• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.08.2026, 05:09
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

Главная Культура

Журналист газеты «Полымя» познакомился с белорусскоязычным первым классом в Мире

by
28.08.2018
в Культура, Лента новостей, Наука и образование
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

1 верасня сярэдняя школа гарадскога пасёлка Мір адчыніць свае дзверы сямі хлопчыкам і дзяўчынкам, для якіх беларуская мова стане не толькі адным з прадметаў, але і асноўнай мовай навучання.

Даць свайму дзіцяці магчымасць на пачатку школьнага жыцця авалодаць беларускай мовай вырашылі жыхары Міра. Дарэчы, усяго ў гэтым годзе на Карэліччыне за парты сядуць 179 першакласнікаў.

— Я захацеў аддаць сваю дачку Аляксандру ў клас з беларускай мовай навучання таму, што сам вучыўся на роднай мове. Лічу, што кожны беларус павінен ведаць сваю мову, таму лепшы варыянт — пачынаць гэта рабіць з першага класа, — дзеліцца Яўгеній Ахрамінскі.

— На маю думку, дзіця павінна дасканала ведаць не толькі рускую, але і беларускую мову. Паколькі авалодаць роднай мовай у звычайным класе нельга, таму мы і вырашылі аддаць нашу дачку Лізавету ў клас з беларускай мовай навучання, — расказвае Алена Цюленева. — Калі ў перспектыве разглядаць вышэйшыя навучальныя ўстановы, то мы ўсё ж такі спадзяёмся, што праз адзінаццаць год у краіне з’явіцца ўніверсітэт, які будзе весці навучанне на мове Коласа і Купалы.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры і класны кіраўнік будучых першакласнікаў, якая сама вучылася ў беларускамоўным класе, лічыць, што веданне роднай мовы – абавязак кожнага.

– Жыць у Беларусі і не ведаць беларускай мовы — няправільна, — мяркуе Ірына Міхайлаўна Лапата. — Наша слова — гэта, у першую чаргу, наша спадчына. Асабіста мне становіцца вельмі цёпла на душы, калі бачу, што з паліц дзеткі бяруць беларускамоўныя кніжкі і чытаюць іх усёй сям’ёй. Мова – гэта нашы культурныя традыцыі, якія, у сваю чаргу, выхоўваюць нас і робяць людзьмі.

Дарэчы, можна смела гаварыць аб тым, што зараз у нашай краіне ідзе папулярызацыя беларускай мовы. Успомніце: яшчэ пяць гадоў назад на вуліцах амаль не было білбордаў на роднай мове. А зараз у час прагулкі можна даведацца, што “клюква” па-беларуску будзе “журавіны”, а “арбуз” – “кавун”. Не адстае ад рэкламы і тэлебачанне: значна павялічылася колькасць перадач, у якіх вядучыя размаўляюць па-беларуску. Цікавасць да нашай спадчыны расце, што, у сваю чаргу, сведчыць аб разуменні людзьмі свайго мінулага. І сапраўды, наша гісторыя наўрад ці можа пакінуць раўнадушным. Нашы продкі, змагаючыся за самае дарагое, верылі, што іх праўнукі захаваюць гэты скарб. А ў нашых з вамі руках магчымасць не толькі яго захаваць, але і памножыць, бо наша мова – гэта наша краіна. Гэта мы з вамі.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».