• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
26.05.2026, 17:08
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Главная Последние новости

“Шчасце, яно тут, побач, галоўнае — не ўпусціць яго…” – лічыць карэліччанка Наталля Дасько.

by
22.05.2018
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Сёння, паважаныя чытачы, “Ясміна” запрашае вас на сустрэчу з маладой, прыгожай жанчынай, якая вызначаецца вялікай любоўю да сваёй маленькай радзімы — Карэліцкага краю, дзе  вырасла, знайшла сваё месца ў жыцці і асабістае шчасце, якая цвёрда ўпэўнена: “Шчасце не трэба шукаць дзесьці далёка, яно тут, побач, галоўнае — своечасова зразумець гэта і не ўпусціць яго.” Яна — з зайздроснай катэгорыі сучасніц, якія любяць людзей, умеюць правільна ўстанаўліваць з імі кантакт, любяць сваю работу  і ў кожны дзень нясуць  сонечны пазітыў, захоўваючы пры гэтым цвёрдасць характару.  І яшчэ ёсць, на мой погляд, у асобе жанчыны цудоўнейшая рыса: напаўняць сваю, здавалася б, празаічную прафесію і штодзённыя абавязкі паэзіяй, таму побач з ёю адпачываеш душой і міжволі пранікаешся радасцю, звыклае ўспрымаеш як незвычайнае, у тым ліку і лён, можна сказаць, брэндавую  расліну роднага краю, чые кветачкі размешчаны на гербе Карэліч і сімвалізуюць нацыянальныя традыцыі не толькі Беларусі, а і нашай мясцовасці. Але ўсё па парадку.

Знаёмцеся: Наталля Уладзіміраўна Дасько, майстар участка дадатковай вытворчасці, адказная за арганізацыю ідэалагічнай работы ААТ “Карэлічы-Лён”, з нядаўняга часу — яшчэ і прафсаюзны лідар прадпрыемства. У 2006 годзе ад моладзі Карэліцкага краю выбіралася дэлегатам ІІІ Народнага Усебеларускага сходу. Яе партрэт змешчаны сёлета на раённую Дошку гонару.

Біяграфія Наталлі Уладзіміраўны ўкладваецца літаральна ў некалькі радкоў, але напоўнены яны багатым жыццёвым сэнсам. Нарадзілася ў          г. п. Карэлічы, скончыла Карэліцкую СШ №1, затым — Баранавіцкі каледж лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці тэхнік-тэхнолаг, у 2002 годзе пачала працаваць на Карэліцкім ільнозаводзе побач з татам, Галушкам Уладзімірам Аляксандравічам, рабочым прадпрыемства, якому аддаў усё сваё жыццё, дзе прадаўжае працаваць. Тут пазнаёмілася з цудоўным чалавекам, будучым мужам, трактарыстам пагрузчыка, утварылася сапраўдная працоўная дынастыя. Гэта самыя любімыя мужчыны Наталлі Уладзіміраўны, самыя надзейныя дарадцы, памочнікі, сябры, самыя справядлівыя крытыкі. Вядома, можна было, як зрабілі многія з аднакласнікаў і аднакурснікаў Наталлі Уладзіміраўны, уладкавацца ў другіх, магчыма, больш перспектыўных месцах, яна ж нават думкі такой не дапускала, вярнулася на сваю маленькую, любую сэрцу радзіму, і за 16 гадоў, прабегшых як адно імгненне, ні разу не пашкадавала, што зрабіла такі выбар, наадварот: “Ніякіх ваганняў наконт працаўладкавання ў мяне не было, — прызнаецца жанчына. — Толькі дадому, у Карэлічы! Мама з татам падтрымалі маё рашэнне. Тут усё роднае, амаль усіх ведаеш, многія знаёмы з дзяцінства. У калектыве мяне прынялі як дачку, стараліся падказаць, параіць, дапамагчы, падтрымаць, з першых дзён акружылі клопатам, паміж мной і людзьмі ўстанавіліся даверлівыя адносіны, а гэта немалаважна для маладога спецыяліста, выдатнейшая школа жыцця, прайшоўшы якую, упэўнена адчуваеш сябе ў самастойным жыцці.”

