З кожным годам на веладарогах і тратуарах нашай краіны, як і ва ўсім свеце, павялічваецца колькасць веласіпедыстаў. Нездарма 3 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень ровара (веласіпеда). Гэта дыялектнае слова, якое часцей выкарыстоўваецца ў заходніх рэгіёнах Беларусі. Слова “веласіпед” з’яўляецца больш стандартным і шырока ўжывальным.
Свята з’явілася па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН у 2018 годзе і праходзіць ужо восьмы раз. Галоўная мэта – папулярызаваць гэты надзейны, экалагічны від транспарту, які не толькі іграе важную ролю ў скарачэнні шкодных транспартных выкідаў, але і абараняе ад хвароб, звязаных з недастатковай фізічнай актыўнасцю.
Веласіпеды сталі папулярнымі ў XIX стагоддзі, а іх масавая вытворчасць пачалася ў 1860-х гадах. Гэта дало штуршок да развіцця гарадской інфраструктуры і змены грамадскага транспарту.
У Савецкім Саюзе веласіпедамі карысталіся абсалютна ўсе – ад малога да старога, ад жыхароў буйных гарадоў да людзей з глыбінкі. Асабліва любілі свайго жалезнага каня дзеці.
У цяперашні час людзі набываюць веласіпед, кіруючыся модай або “за кампанію”, аднак пераважная большасць сучасных велааматараў заводзіць двухколавых сяброў з мэтай адпачыць ад штодзённай мітусні, атрымаць станоўчыя эмоцыі, умацаваць здароўе і, канечне, спазнаць родны край.
Таму ў гонар жалезнага сябра з’явілася выдатная нагода пракаціцца. Ну што, паехалі…
Пaмятaю, пepшae aдчyвaннe caлoдкaгa пaлётy, кaлi мяккa гyдyць пa гpaвейцы тoнкiя шыны, нoгi напружваюцца ад прыемнай стомы, пacлyxмянa вiбpыpye пaд pyкaмi pyль, a вeцep тoнeнькa пacвicтвae ў вyшax, cтвapaючы гэты дзiўны iмклiвы пaлёт…
Першы выезд на веласіпеде адбываецца менавіта вясной. Праязджаючы па палявой дарозе, толькі вясной ты пачуеш цудоўны спеў птушак і пах леса, пабачыш буйны росквіт кветак і самую сакавітую траву, першую маланку, вясёлку і першы цёплы дождж. І першая зязюля абавязкова накукуе табе доўгае жыццё і дабрабыт.
Затым з-пад колаў веласіпеда шчыруе лета – гэта час, калі прырода прачынаецца ў поўнай прыгажосці, і ўсё навокал напаўняецца жыццём і энергіяй. Летам сонца свеціць асабліва ярка, а дні становяцца доўгімі і цёплымі. А як спяваюць птушкі…
Восеньскія веламаршруты падораць падарожніку сваю прыгажосць і таямніцу. Скошаныя палеткі і сенажаці, убранае збожжа, пажухлая трава, шоргат апалай лістоты і цудоўны водар ранняй расы і позняга сонца.
Калі б ты ні паехаў, кожная веласіпедная пара года радуе сваёй унікальнасцю і прыгажосцю. Ты ўжо ніколі не забудзеш, як вакол цябе павольна праплываюць маляўнічыя краявіды, як блішчыць на спіцах сонца, як твой расчырванелы твар ад доўгай дарогі абвявае лагодны вецер. Вярнуўшыся з велапаходу, захочаш зноў перажыць гэтыя эмоцыі, таму літаральна праз пэўны час пачнеш планаваць чарговы маршрут.
Час, праведзены на веласіпедзе, – гэта час шчасця, радасці і гармоніі! Калі прыходзіць зіма, ужо пачынаеш чакаць наступнага веласіпеднага сезона і з задавальненнем глядзіш на свайго жалезнага сябра, які таксама чакае свайго часу, каб ізноў акунуць цябе ў свет цёплых дзён, вандровак і сустрэч з прыродай.
Веласпорт пойдзе на карысць практычна ўсім – ад дзяцей да пажылых людзей. Гэта адзін з самых экалагічна чыстых відаў транспарту. Выбар на карысць веласіпеда скарачае выкіды парніковых газаў і дапамагае падтрымліваць фізічную форму. Паездкі на веласіпедзе паляпшаюць сон і работу страўніка, зніжаюць вагу цела і паляпшаюць стан скуры, павышаюць жыццёвы тонус. А таксама зніжаюць стрэс, умацоўваюць нярвовую сістэму, паляпшаюць кровазварот, работу лёгкіх і зрок.
Веласіпед, як лекі. Рэгулярныя велапрагулкі – выдатны спосаб не толькі прыемна правесці час, але і ўмацаваць арганізм.
Больш дэталёва пра станоўчую ролю веласіпеда ў жыцці чалавека я раю даведацца з перыядычных выданняў і кніг па здароваму ладу жыцця, якіх нямала ў нашай бібліятэцы. Прыходзьце і абавязкова палюбіце веласіпед.
Наталля КАЗАРЭЗ,
метадыст сектара маркетынгу,
сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы























