• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.08.2026, 06:05
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

Главная Общество

Жыхар вёскі Кожава Міхаіл Штыцько: «Палiцай прыставiў пiсталет да маёй галавы»

by Екатерина Жамойда
22.06.2026
в Общество
Жыхар вёскі Кожава Міхаіл Штыцько: «Палiцай прыставiў пiсталет да маёй галавы»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

85 гадоў таму, 22 чэрвеня 1941 года, на досвітку германскія войскі вераломна, без аб’яўлення вайны напалі на Савецкі Саюз. Беларусы — адна з найбольш пацярпелых нацый у выніку Вялікай Айчыннай вайны. У беларускай зямлі рэшткі мільёнаў людзей, якія не толькі загінулі на полі бітваў, але і былі забіты падчас генацыду мірнага насельніцтва.

Міхаілу Штыцько было ўсяго 3 гады, калі на Беларусь абрынулася вайна. Нягледзячы на гэткі ранні ўзрост, тыя ўспаміны востра ўрэзаліся ў памяць і пранесліся праз гады.

— Да пачатку вайны мы жылі ў Кожаве, мой бацька быў старшынёй калгаса «1-е Мая». Калі прыйшла вайна, бацька збег у лес, а мы з маці засталіся ў вёсцы. Страшна было. Да нас прыходзілі паліцаі, здзекаваліся з маці, білі яе, хацелі даведацца, дзе бацька. Але яна, пакутніца, нічога не ведала.

Па сённяшні дзень у памяці Міхаіла Уладзіміравіча аддаюцца рэхам жудасныя карціны тых далёкіх часоў.

— Гэта адбылося прыкладна ў 1943 годзе. У вёску прыехалі паліцаі, схапілі мяне з мамай і пасадзілі на камень у суседскім двары. Адзін з іх прыставіў пісталет да маёй галавы. А я што, малы, мне ўсяго пяць гадоў было на той момант, плакаў, кусаў маму за шчокі. І тады адна з жанчын не вытрымала, упала на калені перад паліцаем і пачала прасіць, цалавала яму боты, каб той мяне не забіваў. Жыццё магло б скончыцца для мяне ў той час, але рэзка прагучаў стрэл — забілі суседа, які выйшаў з гумна. Гэта паліцаі не разбіраючыся адразу пацэлілі ў яго. Ад стрэлу спудзіўся конь і пабег. Немцы падумалі, што нехта ўцякае, і паляцелі за ім. Так я і застаўся ў жывых.

Міхаіл Штыцько ўспамінае: праз некаторы час пасля страшэннага выпадку за імі прыехаў бацька і забраў у лес да партызан. Месца было жывапіснае, на возеры, недалёка ад вёскі Турэц.

—Жылі там, пакуль вайна не скончылася. Маці на кухні, а я побач з ёй круціўся.

Жыццё ў лесе было зусім няпростым, але людзі жылі, спадзяваліся і верылі ў перамогу. Сярод сталых і дарослых мужчын-партызан былі і маладыя, па 16-17 гадоў, з якімі Міша добра сябраваў.

— Памятаю, пост стаяў у лагеры. Там вісела татава торба, дзе захоўваліся патроны. Дык я хадзіў туды і браў іх. Мы з гэтымі хлопцамі разбіралі патроны, забуляліся, стралялі ў стол. Мы моцна сябравалі, а для мяне, шасцігадовага хлопчыка, гэта было нечым асаблівым. Неяк адзін з хлопцаў праштрафіўся за нешта, і яго пасадзілі на гауптвахту. А я, каб гэты хлопец не застаўся галодны, з кухні цягаў яму сала і іншую ежу, якую змог знайсці.

Міхаіл Уладзіміравіч успамінае, што ў партызанскім лагеры панавала строгая дысцыпліна. І за правіннасць можна было атрымаць па заслугах, нягледзячы малы ты ці стары.

