• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
21.09.2026, 06:39
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

Главная Год белорусской женщины

Галина Лынько из деревни Лядки — искренняя труженица, общественный деятель и заботливая мама

by Галина Смолянко
25.03.2026
в Год белорусской женщины
Галина Лынько из деревни Лядки — искренняя труженица, общественный деятель и заботливая мама
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

З кожным годам яскравей раскрываецца вобраз беларускай жанчыны ва ўсёй яе прыгажосці. Яна шчырая працаўніца, грамадскі дзеяч, клапатлівая маці.

Вялікая павага і ўвага праяўляецца і з боку дзяржавы да прыгожай паловы чалавецтва, а 2026 год аб’яўлены ў яе гонар.

Наша сённяшняя гутарка са старастай вёскі Лядкі Ярэміцкага сельсавета Галінай Мікалаеўнай Лынько, былой працаўніцай ДП «Царука», узнагароджанай ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені, клапатлівай маці і бабуляй, жанчынай з прыгожай душой.

— Галіна Мікалаеўна, як ужо вядома, 2026 аб’яўлены Годам беларускай жанчыны. Па Вашым меркаванні, што яна сабой уяўляе?

— Жанчына любіць працаваць. Сям’я для яе на першым плане, за дзяцей яна гарой: хоча, каб усё і заўсёды ў іх ладзілася, каб яны былі шчаслівымі. Актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці. Яна — руплівая і няўрымслівая, ёй любая справа па плячы.

— Асобна хочацца звярнуцца да сельскай жанчыны. І невыпадкова: вясковае жыццё адрозніваецца ад гарадскога. Вы родам з гэтай вёскі?

— Сельскай жанчыне трэба быць моцнай, усюды і своечасова паспець. Я родам з вёскі Тударава, затым пераехалі ў Стрэльнікі. У Лядкі выйшла замуж, і гэтую вёску вельмі люблю. Амаль пяцьдзясят гадоў пражылі разам — не хапіла дваццаці дзён да юбілею сумеснага жыцця. Памёр муж 4 мая 2017 года, і ўжо дзевяць гадоў як яго няма побач, але лічу сябе па-ранейшаму лядкаўскай.

— Шчырая праца — сэнс Вашага жыцця. Дзе даводзілася працаваць, і што было галоўным арыенцірам?

Ферма «Лядкі», 1990-я гады, Лынько Г.М. — першая справа

— Працавала ў атэлье ў Паланой і Турцы. Потым пайшла на працу ў калгас імя Чырвоных партызан, пазней — у імя Царука. Шчыравала паляводам і звеннявой пяць гадоў. Затым пайшла ў даяркі. Што скажу, праца — аснова жыцця. Я гэта адчула на ўласным вопыце, калі імкнулася паспець і ў калгасе, і па асабістай гаспадарцы. Галоўнае, каб было жаданне рабіць — тады ўсё атрымаецца.

— Як аказалася, старанні не дарэмныя, Вы ўзнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені. Што азначала гэтая ўзнагарода для Вас?

— Вядома, не для ўзнагароды працавала, так шчыравалі ўсе вясковыя жанчыны. Мы проста любілі працаваць на льняных палетках ад душы, і наш даўгунец не падвёў, урадзіў на славу. Вось і ўзнагародзілі мяне ордэнам. Душу перапаўняў гонар за нашу працу — яе заўважылі, высока ацанілі. Была ўдзячна як дзяржаве, з боку якой былі праяўлены ўвага і клопат, так і зямлі-матухне, якая адарыла добрым ураджаем. А яшчэ членам звяна, якія працавалі безадказна і шмат, мы рабілі адну справу.

— Вашы працоўныя будні былі напоўнены не толькі працай — больш дваццаці гадоў з’яўляецеся старастай вёскі Лядкі Ярэміцкага сельсавета. Як на ўсё хапала часу, каб адначасова выконваць прафесійныя і грамадскія абавязкі?

