• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
13.05.2026, 22:31
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Главная Лента новостей

Як бачаць прафесію настаўніка прадстаўнікі розных пакаленняў? Разважаюць Таццяна Шаплыка і Кацярына Богуш з сярэдняй школы г.п. Мір

by
06.10.2019
в Лента новостей, Наука и образование, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Лёс настаўніка… Які шлях чакае тых, хто насуперак модным тэндэнцыям, у эру айцішнікаў і блогераў ідзе вучыць дзяцей і ўкладвае ў іх выхаванне душу? За адказам мы завіталі ў ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір”, дзе пачулі два меркаванні наконт прафесіі ад прадстаўнікоў розных пакаленняў – дырэктара ўстановы Таццяны Ільінічны Шаплыка з дваццацісямігадовым педагагічным стажам і маладога настаўніка англійскай мовы Кацярыны Аляксандраўны БОГУШ.

“Нарадзілася ў Міры, скончыла мясцовую школу і вярнулася сюды працаваць”, – у біяграфіі Таццяны Ільінічны Шаплыка ўсё звязана з роднай зямлёй. Тут яна знайшла асабістае і прафесійнае шчасце, пазнала свет, зразумела, хто яна ёсць, стварыла сям’ю і прайшла шлях ад настаўніка да дырэктара ўзорнай установы адукацыі Карэліччыны – сярэдняй школы г.п. Мір. Сёлета Таццяна Ільінічна атрымала высокую ўзнагароду – нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі”. Але, прызнаецца педагог, галоўным здабыткам яна лічыць магчымасць у будні, а то і выхадны дзень, прыходзіць у родную школу, бачыць, як яна квітнее і развіваецца, дзяліцца з дзецьмі ведамі, а з маладымі калегамі – вопытам, ставіць цікавыя задачы і дасягаць іх.

– Для мяне важна ў справу, якая стала сэнсам жыцця, укладаць максімум сіл. Так павялося яшчэ з дзяцінства, дзякуючы маім шаноўным настаўнікам Алене Уладзіміраўне Хіневіч, Анатолію Канстанцінавічу Цобкала, Аляксандры Іванаўне Ігнатовіч, Галіне Мікалаеўне Бойка, Вользе Міхайлаўне Грушавай, Людміле Уладзіміраўне Пятровіч і многім іншым. Дарэчы, мне пашчасціла не толькі вучыцца ў іх, але і разам працаваць у нашай школе. І гэта заўжды накладвала на мяне як на педагога і кіраўніка яшчэ большую адказнасць, – шчыра дзеліцца Таццяна Ільінічна.

Але наша гераіня ніколі не баялася цяжкасцяў. Нездарма пасля школы яна не спужалася вялікага конкурсу і паступіла на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Тым самым Таццяна Ільінічна працягнула сямейныя традыцыі. Яе цёця выкладала ў школе фізіку і мела званне “Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь”. Цікава прайшла ў Таццяны Ільінічны і першая педагагічная практыка: урокі давялося праводзіць для выхаванцаў алімпійскага вучылішча ў Мінску. Затым яна атрымала дыплом у 1992 годзе і адразу прыехала працаваць у Мірскую сярэднюю школу. Тут напачатку выкладала матэматыку, затым у асноўным фізіку, а апошнія гады інфарматыку. Працы заўжды было столькі, што нават з двух дэкрэтных водпускаў давялося выйсці нашмат раней. Ды і з мужам, таксама настаўнікам фізікі Міхаілам Сцяпанавічам Шаплыка, яны больш часу праводзілі на працы. Пры такіх адданых прафесіі бацьках сыны з дзяцінства былі прывучаны да самастойнасці і хоць атрымалі ад таты з мамай талент да дакладных навук, але сталі праграмістамі.

– Тая ж фізіка ці матэматыка часам становяцца для школьнікаў сур’ёзным выпрабаваннем. Але на прыкладзе і сваіх уласных сыноў, і вучняў я ўсвядоміла адну ісціну: усё, што незразумелае, выклікае ў нас страх. Але калі дзецям тлумачыць навуку простай мовай, на прыкладах з жыцця, то яны абавязкова палюбяць прадмет, – усміхаецца Таццяна Ільінічна і працягвае. – Наконт страху. Я і сама яго адчула ў 2007 годзе, калі мне прапанавалі стаць дырэктарам Мірскай школы. Шмат думала, былі сумненні, бо бачыла вялікі фронт працы наперадзе. Але мяне падтрымала сям’я і педагогі, і так пачалася новая старонка прафесійнага жыцця. Зараз наш калектыў з тэхработнікамі складае 55 чалавек плюс 234 вучня, і гэта без уліку бацькоў дзяцей. І кожны патрабуе індывідуальнага падыходу.

Але радуе, што ў любой сітуацыі мы застаемся камандай. Нездарма наша школа з’яўляецца на працягу шасці год установай узорнага парадку і якасці адукацыі. На нашай базе паспяхова рэалізуецца ўжо трэці інавацыйны праект і ёсць планы на наступны. Уваходзім мы і ў асацыяцыю “Адукацыя для ўстойлівага развіцця”. Апроч таго, у нас дзейнічаюць два музеі – гісторыка-краязнаўчы і прысвечаны асобе Ігнація Дамейкі. Гэта дазволіла школе стаць рэсурсным цэнтрам сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці па музейнай педагогіцы. І галоўнае – дасягненні нашых дзяцей адзначаны на рэгіянальным, рэспубліканскім і нават міжнародным узроўнях. І надалей мы працягнем працаваць у такім зладжаным рытме, каб пра наш край і школу ведалі як у Беларусі, так і за яе межамі.

