• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
21.06.2026, 16:20
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Общество

Жыхар аграгарадка Жухавічы Аляксей Богуш успамінае дзяцінства, якое прыпала на гады Вялікай Айчыннай вайны

by Екатерина Жамойда
21.06.2026
в Общество
Жыхар аграгарадка Жухавічы Аляксей Богуш успамінае дзяцінства, якое прыпала на гады Вялікай Айчыннай вайны
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Дзіцячая памяць. Яна часам суправаджае нас і ў глыбокай старасці, — гаворыць 87-гадовы жыхар аграгарадка Жухавічы Аляксей Богуш. Яго словы не пусты гук. Вайна забрала ў яго дзяцінства і пакінула ў памяці страх і жах тых далёкіх гадоў.

Аляксей Андрэевіч родам з вёскі Негнічы Жухавіцкага сельсавета. На пачатак вайны яму было ўсяго два гады. Вёска мела хутарскую сістэму, таму сям’я Богуш, як і ўсе, жыла адасоблена.

— Нягледзячы на малы ўзрост я добра памятаю, як ішлі нямецкія салдаты, мусіць, пяць ці сем чалавек. Маці як угледзела — вельмі моцна перапалохалася. Але да нас у двор карнікі не пайшлі. Прайшлі паўз хату, падняліся на горку і там акапаліся. На наступны дзень у вёску прыйшлі салдаты Чырвонай арміі і папярэдзілі жыхароў, каб уцякалі, бо тут будзе моцны бой. Наша сям’я і астатнія вяскоўцы рынуліся на гару, дзе больш яроў ды кустоў, там і схаваліся. Бліжэй да вечара пачаўся страшны бой, самалёты ляталі, гарматы грымелі, зямля траслася. Людзі не разумелі, што робіцца, было вельмі страшна.

Як успамінае Аляксей Богуш, шмат тады салдат загінула і нямецкіх, і савецкіх, пагарэла ваенная тэхніка.

— Ведаеце, памяць такая цікавая з’ява — ты добра памятаеш падзеі, але можаш забыцца іх храналогію, асабліва, калі гэта дзіцячыя ўспаміны, — працягвае Аляксей Андрэевіч.

І сёння перад вачыма да болю яркая ўзгадка, як паліцаі хацелі дазнацца, дзе хаваюцца партызаны.

— Недалёка ад нас быў хутар. Аднойчы прыехалі паліцаі і спалілі яго. А маці ўбачыла, што справа дрэнная, за мяне і майго старэйшага брата —  і вон з хаты, за гару, але ўцячы далёка нам не ўдалося — кулямётная чарга спыніла. Тады паліцаі паставілі нас каля сцяны і дапытвалі, дзе партызаны. Можа,  гэта гісторыя і скончылася бы трагедыяй, але быў сярод немцаў паліцай з Жухавіч, які папрасіў нас не забіваць, таму немцы проста пусцілі некалькі куль у сцяну над нашымі галовамі.

Шмат чаго пра вайну Аляксей Богуш даведаўся ад дарослых і назаўсёды захаваў у сваёй памяці гэтыя аповеды, як каштоўныя рэліквіі.

— Аднойчы расказалі мне гісторыю пра тое, як партызаны вырашылі зрабіць засаду на гары, паміж Малымі Жухавічамі і Юравічамі. Быў у Жухавічах камендант, Ляўковіч яго прозвішча. Казалі мясцовыя, што ён быў звер, а не чалавек. І вось яму расказалі, што на той гары схаваліся нейкія людзі. Камендант, доўга не думаючы, скочыў на свайго белага каня, узяў з сабой паліцаяў і рынуўся туды. На дарогу выскачылі партызаны і стрэлілі ў каменданта, але прамазалі, трапілі ў каня. Ляўковіч пакаціўся кубарам, а паліцаі рынуліся на партызан, тыя хутка зняліся і ўцяклі. Послаўкі пра нядобрыя падзеі разыходзілся хутка і даходзілі да хутара сям’і Богуш. Менавіта так яны даведаліся пра бой на рэчцы Уша, каля Вялікіх Жухавіч, дзе загінула 29-я танкавая дывізія пад камандаваннем Мікалая Студнева. У тым баі загінуў і сам камандзір.

