16
  • О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
23.04.2026, 13:14
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

Главная Последние новости

В Райце состоялся праздник «Молочные реки — песенные берега»

by Редакция Полымя
15.06.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Свята малака «Малочныя рэкі — песенныя берагі» стала традыцыйным у аграгадку Райца. Яно дае магчымасць вяскоўцам і гасцям сабрацца разам, і многія могуць падзяліцца сваім прафесійным майстэрствам: адны падарыць добрую песню, другія парадаваць кулінарнымі шэдэўрамі. З кожным годам яно набірае большы размах: сюды прыязджаюць з розных куткоў Карэліччыны.

ГАСЦІННАСЦЬ ПА-СВІЦЯЗЯНСКУ

На пляцоўцы каля філіяла «Райцаўскі сельскі клуб» шматлюдна. Як гаворыцца, тут збіраюцца ад старога да малога. 

Намеснік старшыні СВК “Свіцязянка-2003” па ідэалагічнай рабоце Алена Клаўсуць праводзіць дэгустацыю прадукцыі малочнай кампаніі «Навагрудскія дары» і спяшаецца пачаставаць ёю ўдзельнікаў свята. Яна адзначае: «Мы супрацоўнічаем з гэтай кампаніяй і пастаўляем малако для перапрацоўкі, «Навагрудскія дары» прадаставілі розныя сыры. Спадзяюся, што яны зроблены таксама і з нашай прадукцыі. Госці свята з задавальненнем частуюцца і адзначаюць высокую якасць прадуктаў».

Жыхарка аграгарадка Райца Таіса Мухіна паведала аб тым, што на свяце была ў мінулым годзе, гатавала тварожныя пончыкі і была адзначана граматай і прызам. Сёлета праводзіць майстар-клас па прыгатаванні варэнікаў-ляніўцаў і варэнікаў з тварагом. У адной са страў будзе сюрпрыз, за які можна атрымаць падарунак.

— Гэтае свята вельмі добрае для насельнікаў нашага малочнага краю, узнімае дух вяскоўцаў, з кожным годам гасцей усё больш. Яно праходзіць чацвёрты год, і хочацца, каб моладзі ў ліку ўдзельнікаў было яшчэ больш. Да таго ж Свіцязянскі край вельмі прыгожы і славіцца сваімі традыцыямі, — гаворыць Таіса Мікалаеўна.

Гутару з бібліятэкарам Райцаўскай сельскай бібліятэкі Аленай Захарчук. Арганізавана тэматычная выстава «Малочны востраў», дзе прадстаўлена інфармацыя аб карысці малака і ўплыву яго на арганізм чалавека. Тут прымаўкі і вершы пра малако. Удзельнікі свята могуць адгадваць загадкі і разгадваць крыжаванкі пра малочную прадукцыю і за правільны адказ атрымліваць салодкія прызы.

ЧЫМ ПАРАДАВАЛА СВЯТА

Свята пачынаецца. Яго адкрываюць вядучыя і абяцаюць шмат цікавага: жартаў, гульняў, конкурсаў, песень, танцаў — усяго, чаму можа парадавацца душа. І яно спраўдзілася: на працягу свята настрой узнімалі выканаўцы і ўдзельнікі, і асабліва гэта атрымлівалася ў герояў свята Нічыпара і Гапусі.

Конкурсы былі арыгінальнымі і няпростымі. Смельчакі паўдзельнічаць у іх знаходзіліся, але трэба было добра пастарацца, каб дасягнуць вынікаў. Да прыкладу, конкурсы: «Выпіць малако без рук», «Танец з малаком», «Асілкі», «Падаі карову», «Буронка». Асабліва захапляльным аказаўся «Рыбакі». Дзяўчынкі і хлопчыкі «лавілі» з вудачкамі ў руках сыркі, тваражкі, ёгурты, якія былі раскладзены на абрусе. Кожны з іх стараўся злавіць сваю ўдачу — і ім гэта ўдалося зрабіць.

Завіталі на свята і работнікі культуры раёна. Яны дэманстравалі сваё майстэрства і ўзнімалі настрой прысутных. Культарганізатар філіяла «Жухавіцкі Дом культуры» Кацярына Жамойда запрасіла на майстар-клас па побытавых танцах. Знайшлося шмат жадаючых, і нават Каза стала ў карагод. Старанні  работніка культуры аказаліся недарэмнымі: удзельнікі майстар-класа хутка авалодамі навыкамі танцаў, і з задавальненнем выконвалі лявоніху, польку-качан, кракавяк.

