Зімовая пара пачуцці абуджае…
Аддаць перавагу адной з чатырох пораў года немагчыма, таму што кожная з іх вызначаецца асабістымі асаблівасцямі і па-свойму захапляе, зачароўвае, пакідае непаўторны адбітак на душы. І ўсё ж зіма, на маю думку, больш чым іншыя поры года, прываблівае незвычайным духам таямнічасці, дзіўнага чакання казачнасці, нараджае радасны настрой пераднавагодніх і калядных святаў, абуджае пачуцці, ад чаго і сам непрыкметна ўяўляеш сябе чараўніком, а навакольны свет бачыш зусім у другім праяўленні. Істота напаўняецца ўтульнасцю, спакоем, міжволі выклікае патрэбнасць дарагіх сэрцу ўспамінаў. Менавіта гэта накладвае адбітак на вершы мясцовых паэтаў, чытаючы якія, жывеш рамантыкай дзіўных зімовых вечароў, захапленнем ад фантастычнага перадсвяточнага ўбрання вуліц, плошчаў, дамоў, ад казачнай прыгажосці навакольных пейзажаў. Прыходзіць разуменне, па словах Васіля Генака: «…нам улыбается природа и в этом есть частичка счастья!..» І так хочацца, каб гэтая атмасфера шчасця доўжылася, не знікала… Дык давайце пажадаем, дарагія чытачы, адзін аднаму, як піша Марыя Палуян, «…мірных вечароў, добрасуседскіх зносін, каб не варожасць, а любоў вам новы год штодзень прыносіў!»
Галіна КАЛТУНОВА
Да надыходзячага Года каня
Час, нібы саначкі з гары,
Ляціць і не спыняе ход.
На белым прыскакаў кані
Чарговы новы год.
І як дванаццаць раз праб’е
Гадзіннік на сцяне,
Мы не забудзем загадаць
Жаданні для сябе.
Па-першае, каб Дзед Мароз
Прывёз на тройцы коней
Здароўя, шчасця цэлы воз
І радасці паболей.
Каб слёз пакутлівых не знаць,
Каб спрэчкі зніклі ў хаце,
Каб чулі толькі першы плач
Нованароджанага дзіцяці.
Каб дружна людзі ўсе жылі,
Каб быў у душы спакой
І не сядалі «на каня»
З-за дробязі якой.
І ў зімні пахмурны хай час
Ваш позірк сонцам ззяе,
А кепскае ў жыцці для вас
Сняжком хай замятае.
Жадаю мірных вечароў,
Добрасуседскіх зносін,
Каб не варожасць, а любоў
Вам новы год штодзень прыносіў!
Марыя ПАЛУЯН
Дзіўны вечар
Прытамілася сэрца
Ад жыццёвага бегу.
А за вокнамі — дрэўца
І пушыначкі снегу.
Сумны вечар. Шарэе.
За сняжынкай — сняжынка…
Замятаюць завеі,
Ледзянее сцяжынка…
Недзе цягнецца конік
Па заснежаным полі,
На маё падаконне
Сыпле снегам, як соллю.
Дзьме, нібы ашалелы,
Ва ўсе шчыліны вецер!
І на твар — белы-белы,
Самы цёплы на свеце.
Як удзячнае сэрца
Да зямелькі-калыскі,
Так схіляецца дрэўца
І кладзе паклон нізка…
Святлана МОНІЧ
Зімовы цуд
Стаю адна ў лясным бялюткім царстве,
Дзіўлюся цуду, што зіма стварыла,
Марознае ўдыхаю шчасце,
Сябе ўяўляю птушкай лёгкакрылай:
Над беллю кронаў узлячу раптоўна,
Прастораў прыгажосцю наталюся,
Каб назаўсёды ў сэрцы мне пакінуць
Зямную веліч роднай Беларусі.
Галіна КАЛТУНОВА
Снег
Глаза ко сну мне закрывала осень,
А утром все белым-бело,
На землю покрывало снег набросил,
Снежинки кружат радостно-светло.
Все в жемчуга украшены деревья,
Исчез в пушистой дымке горизонт,
И сказочными кажутся деревни —
Зима на времени престол идет.
Все подчинит своей могучей воле,
Сиянье быстрых рек укроет льдом.
И всюду лучезарное раздолье,
Морозным жаром дышит все кругом.
А снег кружит, на солнышке искрится,
Наполненный сияньем торжества,
На землю с тихой радостью ложится…
Снег для меня — предвестник Рождества.
Леонила ДЕНЬКЕВИЧ
Снегопад воспоминаний
Какой сегодня ты красивый,
Мой снегопад воспоминаний.
Я удивительно счастливый:
Ты словно детское желанье.
Ты словно заметаешь прошлое,
А вместе с ним и настоящее,
Но оставляешь все хорошее,
В душе то теплое, блестящее.
Снежинки падают, искрятся
И мое сердце согревают,
И роем весело кружатся,
Меня сейчас оберегают.
Какая милая погода,
Как будто сказка из ненастья,
Мне улыбается природа
И в этом есть частичка счастья!
Василий ГЕНАК
Зимняя радость
Сегодня выглянул в окно:
О чудо! Все белым-бело!