Хачу зазначыць, што Наталля Уладзіміраўна прайшла нялёгкі шлях ад рабочай да майстра, сумяшчаючы да таго ж абавязкі ідэолага і прафсаюзнага лідара. Пачынала аператарам сушыльнага абсталявання, раскладчыкам сыравіны, з’ёмшчыцай валакна (доўгага і кароткага), аператара кастрабрыкетаў, аператара льночасальнай машыны, гэта значыць, вывучыла на практыцы асаблівасці ўсіх участкаў, цэхаў, і можа смела сказаць, што ведае вытворчасць як свае пяць пальцаў. Настойлівасць, арганізатарскія здольнасці маладой ініцыятыўнай дзяўчыны былі заўважаны, і ў хуткім часе яе абралі сакратаром пярвічнай арганізацыі БРСМ ільнозавода, таму тое, што сёння яна, як кажуць, не апошні чалавек на  прадпрыемстве — вынік яе працавітасці, стараннасці, дасціпнасці, зацікаўленасці, высокай адказнасці за даручаную справу. “Выключна старанны, адказны ва ўсім, камфортны ва ўзаемаадносінах, творчы, харошы па душэўных якасцях чалавек, які любіць сваю прафесію, умее разумець і паважаць людзей, таму і карыстаецца ў калектыве заслужаным аўтарытэтам. На яе можна паспадзявацца, бо ведаеш: ніколі не падвядзе”, — такімі словамі характарызуе Наталлю Уладзіміраўну дырэктар ААТ “Карэлічы-Лён” С. В. Тур. А яна лічыць, што без падтрымкі калектыву, старэйшых, вопытных паплечнікаў па працы, прапала б. З удзячнасцю ўспамінае былога галоўнага інжынера льнозавода І. І. Алфёрава, брыгадзіра змены З. І. Бабань, іх дапамога ў свой час многа значыла, як і сённяшняе ўзаемаразуменне з дырэкцыяй, з начальнікам вытворчасці Л. І. Чачотка, з людзьмі. “А я, праўда, — кажа Наталля Уладзіміраўна, — вельмі люблю сваю работу, не ўяўляю сябе на іншым месцы. Для мяне як ідэолага, прафсаюзнага лідара, галоўнае ў працы — не ачарсцвець душою, своечасова адклікацца на любыя просьбы льнозавадчан, вырашаць іх праблемы, старацца заўсёды дапамагчы, падтрымаць і ў радасці, і ў горы, да ўсяго ж не забывацца пра цікавую арганізацыю вольнага часу працаўнікоў. У планах — адкрыццё музейнага пакоя, памяшканне для яго адведзена, ужо вядзецца збор патрэбнай інфармацыі, думаю, да канца года музейны пакой прыме першых наведвальнікаў. Паказаць нам ёсць што і ёсць аб чым расказаць. Пасля рэканструкцыі льнозавода ў 2014 годзе ўзраслі і яго прамысловыя магчымасці, карэліцкае льновалакно пастаўляецца на РУПТП “Аршанскі льнокамбінат”, ААТ “Гранітэкс”, узмацняюцца гандлёвыя сувязі з Кітаем, шырыцца рынак збыту вырабляемай прадукцыі дадатковай вытворчасці, пастаянна папаўняецца машынна-трактарны парк. Радуе тое, што ў апошні час на завод прыйшло нямала моладзі, атрад аднадумцаў расце, значыць, усё задуманае здзейсніцца…”

Пытаюся ў субяседніцы: “Чым любіце займацца ў час адпачынку?” У адказ чую нечаканае: “Чытаю запоем! Электронную кнігу не прызнаю, для мяне патрэбна “жывая” кніга, каб шалясцелі старонкі, я — аматар бібліятэкі. Захапляюся беларускай літаратурай, любімыя аўтары — Алена Васілевіч, Іван Стаднюк і яго “Люди не ангелы». Асабліва падабаюцца творы, якія апавядаюць пра вясковае жыццё, гэта блізкае сэрцу.” І шчасліва дабаўляе: “А яшчэ люблю вадзіць машыну, ездзіць з мужам Ігарам, заядлым грыбніком, у лес, падарожнічаць! Падабаецца адкрываць новыя мясціны, падарожнічаючы па роднай Беларусі, спазнаваць нязведаныя маршруты сваёй маленькай радзімы. Колькі цікавых і прыгожых куточкаў у нашым раёне! А якія цудоўныя ў нас людзі! Едзеш з мужам, любуешся наваколлем, а ў душы адна малітва: “Міру, здароўя і росквіту табе, мая Радзіма!”

А мне, калі слухала Наталлю Уладзіміраўну, прыгадаліся мудрыя словы індыйскага літаратара Р. Тагора: “Мы пазнаём чалавека не па тым, што ён ведае, а па тым,  чаму ён радуецца.” Яна ж умее па-сапраўднаму радавацца жыццю, людской усмешцы, спагадліваму слову, рамонкавай паляне, сонечнасці роднай зямлі, што, на маю думку, поўнасцю адпавядае паняццю “харошы чалавек”. І верыцца, што збудуцца Вашы патаемныя мары, Наталля Уладзіміраўна, што заўсёды Ваша душа будзе ззяць дабрынёю, любоўю да ўсіх і ўсяго, чым так багата Ваша няўрымслівае сэрца.

Вядомае і невядомае аб ільне

вуснамі Н. У. Дасько

Лён — сімвал Карэліччыны. Лён — каштоўная расліна, з якой атрымоўваюць прадзільнае валакно, а з ільнянога семені — алей. Льнаводства было і застаецца адной з асноўных галін сельскай гаспадаркі Карэліцкага раёна. ААТ “Карэлічы-Лён” лічыцца лепшым у Беларусі, яго наведваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка. Мехатрады Карэліцкага льнозавода і яго філіяла ў Лідзе засяваюць, апрацоўваюць, убіраюць амаль 3000 га лёну. Яго кветкі на гербе г. п. Карэлічы з’яўляюцца своеасаблівым сімвалам нашай мясцовасці, які сведчыць аб творчых і працоўных яе дасягненнях. З васьмі Герояў Сацыялістычнай Працы, праславіўшых раён, чатыры атрымалі высокае званне за поспехі ў павышэнні вытворчасці і нарыхтоўкі лёну: Калоша В. Л., Карачан Е. Р., Трускоўская Н. С., Юшко Я. І.

