• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
19.06.2026, 00:33
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Последние новости

Помощник бригадира фермы «Полоная» СПК «Маяк-Заполье» Елена Демидова — о работе, семье, цветах и празднике 8 Марта

by Редакция Полымя
07.03.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У залатым спісе лепшых працаўніц і маці раёна, якія сёлета запрошаны на ўрачысты прыём да старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта з нагоды Дня жанчын, — памочнік брыгадзіра вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі фермы «Паланая» СВК «Маяк-Заполле» Алена Іванаўна Дзямідава.

— Алена Іванаўна, наколькі Вас кранула навіна аб дэлегіраванні на сустрэчу з кіраўніцтвам раёна з нагоды вясновага свята — Дня жанчын?

— Вельмі прыемна ад таго, што і пра нас, сельскіх працаўніц, не забываюць.  Мы працуем там, дзе патрэбны, дзе выкладваемся спаўна і дзе прыносім карысць роднай гаспадарцы і разам з тым мацуем свой уласны дабрабыт. 

— Праца ў сельскай гаспадарцы не з простых, асабліва ў жывёлагадоўлі. Трэба рана ўстаць і позна легчы, любіць жывёлу і вырашаць пытанні. Вам падабаецца няўрымслівае жыццё?

— Праца мне вельмі падабаецца. Я прывыкла быць у руху і клопатах. Нават у выхадны дзень прачынаюся ў чатыры гадзіны раніцы. Па-іншаму не магу, за гэтыя гады выпрацавалася звычка. Так, гэта маё жыццё. 

— Вялікае значэнне мае калектыў, з членамі якога прыходзіцца рабіць адну агульную справу і ўсе старанні прыкладаць дзеля агульнага поспеху. Вам пашанцавала: вы адна каманда?

— У калектыве — 42 чалавекі. Гэта аператары машыннага даення, цялятніцы, жывёлаводы, слесары, вартаўнікі, качагары. Усе розныя па характары, але мэта ў нас адна: самае галоўнае — дасягнуць найвышэйшых вынікаў у надоях малака і пры гэтым захаваць статак. Працаўнікі зацікаўлены ў гэтым, ад выніку залежыць і іх заробак.

 — Калі ласка, паведайце пра дасягненні ў працы.

— За 2024 год на адну карову па ферме «Паланая» надаілі 9634 кілаграмы малака і атрымалі 1039 цялят. Хацелася б у гэтым годзе не зніжаць тэмпаў і дабіцца яшчэ лепшых вынікаў.

— Не кожны смела прыме рашэнне жыць і працаваць у сельскай мясцовасці. 

— Я нарадзілася ў вёсцы Рутка Навагрудскага раёна. У 1977 годзе сям’я паехала ў Дзятлава, там закончыла школу. Затым паступіла ў Навагрудскі гандлёва-эканамічны тэхнікум. У 1990 годзе выйшла замуж і пераехала ў вёску Рутка, на малую радзіму. У 2015 годзе па волі лёсу апынулася на Карэліччыне, у СВК «Маяк-Заполле». Пачала працаваць памочнікам брыгадзіра МТФ «Паланая».

 — Вы — жыхарка вёскі Паланая. Якія ёсць плюсы  ў населенага пункта?

— Вёска прыгожая і спакойная. Жыхары добразычлівыя і лагодныя. Аднавяскоўцы любяць кветкі, парадак на зямлі, шчыра працаваць. 

— У Вас ёсць захапленне, якое сагравае душу і якому з радасцю прысвячаеце вольныя хвіліны?

— Я люблю кветкі. У хаце радуюць вочы вазоны, на прысядзібным участку — ружы, півоні, цюльпаны і іншыя кветкі. Гэта вельмі прыемна, калі іх шмат. Хочацца вяртацца дамоў, асабліва летам, пасля напружанага працоўнага дня. Усё навокал патанае ў прыгажосці —  і сэрца радуецца.

 — На календары — вясна. Абуджаецца прырода і з’яўляюцца надзеі. Вы любіце гэтую пару года?

— Вельмі люблю. Хутка давядзецца працаваць на зямлі, садзіць клубніцы і агародніну. Гэтыя клопаты вельмі прыемныя — пазней бачыш вынікі сваёй працы.

— Адчуць сябе шчаслівай па-сапраўднаму жанчына можа ў сям’і. 

— Дваццаць дзевяць гадоў жывём з мужам Валерыем Віктаравічам. Ён — вадзіцель МАЗа ў СВК. Маем пяцёра дзяцей і дваіх унукаў. У нас добрая і дружная сям’я.

— Што пажадаеце прадстаўніцам цудоўнай паловы чалавецтва з нагоды вясновага свята — Дня жанчын?

— Здароўя, павагі, любові, сонца, міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Сяргея СТОЛЯРА

Лента новостей

20 июня в Кореличском районе состоится областной субботник

20 июня в Кореличском районе состоится областной субботник

18.06.2026

В Кореличах состоялся областной конкурс профессионального мастерства среди рабочих зеленого строительства «Цветочные краски «Дажынкi-2026»

18.06.2026
Чемпионы вкуса. ОАО «Молочный Мир» завоевало более десятка наград на «Белагро-2026»

Чемпионы вкуса. ОАО «Молочный Мир» завоевало более десятка наград на «Белагро-2026»

18.06.2026
В Кореличах начали асфальтировать улицу Гагарина

В Кореличах начали асфальтировать улицу Гагарина

18.06.2026
МИД Беларуси: «Нота протеста вручена временному поверенному в делах Украины»

МИД Беларуси: «Нота протеста вручена временному поверенному в делах Украины»

18.06.2026
Александр Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

Александр Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18.06.2026
Александр Лукашенко прокомментировал атаку дрона на автобус с гражданами Беларуси

Александр Лукашенко прокомментировал атаку дрона на автобус с гражданами Беларуси

18.06.2026
Белпочта: цифровые возможности — шаг в будущее

Белпочта: цифровые возможности — шаг в будущее

18.06.2026
Участники областного конкурса профессионального мастерства среди рабочих зеленого строительства «Цветочные краски «Дажынкі-2026» преображают Кореличи. Фотофакт.

Участники областного конкурса профессионального мастерства среди рабочих зеленого строительства «Цветочные краски «Дажынкі-2026» преображают Кореличи. Фотофакт.

18.06.2026
В Кореличском районе проходит единый день информирования населения. Главная тема — 85 лет с начала Великой Отечественной войны

В Кореличском районе проходит единый день информирования населения. Главная тема — 85 лет с начала Великой Отечественной войны

18.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».