— У лагеры мы ў зямлянках жылі, пад падлогай была вада. І ў адну з вылазак за ежай для свайго сябра я выпадкова ўпусціў у ваду ножык. Стаў яго шукаць — не знайшоў, пачаў плакаць. А наш камандзір Герасімчык якраз у гэты момант ішоў, дык лазінкай мяне налупцаваў. Па сённяшні дзень памятаю гэтую навуку. Яшчэ памятаю, што летам камароў шмат было. Дык маці мяне закруціць, каб яны не кусалі, і сядзеў я, толькі вачыма лыпаў.

Так і прайшло ранняе дзяцінства Міхаіла Штыцько ў партызанскай вёсцы. Пасля вайны сям’я вярнулася назад у Кожава. Вяртанне было невясёлым:  іх хату разабралі, шмат дамоў згарэла, толькі некалькі жылых засталося.

— У Кожаве жыў татаў брат, у яго мы і кантаваліся спачатку, пакуль не пабудавалі сваё жытло. У той хаце жыло ажно тры сям’і разам з намі. У цеснаце, затое з дахам над галавой.

Бацька Міхаіла Уладзіміравіча стаў старшынёй сельсавета, але хату адбудаваць так і не паспеў — неўзабаве памёр. Усе клопаты леглі на плечы маці.

— Не паспелі пахаваць тату, як нарадзіўся малодшы брат. Што адчувала тады маці, цяжка ўявіць… Але неўзабаве адбудавалі хату. Акрамя нас, у ёй жылі яшчэ і сталыя людзі, якіх даглядала маці. Справа ў тым, што ў маці быў брат, які загінуў, а яго жонка выйшла замуж у другі раз і выгнала з хаты гэтых людзей. Так яны трапілі да нас.

Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Жухавічах

Паціху жыццё пачало наладжвацца. Міхаіл Штыцько скончыў сем класаў, пайшоў у армію, пасля службы 10 гадоў працаваў у калгасе шафёрам.

— У адзін момант я вырашыў вывучыцца, паступіў і скончыў тэхнікум у Жыровічах. З новай спецыяльнасцю мяне перавялі на механіка. На гэтай пасадзе я быў да аб’яднання гаспадарак у калгас “Імя Жалезняковіча”. Пасля сакратар партыйнай арганізацаі калгаса Валянцін Іванавіч Каробка разам з галоўным інжынерам прапанавалі мне паступіць у інстытут. Так я і зрабіў, пайшоў вучыцца далей. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі стаў галоўным інжынерам і 30 гадоў адпрацаваў на гэтай пасадзе.

Міхаіл Уладзіміравіч Штыцько быў адным з лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі, з’яўляўся дэлегатам апошняга Усесаюзнага з’езда працаўнікоў сельскай гаспадаркі ў Маскве. Калі прыўшоў час ісці на заслужаны адпачынак, мужчына не перастаў працаваць, а паехаў у Мінск на ААТ “Белвторчермет”, дзе 8 гадоў быў інжынерам у аддзеле нарыхтоўкі. Міхаіл Уладзіміравіч вярнуўся на сваю маленькую радзіму, дзе жыве і зараз.

Мужчына мае двух сыноў, якія пастаянна наведваюць бацьку, клічуць да сябе, але Міхаіл Уладзіміравіч адмаўляецца, кажа, что нідзе няма лепей, як у сваёй хаце.

— Мала засталося нас, дзяцей вайны. На жаль, мы не маладзеем, а час ідзе. Шмат ёсць помнікаў, праектаў, каб увекавечыць памяць аб той страшнай вайне. У Маскве створаны спецыяльны павільён, дзе ўспамінаецца мая маці як удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пра вайну — гэта даніна павагі тым, хто аддаў сваё жыццё за мір і будучыню, гэта ўрок для цяперашніх і будучых пакаленняў пра каштоўнасць міру, справядлівасці і чалавечага жыцця. Мы павінны памятаць пра трагедыю і адначасова захоўваць надзею на светлую, мірную будучыню.

Кацярына ЖАМОЙДА

Фота аўтара

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».