Калі сказаць , што мне пашанцавала прыняць удзел у рэспубліканским форуме “Беларусь інтэлектуальная”, то гэта аніяк не будзе перабольшваннем! Які ўжо раз рэспубліканскае грамадскае аб’яднане “Белая Русь” паказвае высокі ўзровень арганізацыі вельмі патрэбных грамадскасці мерапрыемстваў з сапраўднай, надзённай павесткай! Форум праходзіў у Нацыянальнай Акадэміі навук нашай краіны і сабраў прадстаўнічую навуковую абойму з найдасведчаных навукоўцаў Беларусі. Аб важнасці форуму сведчыла выступленне старшыні Прэзідыуму Акадэміі навук У.С.Караніка, які засяродзіў увагу прысутных актывістаў грамадскага аб’яднання “Белая Русь” аб неабходнасці інфармавання працоўных калектываў аб сучасных значных дасягненнях айчыннай навукі.
Сапраўды, форум аніяк нельга было назваць проста пляцоўкай акадэмічных дакладаў. Спікеры-вучоныя паказалі ў сваіх выступленнях абсалютна новыя, паспяховыя дасягненні ў розных напрамках дзейнасці за апошнія некалькі гадоў.
Высокая канцэнтрацыя кампетэнцый — так можна ахарактэрызаваць атмасферу гэтага мерапрыемства, якое стварыла ўнікальнае асяроддзе для дыялогу паміж актыўнымі членамі грамадства і навуковай супольнасцю краіны.
Кожная прэзентацыя дазваляла ўбачыць канкрэтную практычную скіраванасць дасягненняў сучаснай беларускай навукі. Тэхналагічнае лідэрства, здароўе нацыі, харчовая бяспека краіны, захаванне гістарычнай праўды — у кожным з разгледжанных тэматычных блокаў былі агучаныя сур’ёзныя дасягненні, якія не гледзячы на палітычную ангажаванасць заходніх эліт, сёння атрымліваюць заслужанае прызнанне ў свеце. Мяне асабліва ўразілі адкрыцці нашых біяхімікаў-генетыкаў, скіраваныя на канструяванне клетачных тэхналогій ў CAR-T-тэрапіі анкалагічных захворвавнняў, дасягненні ў тэхналогіях кампьютэрнага зроку і лічбавага макетыравання, якія паўсюдна скарыстоўваюцца ў розных галінах гаспадаркі, стварэнне генетычнага банку ДНК культурных раслін і жывёл увогуле прызнана на ўзроўні нацыянальнай спадчыны. Форум канкрэтна паказаў, што сёння наша краіна, насамрэч валодае інтэлектуальна-тэхналагічным суверэнітэтам і паспяхова рухаецца ў напрамку ўсебаковага развіцця на карысць сваіх грамадзян, захоўваючы свае традыцыі, зберагаючы сваю гісторыю, паказваючы сапраўдную адкрытасць усяму свету. Гонар адчуваць сябе прыналежным да такога шляху – гэта ўражанне ўсіх калег, што сёння ўдзельнічалі ў форуме.























