— Мы ўкараняем новыя тэхналогіі, паслугі, дадатковыя сэрвісы. Работа вядзецца сістэмна і паслядоўна. У першую чаргу оптыку падвялі да г.п. Карэлічы і пачалі працаваць з пераходам на тэхналогію хРON г.п. Мір. Наступны этап — вёскі і пасёлкі ад 50 да 100 домагаспадарак.
Тэхналагічнае лідэрства «Белтэлекам» — аснова нашай дзейнасці. Перадавыя лічбавыя рашэнні дазваляюць нам эфектыўна дапамагаць грамадству і забяспечваць інфармацыйную адкрытасць.
Участак развівае сацыяльнае партнёрства, аб’ядноўваючы рэсурсы з органамі ўлады, арганізацыямі, прадпрыемствамі, жыхарамі рэгіёна.
Фактычна кожная другая сям’я ў раёне ўжо карыстаецца пакетамі паслуг пад брэндамі «ЯСНА» і «Сямейны». І гэта не выпадкова. Фармат «усё ў адным» аказаўся максімальна зручным: абанент атрымлівае адразу высокахуткасны інтэрнэт, лічбавае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA і SMART ZALA, доступ да анлайн-кінатэатра, Wі-Fі, відэакантроль і безлімітную тэлефонную сувязь унутры сеткі «Белтэлекам».
Інтэрнэт — асобная гісторыя. Хуткасці да 500 Мбіт/с ужо сталі звычайнымі, пры гэтым кампанія не спыняецца на дасягнутым: ужо сёння вядзецца тэсціраванне пакетаў з хуткасцю да 1 Гбіт/с, а да 2030 года плануецца выхад на 2,5 Гбіт/с. Гэта задзел на будучае, у якім лічбавыя сэрвісы стануць яшчэ больш патрабавальнымі да якасці злучэння.
Трэнд апошніх гадоў — глядзець кіно, калі хочацца, а не калі пакажуць па тэлевізары. «Белтэлекам» не толькі падхапіў гэты трэнд, а стварыў асабістую платформу OGO! KINO.
Для юрыдычных асоб мы запусцілі сэрвіс відэааналітыкі. Яна дазваляе камерам не толькі запісваць і распазнаваць твары і нумары машын, лічыць транспартны паток, знаходзіць рух, групы людзей, задымленне і нават гукі, падобныя на крыкі ці разбітае шкло. Сістэма дапамагае папярэджваць крадзяжы, кантраляваць персанал і аналізаваць графік пакупнікоў.
Паважаныя калегі і ветэраны галіны, прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!























