыдата тэхнічных навук, педагога Бусько Віталя Леанідавіча (1956, в. Лядкі Карэліцкага раёна).

09.08. – 100 гадоў з дня нараджэння беларускага грамадска-культурнага дзеяча, гісторыка, палітолага, паэта, публіцыста, доктара гістарычных навук Запрудніка Янкі (Вільчыцкага Сяргея Мікалаевіча) (1926, г.п. Мір Карэліцкага раёна – 2022).
10.08. – 90 гадоў з дня нараджэння кандыдата эканамічных навук, дацэнта Ульянкі Барыса Васільевіча (1936, в. Антанёва Карэліцкага раёна).

18.08. – 90 гадоў з дня нараджэння кандыдата філалагічных навук, беларускага мовазнаўцы, педагога Гаўрош Ніны Васільеўны (1936, в. Лукі Карэліцкага раёна).
Верасень

06.09. – 90 гадоў з дня нараджэння беларускага вучонага ў галіне заатэхнікі і эканомікі сельскай гаспадаркі, дзяржаўнага дзеяча, былога першага міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі (1991-1994), члена-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук Беларусі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі, лаўрэата прэміі Савета Міністраў СССР (1976), кавалера ордэна Леніна Мірачыцкага Фёдара Уладзіміравіча (1936, в. Баяры Карэліцкага раёна – 2020).

07.09. – 90 гадоў з дня нараджэння кандыдата тэхнічных навук, дацэнта Каралько Аркадзя Антонавіча (1936, в. Скрышава Карэліцкага раёна – 2017).
22.09. – 125 гадоў з дня нараджэння Пансевіча-Каляды Васіля Іванавіча (1901, в. Пагор’е Карэліцкага раёна – 1986), беларускага вучонага ў галіне арганічнай хіміі, доктара хімічных навук (1966), прафесара (1967), заслужанага дзеяча навукі БССР (1968).
25.09. – 30 гадоў з часу стварэння гідралагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Міранка» ў Карэліцкім раёне (1996).
Кастрычнік

06.10. – 150 гадоў з дня нараджэння Яна Булгака, беларускага і польскага майстра мастацкай фатаграфіі, фалькларыста, этнографа, краязнаўцы (1876, в. Асташын Карэліцкага раёна – 1950).

20.10. – 115 гадоў з дня нараджэння беларускага мастака, графіка Рамановіча Валянціна Сцяпанавіча (1911, г.п. Карэлічы – 1945).

10.10. – 120 гадоў з дня нараджэння дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, дзяржаўнага дзеяча, кавалера двух ордэнаў Леніна Жалезняковіча Паўла Арсеньевіча. У 1944-1968 гг. – старшыня Мірскага райвыканкама, Карэліцкага пасялковага Савета, першы сакратар Любчанскага, Карэліцкага РККПБ (1906, в. Лешня Капыльскага раёна Мінскай вобласці – 1971).

28.10. – 115 гадоў з дня нараджэння савецкай актрысы тэатра і кіно, народнай артысткі РСФСР Квяткоўскай Зінаіды Аляксандраўны (1911, г.п. Мір Карэліцкага раёна – 1988).
Лістапад

03.11. – 80 гадоў з дня нараджэння паэткі, кіраўніка літаратурнага аб’яднання «Рэчанька» пры раённай газеце «Полымя», выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь Калтуновай Галіны Паўлаўны (1946, в. Падгайна Карэліцкага раёна).

07.11. – 125 гадоў з дня нараджэння Фаменкі Яўхіма Іванавіча (1901 – 1983), удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай Працы (1966). Пасля вайны жыў і працаваў у Карэліцкім раёне.
08.11. – 85 гадоў з дня нараджэння беларускага гісторыка, археолага, доктара гістарычных навук Гурына Міхаіла Фёдаравіча (1941, в. Радунь Карэліцкага раёна – 2024).
11.11. – 125 гадоў з дня нараджэння ваеннага дзеяча, генерала-маёра Быліча Рыгора Іванавіча (1901, в. Заполле Карэліцкага раёна – 1960).

16.11. – 115 гадоў з дня нараджэння Гавурына Марка Канстанцінавіча (1911, г.п. Мір Карэліцкага раёна – 1992), савецкага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук (1964).
19.11. – 135 гадоў з дня нараджэння беларускага палітычнага дзеяча, журналіста, удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі Гурына-Маразоўскага Міхаіла Іванавіча (1891, в. Ярэмічы Карэліцкага раёна – 1928).
23.11. – 115 гадоў з дня нараджэння Архіепіскапа Багалепа (у свеце Анцух Міхаіл Раманавіч; 1911, в. Скорычы Карэліцкага раёна – 1978), архіерэя Рускай праваслаўнай царквы.
28.11. – 100 гадоў з дня нараджэння беларускага вучонага ў галіне інфарматыкі і тэхнічнай кібернетыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара Раковіча Аляксандра Гаўрылавіча (1926, в. Лясок Карэліцкага раёна – 2000).

30.11. – 70 гадоў з дня нараджэння беларускага артыста оперы (бас), заслужанага артыста Беларусі (2003) Кеды Аляксандра Аляксандравіча (1956, в. Турэц Карэліцкага раёна).
Снежань

14.12. – 85 гадоў з дня нараджэння былога міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, генерала-лейтэнанта ўнутранай службы Данько Уладзіміра Антонавіча (1941, в. Сэрвач Карэліцкага раёна – 2018).
14.12. – 115 гадоў з дня нараджэння беларускага грамадскага дзеяча, правазнаўца, публіцыста Калодкі Аляксандра (1911, в. Церабостынь Карэліцкага раёна – 1985).

16.12. – 125 гадоў з дня нараджэння генерала-маёра Калеснікава Уладзіміра Паўлавіча (1901, в. Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна – 1944).

18.12. – 125 гадоў з дня нараджэння савецкага ваеннага дзеяча, генерала-палкоўніка артылерыі Нагорнага Мікалая Нічыпаравіча (1901, в. Асташын Карэліцкага раёна – 1985).
18.12. – 255 гадоў з дня нараджэння вайсковага і палітычнага дзеяча, удзельніка паўстанняў 1794 г. і 1830-1831 гг. Несялоўскага Францішка Ксаверыя (1771 – 1843 ці 1845). Меў родавы маёнтак у в. Варонча Карэліцкага раёна.

25.12. – 80 гадоў з дня нараджэння беларускага мовазнаўца, педагога, доктара філалагічных навук, прафесара Станкевіч Аляксандры Аляксандраўны (1946, в. Вялікія Тупалы Карэліцкага раёна).























