• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
18.06.2026, 15:30
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Общество

Как правильно рыбачить, чтобы не оштрафовали

by
22.07.2018
в Общество
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Заўзятыя рыбакі сцвярджаюць, што рыбалка – гэта не толькі карысны занятак, але і спосаб адпачынку ад штодзённых клопатаў, рабочых будняў і гарадскога шуму. Каб гэта хобі прыносіла разрадку для нервовай сістэмы, а не галаўны боль, трэба ведаць, якую рыбу і калі дазваляецца лавіць, якім спосабам, якія выкарыстоўваць снасці. Інакш з-за сваёй некампетэнтнасці можна атрымаць велізарны штраф.

 – Існуюць дазволеныя прылады і спосабы лоўлі для ажыццяўлення аматарскага рыбалоўства, – гэта нахлыстовыя, паплавочныя, кіўковыя і донныя вуды ўсіх сістэм, спінінгі, караблікі, дарожкі, кружкі, жэрліцы, стаўкі, колбашкі і іншыя аналагічныя сістэмы і прылады, – расказвае намеснік начальніка Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету А. В. ВАРОНА. – Рыбаловам дазваляецца выкарыстоўваць прылады аднаго або розных відаў з агульнай колькасцю кручкоў не больш за 5 штук на аднаго чалавека. Выключэнне складаюць рыбаловы, якія з’яўляюцца членамі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, якім дазволена выкарыстоўваць да 10 кручкоў. Таксама толькі рыбаловы-члены таварыства маюць права ажыццяўляць лоўлю рыбы на дарожку з судоў з рухавікамі.

– Добры рыбак таксама памятае і пра мінімальна дапушчальныя да лоўлі памеры асобных відаў рыб (у перыяды забароны на вылаў асобных відаў рыб забаронены вылаў цалкам не залежна ад памеру), – нагадвае Аляксей Віктаравіч. – Напрыклад, шчупака можна лавіць даўжынёй не менш за 40 см, сома – за 70 см, ліня – за 22 см, ракаў – за 10,5 см, карпа (сазана) – за 20 см. Калі ж забаронены да лоўлі экзэмпляр усё ж апынуўся ў рыбалова на кручку, то згодна з п.99 Правіл рыбалоўства такая рыба павінна быць выпушчана ў рыбалоўныя ўгоддзі ў жывым выглядзе. Не лішнім будзе нагадаць рыбакам і пра нормы вылаву рыбы. Дазваляецца вылаў не больш за 5 кг рыбы на аднаго рыбалова ў суткі і адной рыбы, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кг, або адной рыбы, вага якой перавышае 5 кг, а таксама лоўлю рыбы ў якасці прынады для лоўлі іншых відаў рыбы не больш 30 шт на аднаго рыбалова ў суткі.

– За парушэнне правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства прыйдзецца заплаціць штраф, – адзначыў А. В. Варона. – Згодна з арт.15.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконную лоўлю рыбы прадугледжаны розныя спагнанні. У многіх рыбакоў часта ўзнікае пытанне: «Чаму аднаму далі штраф 20 базавых, а другому – 30, ды яшчэ і трэба пакрыць шкоду?» Існуюць розныя віды парушэнняў: без належнага на тое дазволу, у забаронены час, у забароненых месцах, забароненымі прыладамі і спосабамі ці замах на такую здабычу. Адсюль і розныя меры пакарання.

Здабыча рыбы або іншых водных жывёл без належнага на тое дазволу, альбо ў забароненыя час або тэрміны, альбо ў забароненых месцах, альбо забароненымі прыладамі, альбо забароненымі спосабамі, і замах на такую здабычу цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад здабычы рыбы.

Знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях альбо на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да 1 км ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з забароненымі прыладамі рыбалоўства або рыбай, лоўля якой у дадзеным раёне і ў дадзены час або тэрміны забаронена альбо вага якой перавышае вызначаныя нормы, без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 30 базавых велічынь.

За іншыя парушэнні правілаў лоўлі рыбы прадугледжана накладанне штрафу да 20 базавых велічынь (БВ). Адначасова парушальнікам прыйдзецца пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю ў выніку незаконнай канфіскацыі рыбы. Напрыклад, за аднаго незаконна вылаўленага шчупака рыбалову прыйдзецца заплаціць 3 БВ, сома – 4 БВ, судака – 6 БВ.

– Нашы інспектары сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі ажыццяўляюць пастаянны кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь у частцы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, праводзяць рэйды і акцыі. Як кажуць, няведанне закона не вызваляе ад адказнасці. Таму перш чым накіравацца на рыбалку, не палянуйцеся і азнаёмцеся з адпаведнымі правіламі, – падкрэсліў напрыканцы А. В. Варона. – Неабходную інфармацыю можна атрымаць са сродкаў масавай інфармацыі (у тым ліку ў раённых газетах), на афіцыйных сайтах інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і таварыства паляўнічых і рыбаловаў, ці пры непасрэдным звароце ў рэгіянальную інспекцыю ці таварыства.

Ведаючы правілы і не парушаючы іх, і рыбу ў вадаёмах захаваем, і не трапім на штрафы, а яны не маленькія.

Удалай усім рыбалкі!

Запісала Іна ЛЕЙКА.

Лента новостей

В Кореличах начали асфальтировать улицу Гагарина

В Кореличах начали асфальтировать улицу Гагарина

18.06.2026
МИД Беларуси: «Нота протеста вручена временному поверенному в делах Украины»

МИД Беларуси: «Нота протеста вручена временному поверенному в делах Украины»

18.06.2026
Александр Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

Александр Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18.06.2026
Александр Лукашенко прокомментировал атаку дрона на автобус с гражданами Беларуси

Александр Лукашенко прокомментировал атаку дрона на автобус с гражданами Беларуси

18.06.2026
Участники областного конкурса профессионального мастерства среди рабочих зеленого строительства «Цветочные краски «Дажынкі-2026» преображают Кореличи. Фотофакт.

Участники областного конкурса профессионального мастерства среди рабочих зеленого строительства «Цветочные краски «Дажынкі-2026» преображают Кореличи. Фотофакт.

18.06.2026
В Кореличском районе проходит единый день информирования населения. Главная тема — 85 лет с начала Великой Отечественной войны

В Кореличском районе проходит единый день информирования населения. Главная тема — 85 лет с начала Великой Отечественной войны

18.06.2026
Александр Лукашенко заслушивает доклад по тематике плана строительства и развития Вооруженных Сил

Александр Лукашенко заслушивает доклад по тематике плана строительства и развития Вооруженных Сил

18.06.2026
В Кореличах стартовал областной конкурс среди рабочих зеленого строительства

В Кореличах стартовал областной конкурс среди рабочих зеленого строительства

18.06.2026
Посмотрите, какие фото присылают на конкурс «Люблю Беларусь»

Посмотрите, какие фото присылают на конкурс «Люблю Беларусь»

18.06.2026
Правда против забвения. Почему попытки Запада переписать историю обречены на провал

Правда против забвения. Почему попытки Запада переписать историю обречены на провал

18.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».