— Мы на свяце малака ў Райцы выступаем не першы год. Я ўжо другі год як вядучая. Адчуваецца, што з кожным годам яно набывае размах, усё больш з’яўляецца ўдзельнікаў і навізны падчас правядзення, — адзначае Кацярына Жамойда.

Шмат цудоўных песень прагучала на свяце. Іх выканаўцы пастараліся на славу — і мелодыі глыбока западалі ў душы слухачоў. Вось толькі ў Ірыны Загібайлавай з Жухавіч гэта атрымлівалася па-асабліваму: яе харызма і песні аб каханні не змаглі пакінуць нікога раўнадушнымі, і мелодыі суправаджаліся гучнымі апладысментамі.

МАЙСТЭРСТВА І ЎЗНАГАРОДА

Не толькі песнямі і танцамі, майстар-класамі і конкурсамі поўнілася любімае свята свіцязянцаў. Тут было шмат прысмакаў, якія прыгатавалі спрытныя гаспадыні. Дзейнічала «Малочнае кафэ», дзе праводзілася дэгустацыя розных малочных напояў. На свяце можна было набыць хлебабулачныя вырабы ў вялікім асартыменце ад КСУП «Малюшычы». Сваімі імбірнымі пернікамі парадавала гасцей свята Алена Жывень з райцэнтра.

Адзначаны ўдзельнікі свята. У намінацыі «Самы арыгінальны варэнік» адзначылі Таісу Мікалаеўну Мухіну, «Самы крэатыўны пірог» — Алену Мікалаеўну Гіз, «Далікатны малочны дэсерт» —  Таццяну Віктараўну Шышкір, «Лепшае асарці з малака» — Алу Мікалаеўну Папюк. Прыз глядацкіх сімпатый атрымала Таццяна Віктараўна Шышкір.

Дыпломамі за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні свята малака ўзнагароджаны філіялы: «Малюшыцкі сельскі клуб», «Турэцкі Дом культуры», «Жухавіцкі Дом культуры», а таксама Дзіяна Гіз, Максім Кудзін, Аляксей Тананка, Таццяна Шышкір.

ДЛЯ ЎСІХ І КОЖНАГА

Сапраўды, на свяце малака «Малочныя рэкі — песенныя берагі» кожны яго ўдзельнік змог знайсці тое, што парадавала яго душу і ўзнімала настрой. Працавалі атракцыёны для дзяцей, выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, крэатыўныя зоны і многае іншае. Тут удосталь гучала музыкі, а твары ўдзельнікаў свяціліся ўсмешкамі.

— Свята праходзіць у чацвёрты раз. У яго арганізацыі і правядзенні падтрымку аказаў СВК «Свіцязянка-2003». У ім прымаюць удзел жыхары Райцы, Міратыч, Варончы, Малюшыч. Яно згуртоўвае людзей і дорыць ім добры настрой, — адзначыла загадчык філіала «Райцаўскі сельскі клуб» Ала Сіроціна.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Лента новостей

Что считается ложным вызовом, рассказали в Кореличском РОЧС

Что считается ложным вызовом, рассказали в Кореличском РОЧС

23.04.2026
23 красавіка спаўняецца 140 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23 красавіка спаўняецца 140 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23.04.2026
Кореличские творцы примут участие в областном форуме мастеров народного творчества «ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ»

Кореличские творцы примут участие в областном форуме мастеров народного творчества «ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ»

23.04.2026
Редакция газеты «Полымя» запустила чат-бот в Telegram. Что это дает читателям

Редакция газеты «Полымя» запустила чат-бот в Telegram. Что это дает читателям

23.04.2026
Кореличский райисполком информирует о наличии арендного жилья

Кореличский райисполком информирует о наличии арендного жилья

23.04.2026
Не паркуйтесь под деревьями! На Беларусь надвигается шквалистый ветер

Не паркуйтесь под деревьями! На Беларусь надвигается шквалистый ветер

23.04.2026
В ГП «Луки-Агро» на посевной трудятся потомственные хлеборобы

В Кореличском районе посеяно 58% яровых культур

22.04.2026
Маленькое устройство, которое спасет жизнь: почему АПИ должен быть в каждом доме

Маленькое устройство, которое спасет жизнь: почему АПИ должен быть в каждом доме

22.04.2026
Социальная защита пострадавших от чернобыльской аварии. Какие льготы предусмотрены?

Социальная защита пострадавших от чернобыльской аварии. Какие льготы предусмотрены?

22.04.2026
Александр Лукашенко подписал указ об автомобильных перевозках пассажиров в нерегулярном сообщении

Александр Лукашенко подписал указ об автомобильных перевозках пассажиров в нерегулярном сообщении

22.04.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».