Вёска Лядкі прываблівае дагледжанасцю

— Стараста вёскі — грамадская пасада. Трэба людзям дапамагчы, і я вырашаю, і сельсавет дапамагае. Дзе дарогу падраўняць, каму паліва заказаць — пытанні розныя  ўзнікаюць. Іх не адштурхнеш, для чалавека важныя. У мяне быў папярэднік,  паважаны чалавек у вёсцы Іван Сцяпанавіч Мацко. Хачу адзначыць, што клопатаў у яго было значна больш. У тыя гады тэлефонаў у вёсцы не было, і да старасты вёскі звярталіся часцей. Хаця вёска Лядкі прадаўжае жыць і сёння, асабліва летам, калі прыязджаюць дачнікі. Тут жывуць і маладыя сем’і, і людзі старэйшага ўзросту.

Брацкая магіла партызан вёскі Лядкі

— У Вас ёсць надзейныя памочнікі, з якімі разам вырашаеце штодзённыя пытанні?

— Мне дапамагае Валянціна Аляксандраўна Кергет. Ідзём па вёсцы — і адзначаем, дзе, што і каму трэба зрабіць: да прыкладу, загарадзіць ці падфарбаваць. Людзі розныя, многім не трэба пра гэта напамінаць. Ёсць такія, каму трэба некалькі разоў сказаць, каб яны зрабілі. Галоўнае, каб справа ад гэтага выйграла, быў наведзены парадак.

— З боку мясцовай улады атрымліваеце дапамогу?

— Ярэміцкі сельскі Савет — добры памочнік. Тэлефануюць і цікавяцца, якую дапамогу трэба аказаць ці якое пытанне вырашыць. Успамінаюцца сельскія сходы і святы вёсак — гэтыя сустрэчы яшчэ больш аб’ядноўваюць вяскоўцаў.  На першых абмяркоўваюцца злабадзённыя пытанні, на другіх — ушаноўваюцца прадстаўнікі розных пакаленняў. Такая ўвага акрыляе сельскіх працаўнікоў і ўсяляе ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

— Сэрца жанчыны прагне прыгажосці. Ці любіце Вы кветкі?

— Вельмі. Заварожваюць  сэрца герані, калі цвітуць. Раней было 600 цюльпанаў — і з іх не зводзіла вачэй. Яшчэ радуюць архідэі. Сапраўды, кветкі для душы.

—  Сям’я мае вялікае значэнне для жанчыны, яна тут як жонка і маці, атрымлівае вялікую падтрымку ад родных. Вам у гэтым плане пашанцавала?

— Сям’я ўдалася — аказалася надзейнай апорай і добрай падтрымкай у жыцці. Муж Уладзімір да работы быў акуратны і мог усё зрабіць сваімі рукамі. Дочкі Алена і Вольга жывуць у Мінску і кожны тыдзень прыязджаюць у родную хату. Яны мяне любяць і берагуць. Унук Жэня — вадзіцель аўтобуса. Унучка Мая ў водпуску па доглядзе за дзіцем. Маю шасцёра праўнукаў. У Жэнькі — 13-гадовая дачка і трайняты-сыночкі, у Маі — сыночак і дачушка.

— У вёсцы ўсё і заўсёды навідавоку. Ці стымулявала гэта ў жыцці, заўсёды хацелася быць на добрым узроўні?

— Мне каб не горш як у людзей, а магчыма, трошачкі лепш.

Мае старанні аказаліся недарэмнымі, на пенсіі адчуваю сябе патрэбнай людзям, дапамагаюць дзеці. Я не адна, а гэта не так мала ў жыцці.

— Вясна ўступіла ў свае правы. Вы любіце яе?

— Люблю ўсе поры года: вясну за тое, што ўсё навокал абуджаецца і зелянее, летам цёпла — наваколле патанае ў квецені, восенню збіраеш ураджай — радуешся таму, што вырасціў, зімой адпачываеш — любуешся зімовай прыгажосцю.

— Галіна Мікалаеўна, якое вызначэнне можаце даць жаночаму шчасцю?

Унук Галіны Мікалаеўны Лынько — Яўген Кохан — тата чацвярых дзяцей

— Жаночае шчасце — калі дзеці і ўнукі ў парадку, калі яны здаровыя, калі годна жывуць і знайшлі свае накірункі ў жыцці. Добра ў іх — добра і ў мяне на душы.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Андрэя ДЗЯНІСКА і з архіва Г. М. Лынько

Теги: Год белорусской женщины
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».