— У вайну было цяжка, а пасля вайны яшчэ цяжэй. Голад, разруха, пажары. Мы пераехалі ў Вялікія Жухавічы. Я падрос і пайшоў працаваць у калгас. У 1960 годзе пайшоў у армію, а пасля службы вярнуўся назад і працаваў старшынёй ваенна-вучонай спецыяльнасці. Была раней такая пасада, бо ваенных шмат было ў тыя гады. Праз некаторы час стаў рахункаводам-касірам у сельсавеце, пасля сакратаром сельсавета. Але цягнула да зямлі, таму пайшоў у калгас брыгадзірам і працаваў да самай пенсіі.

Шчыраваў Аляксей Андрэевіч ад душы, аб гэтым гавораць шматлікія ўзнагароды: ад Вярхоўнага Савета БССР, ад кіраўніцтва раёна, ад калгаса. Неаднарозова быў дэлегатам Усесаюзнага з’езда працаўнікоў сельскай гаспадаркі ў Мінску і ў Маскве.

— Час ідзе, мы не маладзеем, але нашы ўспаміны суправаджаюць нас па жыцці. Некаторыя з іх прыемныя, а некаторыя жахлівыя. Мы павінны памятаць і перадаваць гэтую памяць сваім нашчадкам, каб яны не зведалі таго гора, страху, болю, якія выпалі на долю беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Трэба, каб мы памяталі дзеля міру на зямлі.

Кацярына ЖАМОЙДА

Фота аўтара

Теги: новость дня

Лента новостей

Жыхар аграгарадка Жухавічы Аляксей Богуш успамінае дзяцінства, якое прыпала на гады Вялікай Айчыннай вайны

Жыхар аграгарадка Жухавічы Аляксей Богуш успамінае дзяцінства, якое прыпала на гады Вялікай Айчыннай вайны

21.06.2026
В Кореличском районе к административной ответственности за неделю привлечено 12 человек

Житель Кореличского района едва не стал жертвой интернет-мошенников

21.06.2026
Об ответственности за незаконный оборот оружия, боеприпасов и взрывчатых веществ предупреждают в Кореличском РОВД

Что грозит за незаконное хранение холодного оружия, рассказали в Кореличском РОВД

21.06.2026
16 июля бесплатную консультацию проведут нотариусы Гродненского нотариального округа

Как подарить унаследованную квартиру?

21.06.2026
Прокуратура Кореличского района напоминает об ответственности за нарушение Закона о массовых мероприятиях

По требованию прокуратуры Кореличского района наниматель выплатил шести работникам средний заработок за время трудового отпуска

21.06.2026
За сутки подразделениями МЧС области совершено 40 выездов, из них: 1 – на пожар

За сутки подразделениями МЧС области совершено 40 выездов, из них: 1 – на пожар

21.06.2026
Врач года из Турца, молодые специалисты и медпомощь для кореличчан. 21 июня — День медицинских работников

Врач года из Турца, молодые специалисты и медпомощь для кореличчан. 21 июня — День медицинских работников

21.06.2026
Александр Лукашенко поздравил работников здравоохранения: ваше стремление помогать людям достойно уважения

Александр Лукашенко поздравил работников здравоохранения: ваше стремление помогать людям достойно уважения

21.06.2026
Поздравление руководства Кореличского района с Днем медицинских работников

Поздравление руководства Кореличского района с Днем медицинских работников

21.06.2026
Депутаты Кореличчины в день областного субботника продолжили благоустройство родника в д. Загорье

Депутаты Кореличчины в день областного субботника продолжили благоустройство родника в д. Загорье

20.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».