Лён у медыцыне. У медыцыне прымяняецца насенне льну. Яно ўтрымоўвае слізь, бялковыя, мінеральныя рэчывы і тлустае масла, атрымоўваемае шляхам прэсавання насення. Тлустае масла выкарыстоўваецца для прыгатавання кальцыевага лінімента, прымяняемага пры апёках, і зялёнага мыла. Прэпарат ”Лінетол”, выпускаемы на аснове льнянога масла, рэкамендуецца для лячэння атэрасклярозу і яго прафілактыкі. Насенне ж у цэлым выглядзе выкарыстоўваецца ў аптэчнай практыцы для атрымання слізі, якая прымяняецца ў якасці лёгкага паслабляючага сродку і абвалакваючага. Льняное семя ў парашку ці льняны жмых ужываюцца для прыпарак.

Лён і мода. Лён і побыт. Вырабы з лёну: кашулі, сукенкі, спадніцы, бялізна, абрусы, сурвэткі, ручнікі — карысталіся асаблівым попытам у людзей ва ўсе вякі.

Нездарма ж у народзе казалі: «Будзеш лён любіць, не станеш голым хадзіць», «У сукенцы палатнянай спадабаешся і пану». Сёння дызайнеры і мадэльеры вярнулі лён на міравыя подыумы, распрацоўваюць шыкоўную вопратку з ільну, і сапраўдныя моднікі стараюцца набыць яе для свайго гардэробу, бо яна прыгожая, сучасная, здаровая для цела. І ў нашых дамах ніводная гаспадыня не абыходзіцца без ільняных рэчаў і ўпрыгажэнняў, сувеніраў, вырабленых з ільну, які не раз услаўляўся ў песнях. Памятаеце народную песню «Ох, і сеяла Ульяніца лянок» ці папулярную песню «Лён, лён, кругом цветущий лён, а тот, который нравится, не в меня влюблён…», якая была папулярнай у савецкія гады? Многія паэты прысвяцілі гэтай дзіўнай культуры свае творы, спрабуючы перадаць прыгажосць блакітнага цуда.

Смачна есці!

Рэцэпт з даўніны. Мачанка з ільнянога семені.

Льняное семя абсмажыць на чыгуннай патэльні, патаўчы ў ступе (перамалоць у кавамолцы), прасеяць на дробным сіцечку, перасыпаць у глыбокую міску. Трошкі пасаліць, запарыць, г. зн. павольна ўліваць у молатае семя кіпень, пастаянна, каб не ўтварыліся камячкі, перамешваючы. Атрыманую масу (гушчыня яе павінна адпавядаць вашаму густу) прыправіць цыбулькай, алеем. Падаецца на стол да варанай ці печанай бульбы. Мачанку ядуць альбо лыжкай, альбо макаюць у яе бульбай. Смачней блюда няма, паспрабуйце!

Галіна КАЛТУНОВА.

Фота Іны ЛЕЙКА.

Лента новостей

Александр Вольфович о тренировке ядерных сил: мы показали способность и решимость защищать безопасность

Александр Вольфович о тренировке ядерных сил: мы показали способность и решимость защищать безопасность

26.05.2026
На заседании президиума Кореличского районного Совета депутатов рассмотрели вопрос по наведению порядка на земле

На заседании президиума Кореличского районного Совета депутатов рассмотрели вопрос по наведению порядка на земле

26.05.2026
Александр Вольфович: «За неделю зафиксировано 116 попыток украинских БПЛА пересечь границу Беларуси»

Александр Вольфович: «За неделю зафиксировано 116 попыток украинских БПЛА пересечь границу Беларуси»

26.05.2026
Александр Лукашенко призывает Молдову «не резать пуповину» и не терять прежних партнеров

Александр Лукашенко призывает Молдову «не резать пуповину» и не терять прежних партнеров

26.05.2026
Александр Лукашенко: «Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром»

Александр Лукашенко: «Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром»

26.05.2026
В Вооруженных Силах Беларуси началось командно-штабное учение

В Вооруженных Силах Беларуси началось командно-штабное учение

26.05.2026
Александр Лукашенко рассчитывает на активизацию всестороннего взаимодействия между Минском и Тбилиси

Александр Лукашенко рассчитывает на активизацию всестороннего взаимодействия между Минском и Тбилиси

26.05.2026
Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов «Дорстроймонтажтрест» с 100-летием предприятия

Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов «Дорстроймонтажтрест» с 100-летием предприятия

26.05.2026
В Кореличском районе проводится прием граждан

27 мая вриод начальника Кореличского РОВД Денис Дьяков проводит прием граждан и прямую линию

25.05.2026
Александр Лукашенко подписал указ о награждении 72 белорусок орденом Матери

Александр Лукашенко подписал указ о награждении 72 белорусок орденом Матери

25.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».