23 красавіка 1886 года з’явіўся на свет прызнаны класік беларускай літаратуры, паэт, празаік Змiтpoк Бядyля (сапр. Плaўнiк Caмyiл Яфiмaвiч). Члeн Caюзa пicьмeннiкaў CCCP з 1934 года. Сёлета адзначаецца 140-годдзе з дня яго нараджэння.
Малой радзімай пісьменніка выступае мяcтэчкa Пacaдзeц Biлeнcкага пaвeта Biлeнcкaй гyбepнi, цяпep вёcкa Пacaдзeц Лaгoйcкaгa paёнa Miнcкaй вoблacцi. Рос у шматдзетнай небагатай яўрэйскай сям’і.
З дзяцінства Змітрок вельмі любіў чытаць кнігі. Яшчэ хлопчыкам ён пачаў пісаць вершы.
Бядуля з’яўляецца адным з пачынальнікаў беларускай прозы і паэзіі. Ён узбагаціў літаратуру новым псіхалагізмам, эмацыйнасцю і філасофскім роздумам.
Адным з першых у Беларусі ў 1939 годзе быў узнагароджаны за літаратурную творчасць ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Працаваў у розных жанрах: вершы, паэмы, апавяданні, аповесці, казкі, нарысы, публіцыстыка, крытыка.
Сапраўднай класікай у гісторыі беларускай літаратуры сталі апавяданні Змітрака Бядулі “Пяць лыжак заціркі”, “Маладыя дрывасекі”, “Летапісцы”, “На Каляды да сына” і інш.
3 лістапада 1941 года, не дажыўшы да 56 гадоў, памёр ад інфаркту ў эвакуацыі каля Уральска (Казахстан), дзе і быў пахаваны. У лютым 2020 года яго рэшткі перазахавалі на Усходніх могілках Мінска.
Імя пісьменніка носяць вуліцы шматлікіх населеных пунктаў Беларусі, а на доме ў Мінску, дзе ён жыў і на будынку Пасадскай школы ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі. Музей Змітрака Бядулі ёсць у горадзе Уральску.
Алена Макарчык, намеснік дырэктара ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка».
Па матэрыялах адкрытых інтэрнэт-крыніц
