Наладзіць дыялог установы на міжнароднай арэне дапамагае англійская мова, якую выкладае перспектыўны педагог Кацярына Аляксандраўна Богуш. Выпускніца сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы, яна яшчэ ў маленстве свядома абрала будучую прафесію. І сёння маладой настаўніцы ёсць чым ганарыцца. Яна – пераможца раённага этапу рэспубліканскай акцыі “Вопытныя педагогі вырастаюць з маладых” у намінацыі эсэ, удзельнік рэспубліканскага метадычнага фестывалю “Пакліканне – педагог”, а яшчэ прадстаўнік нашага раёна ў “Віртуальнай кнізе гонару маладых спецыялістаў Гродзенскай вобласці”. Кацярына Богуш шчыра пераканана, што настаўнік – гэта дабрыня, разуменне, педагагічны такт, пачуццё гумару, выдатнае веданне прадмета і ўменне запаліць ім вучняў. Такі падыход яна пераняла ад сваіх школьных педагогаў – Вольгі Іванаўны Маліноўскай, Таццяны Іванаўны Карп, Наталлі Вячаславаўны Шут.

– А яшчэ ад маёй матулі Іны Аляксандраўны Богуш, якая працяглы час выкладала беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе № 1 г.п. Карэлічы і з’яўляецца для мяне прыкладам сапраўднага настаўніка, – дадае Кацярына Аляксандраўна. – З дзяцінства я ведала, што такое школа знутры, наведвала разам з мамай розныя мясцовыя падзеі, бачыла, як яна праводзіла ў якасці класнага кіраўніка цікавыя мерапрыемствы для сваіх вучняў. Таму ў старэйшых класах у мяне не было сумненняў, куды паступаць. А схільнасць да гуманітарных навук падказала накірунак для будучай педагагічнай дзейнасці. Я абрала факультэт сучасных замежных моў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, які скончыла ў 2015 годзе. Таксама завочна спасцігала навуку міжнародных адносін у Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Але на гэтым вучоба для мяне не завяршылася. Зараз я працягваю атрымліваць новыя веды ў магістратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а працую ўжо пяты год на малой радзіме.

Сярэдняя школа г.п. Мір сустрэла мяне дружным калектывам і таленавітымі вучнямі. Вядома, з веданнем замежных моў адкрыты шляхі ў розныя краіны. Але я радая, што абрала менавіта Карэліччыну, лічу, што мне пашанцавала. Тут ёсць усе магчымасці для прафесійнага росту, і каб у поўную моц раскрыцца як спецыялісту. Ды і на малой радзіме я асаблівым чынам адчуваю падтрымку старэйшых калег, блізкіх, сяброў. А педагагічны тонус падтрымліваю самаразвіццём, чытаю кнігі і гляджу фільмы на англійскай мове, падарожнічаю, шмат даведваюся, дзякуючы анлайн-размовам з жыхарамі іншых краін. Не забываю і пра іспанскую мову. У нашай школе нават вяду адпаведны факультатыў.

Увогуле, люблю вывучаць мовы, як і новыя метады працы. Так, падчас вучобы ў лінгвістычным універсітэце на педагагічнай практыцы мне давялося выкладаць па-англійску на мове жэстаў для дзяцей з парушэннямі слыху ў сталічнай спецыялізаванай школе.

Апроч таго, я трэці год як класны кіраўнік у цудоўным 7-м “А”. Гэта 10 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак. Мы імкнёмся ўсё рабіць разам не толькі ў школе, але і ў свабодны ад урокаў час, адным словам, быць сям’ёй. Я з любоўю гляджу, як кожны год яны становяцца больш дарослымі і зменьваюцца, і летам сумую па свайму класу. Хаця падчас сёлетніх канікул мы сустрэліся з рабятамі ў школьным лагеры, дзе я была дырэктарам.

Як бачыце, праца – значная частка майго жыцця. А калі маю больш вольнага часу, то абіраю паход у тэатр, на канцэрт ці выставу, альбо часта накіроўваюся на прагулку каля Мірскага замка. Так цудоўна кінуць позірк на мясцовыя маляўнічыя краявіды, асэнсаваць падзеі і думкамі зазірнуць у будучыню, дзе абавязкова ёсць месца любімай працы настаўніка.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

Лента новостей

Старшеклассники из Кореличского района побывали на экскурсии в СПК «Свитязянка-2003»

Старшеклассники из Кореличского района побывали на экскурсии в СПК «Свитязянка-2003»

13.05.2026
С 14 по 20 мая в Кореличском районе ГАИ усилит контроль за большегрузами

С 14 по 20 мая в Кореличском районе ГАИ усилит контроль за большегрузами

13.05.2026
Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

13.05.2026
Коллектив Лукской СШ помог ГП «Луки-Агро» с посадкой лука-севка

Коллектив Лукской СШ помог ГП «Луки-Агро» с посадкой лука-севка

13.05.2026
15 мая госконтроль проводит горячую линию по закреплению молодых специалистов в сфере АПК

15 мая госконтроль проводит горячую линию по закреплению молодых специалистов в сфере АПК

13.05.2026
Госконтроль проверил качество и безопасность семян и средств защиты растений

Госконтроль проверил качество и безопасность семян и средств защиты растений

13.05.2026
В редакцию газеты «Полымя» требуется технический редактор

В редакцию газеты «Полымя» требуется технический редактор

13.05.2026
Обеспечение качества и безопасности товаров в объектах торговли на контроле КГК Гродненской области

15 мая госконтроль проводит горячую линию по работе службы «одно окно»

13.05.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

13.05.2026
Сенатор Игорь Жук: «Мы говорим твердо, но остаемся открытыми для конструктивного диалога там, где это возможно»

Сенатор Игорь Жук: «Вынудить белорусов предать забвению Великую Победу невозможно»

13.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».