Сияет солнце над полями,
Земля бела, и воздух чист,
И в белые прибравшись сарафаны,
Стоят березки, сбросив желтый лист.
И радость детворе, раздолье,
Забавы разные, снежки, снеговики,
А лыжи тянут в лес и в поле,
На речку-озеро зовут коньки.
Давно мальчишки и девчонки
Все ждут: когда же он придет
Их праздник, сладкий, звонкий,
Любимый праздник — Новый год!
Забот, как снега, выше носа:
Учить стишки, пошить наряды
И получить от Дедушки Мороза
В подарок много шоколада.
Павел КРАВЕЛЬ
Не оказаться за гранью
Двенадцать месяцев в году
Как никогда мгновенно пролетели,
Скользя по тонкому серебряному льду
Ушли морозы, холода, метели.
И унесли с собою на край света
Все то, что в жизни не сбылось,
Теперь ждем с радостью весну и лето,
Чтоб сожалеть о прошлом не пришлось.
Чтобы запах сирени и черемухи цвет
Опьяняли как в юности ранней,
Чтобы радовал алый весенний рассвет
И не предвещал оказаться за гранью.
Чтоб струны души неустанно звучали,
Мы им подпевали мелодию нашей любви:
«Уноси с собой, ветер, и тоску, и печали,
Мы назад не вернемся, зови не зови».
Новый год принесет нам удачу,
Море новых хороших вестей,
Будет все, как хотим, быть не может иначе,
Что может быть лучше, чем встречать
у порога гостей?
Пусть люди дарят любимым цветы,
Все плохое уйдет в одночасье,
Пусть сбываются наши мечты,
Будут с нами добро, вдохновенье и счастье.
Анна КОЗЕЛ (ДУБИЦКАЯ)
Пажаданне
Жывіце, людзі, слаўце Бога,
Здароўя вам на доўгія гады,
Няхай жыццёвая вам сцелецца дарога,
На поспехі багатая заўжды.
А ў дамах святло не гасне,
Любові, ладу, дабрыні,
Звініць хай смех дзіцячы шчасцем,
Хай мір пануе на зямлі!
Ніна ШЭЙМАН
Беларусачкай ганарова быць
Беларусачкай — ганарова быць,
Яе вобраз прыгожы і сціплы.
Шанец выпаў нам тут нарадзіцца і жыць
У краіне, дзе лад жыцця звыклы.
Як люблю цябе, непаўторная
Беларусь, прыгажуня мая,
Углядаюся ў неба зорнае
Я дачушка, пясчынка твая.
Як люблю цябе, непахісная,
Ты стрывала нямала пакут.
Як матуля, ты сэрцу блізкая,
Увесь свой век пражываю я тут.
І няма за цябе прыгажэй,
Для мяне ты — адна на вякі.
Мова родная мне ўсіх мілей,
Песні — любыя, іх вясною пяюць жаўрукі.
А яшчэ ты ў нас — памяркоўная,
Ты не хочаш ні з кім ваяваць.
Заставайся такою, староначка родная,
А мы будзем цябе праслаўляць!
Беларусачкай — ганарова быць…
Вера СІНІЦА
Успаміны
Вецер у шыбіну цяжка грукоча,
Свечка гарыць на засланым стале,
Коціцца дзень хуткім колам да ночы,
Паліцца печ. За сталом у цяпле
Усе зноў сабраліся, малы і старэча,
Гучна гамоніць сям’я, як заўжды.
Спрытна куццю дастае маці з печы —
Каб сустракалі сям’ёю дзяды.
Ціха малітва да Бога вядзецца —
Усе паўтараюць яе, як адзін…
Тухкае жаласна кожнага сэрца,
Бацька кілішак падняў «на памін».
Успомнім мы тых, хто далёка, на небе,
Шэптам запросім: «Ідзіце сюды…
Чарку пакінем, на ёй лусту хлеба
Вам, у позні час, дарагія Дзяды».
Так у беларусаў здавёнак вядзецца:
Помніць, адкуль яго хата і род,
Дзе нарадзіўся і кім ён завецца,
Дзе першы раз сустракаў ён усход.
Сядзем, успомнім бабулю і дзеда,
Стары калодзеж, пах свежай раллі,
Цеткіны рукі, парады суседа…
Дзякуй, што з намі калісьці былі!»
Міхаіл БАШКО
Малітва
Восень у госці да нас завітала,
Дрэвы ў барву апранула ізноў,
З лісця саткала сваё пакрывала
І разаслала, як Маці пакроў.
Мая мама малітву ўзносіць
За дзяцей сваіх, за сям’ю,
Шчыра так Багародзіцу просіць
За здароўе маё і надзею сваю:
— Покрывам дзіўным сваім і чароўным
Ты ўкрывай нас ад бед і нягод,
І Беларусь нашу слаўную, родную,
І беларускі сумленны народ.
Будзем славіць цябе, Багародзіца!
Славіць будзем цябе, Беларусь!
Вы, як Маці нам, кожны згодзіцца,
I на вас я заўсёды малюсь.
Ілья Варэнік, вучань 6 класа ДУА «Ярэміцкая базавая школа імя У.А. Калесніка»























